Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 20.04.09

Газета «Звязда» Як працуем так і маем (№69 за 14 апреля 2009 года)

Пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКА сёлета ў 38-ы раз праводзiцца моладзевы мiжнародны эпiсталярны конкурс. І 13-ы раз удзел у iм прымае Беларусь: гэта значыць, нашы хлопцы i дзяўчаты (да 15 гадоў) гэтаксама, як i iх аднагодкi з усiх куткоў свету, пiшуць сёлета лiсты на зададзеную тэму. Вызначае яе Мiжнароднае бюро СПС i тым самым кожны год спрабуе скiраваць увагу моладзi на пэўную праблему. Кшталту, як яна (моладзь) можа пабудаваць лепшую будучыню, захаваць жывёльны свет, уратавацца ад адзiноты… Сёлета ў сваiм лiсце каму-небудзь трэба было патлумачыць, як годныя ўмовы працы могуць прывесцi да паляпшэння жыцця.

Конкурс на лепшы лiст, як i ў папярэднiя гады, праводзiўся ў некалькi этапаў — спачатку пераможцы вызначалiся на раённым узроўнi, потым — на абласным. Днямi аўтарытэтнай камiсiяй пад сустаршынствам начальнiка ўпраўлення паштовых тэхналогiй i лагiстыкi РУП "Белпошта" Валянцiны Малiноўскай i галоўнага iнспектара Мiнiстэрства адукацыi Раiсы Сiдарэнкi падведзены вынiкi рэспублiканскага. Пасля досыць доўгага абмеркавання месцы размеркавалiся так: трэцяе прысуджана васьмiкласнiкам Вячаславу Паўлаўцу (СШ 145 г. Мiнск), Вiялеце Паўловiч (гiмназiя № 2 г. Навагрудак), Аляксандру Урэцкаму (Дубраўская БАШ Ельскага раёна) i сямiкласнiцы Святлане Сцежкiнай (Гомельскi д/садок-сярэдняя школа Полацкага раёна); другое — Таццяне Радзiён, васьмiкласнiцы з вёскi Шашкi Стаўбцоўскага раёна i Дзмiтрыю Дзярнову, сямiкласнiку СШ № 10 г. Брэста. Першае — сямiкласнiцы СШ № 31 Магiлёва Алiне Бейнер.

Адпаведна — менавiта яе лiст будзе прадстаўляць нашу краiну на мiжнародным узроўнi. Спадзяёмся, годна. Тым больш, што прыклады такiя былi: Раман Шэхлiн, сямiкласнiк Сялецкага комплексу д/садок-сярэдняя школа, што на Мсцiслаўшчыне, летась заваяваў другую прэмiю, Аляксей Гаўрылiк з Iльянскай АСШ Вiлейскага раёна пазалетась трэцюю, Вiкторыя Данiловiч, васьмiкласнiца Карэбскай БШ Дрыбiнкага раёна, у 2003-м — першую.

Ганаровыя граматы, каштоўныя прызы, ну безумоўна ж, чакаюць i тых, хто стаў пераможцамi рэспублiканскага конкурсу. Што датычыцца зададзенай тэмы (як годныя ўмовы працы могуць прывесцi да паляпшэння жыцця), то тут варта аддаць належнае назiранням з лiста Алiны Бейнер, якая лiчыць, што задавальненне ад сваёй працы можна атрымлiваць толькi тады, калi для яе ёсць, па-першае, усё неабходнае (у тым лiку тэхнiка), па другое — годная заработная аплата, па-трэцяе — належны адпачынак штодня i водпуск штогод "куды хочаш"… А яшчэ — добразычлiвыя адносiны ў калектыве.

Хто б спрачаўся?

Газета «Звязда» (№69 за 14 апреля 2009 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати