Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.03.09

Газета «Звязда» У паштальёна Аксаны Карась — радасць (№55 за 25 марта 2009 года)

Якая? Яна стала ўладальнiцай звяздоўскага прыза — шыкоўнага пыласоса фiрмы "Самсунг", якi ёй уручылi ў прысутнасцi калег Лельчыцкага раённага вузла паштовай сувязi. Прымаючы яго, Аксана Пятроўна расказала пра тое, што выйсцi ў перадавiкi па павелiчэннi колькасцi падпiсчыкаў "Звязды" яна i не думала. Проста працавала, агiтавала людзей, каб яны чыталi нашу газету, бо яна цiкавая, бо ў ёй кожны знойдзе матэрыял, якi будзе яму па душы.

Расказвала: газета разыгрывае каштоўныя прызы сярод сваiх падпiсчыкаў — халадзiльнiкi, тэлевiзары, пыласосы, iншыя рэчы. Вось i Антон Іванавiч Сасноўскi, якому яна дастаўляе пошту, у вераснi мiнулага года выйграў тэлевiзар, якi ў райцэнтр даставiлi прадстаўнiкi рэдакцыi i прынародна ўручылi яму. Так што, дарагiя землякi, думайце.

Такi вось канкрэтны падыход i даў свае вынiкi. Колькасць падпiсчыкаў на "Звязду" на ўчастку, якi абслугоўвае Аксана Пятроўна, у мiнулым квартале павялiчылася на восем чалавек. Па ўмовах конкурсу "Звязды" сярод паштальёнаў яна i выйшла пераможцам.

— Ваша газета, — расказвала карэспандэнту Аксана Пятроўна, — пастаянная ў доме майго бацькi Пятра Фядотавiча, якi жыве ў вёсцы Прыбылавiчы. Ён у ёй прачытвае ўсё. I я праглядала яе таксама. А што буду паштальёнам, прызнаюся, не марыла. Бо чатыры гады працавала прадаўцом у краме. А потым як пайшла ў дэкрэтны водпуск, дык аж на дзевяць гадоў. Траiх дзетак нарадзiла. I мая аднакласнiца i сяброўка Iна Колас пасля кажа: iдзi да нас, спадабаецца табе.

I Аксана згадзiлася. Ужо трэцi год працуе паштаркай. Абслугоўвае звыш трохсот дамоў прыватнага сектара i ведае кожнага чалавека на сваiм участку, кожнаму знаходзiць што сказаць пры сустрэчы. У яе дружная сям’я. Муж Валерый Мiкалаевiч — сацработнiк. Яны, нi на кога не спадзеючыся, самi пачалi будаваць дом, узяўшы крэдыт, i за тры гады ён быў гатовы. А якая ж хата без гаспадаркi: свiней, курэй, трусоў, агарода? Усё гэта ў Карасёў ёсць. Грыбы збiраюць, журавiны. Жывуць, нi ў кога нiчога не просяць.

— А "Звязду" чытаюць? — напаследак спытаў я ў Аксаны Пятроўны.

— Я праглядаю, як i iншыя газеты, — прызналася яна. — А муж — не. Зараз жа выпiшам. Даю слова.

Значыць, яшчэ на аднаго падпiсчыка ў нас стане больш? Гэта добра.



Газета «Звязда» (№55 за 25 марта 2009 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати