Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 15.03.09

Газета «Звязда» Звяздоўскiя рэкорды — на карысць падпiсчыкам (№48 за 14 марта 2009 года)

Праехаць за адзiн раз па тэрыторыi чатырох абласцей Беларусi, дзе жывуць падпiсчыкi "Звязды", нам, даводзiлася i раней. А вось укласцi ў двухдзённы ваяж па рэспублiцы яшчэ i парачку-тройку сустрэч у падтрымку найстарэйшага беларускамоўнага выдання — гэта ўжо з вобласцi рэкордаў. Тым не менш у адзiн з апошнiх агiтацыйных выездаў супрацоўнiкам газеты дабiцца гэтага ўдалося.

Галоўны вiзiт быў скiраваны на Гомельшчыну ў горад Чачэрск, дзе наш каляровы тэлевiзар "Вiцязь" ужо зачакалася жыхарка раёна Раiса Шаўчук. Не ведаем, цi верыла яна ў тое, што галоўны прыз да яе прыбудзе да канца падпiсной кампанii на 2-гi квартал 2009 года, як мы i абяцалi, але ляцелi на сустрэчу з чытачамi "Звязды" ў прыгранiчча Беларусi з Расiяй поўным ходам. Праўда, па дарозе неаднаразова ўспамiналi не самым добрым словам адказных супрацоўнiкаў адпаведных службаў, што эканомяць на дарожных знаках, з-за чаго можна рэальна збiцца з намечанага маршруту. Падчас такiх выездаў па-асаблiваму ставiшся i да жыццёва-фiласофскага выразу рускага класiка Мiкалая Гогаля наконт двух бедаў, якiя характэрныя для нашай Усходняй суседкi. Адна з iх — гэта дарогi. Не ведаю, наколькi цяпер актуальная тэма якаснага дарожнага пакрыцця для Расii, але для Беларусi — дакладна. Бясконцыя калдобiны, ямачны рамонт, звужэннi трасы, высунутыя наверх каналiзацыйныя люкi…

Тым не менш гэтыя абставiны не пашкодзiлi нам напачатку "выйсцi ў людзi" ў Мар’iнай Горцы, Асiповiчах, Бабруйску, Жлобiне, Рагачове… Кантакты з кiраўнiцтвам мясцовай "вертыкалi" i пошты, паштальёнамi i падпiсчыкамi дапамаглi "асвяжыць" рэальную карцiну ў плане iнфармавання насельнiцтва. Яшчэ раз упэўнiлiся — мы на правiльным шляху.

З такiмi светлымi думкамi мы прыбылi на сустрэчу ў Чачэрскi райвыканкам. Дзякуй мясцовым iдэолагам i намеснiку начальнiка РВК Пятру Несцяровiчу — iх аптымiстычны настрой паўплываў на аўру вялiкай залы, дзе сабралася з паўсотню "слухачоў". Адпаведны настрой сваiм землякам, якiя сёлета адзначаць 850-годдзе Чачэрска, надала i звяздоўская лаўрэатка Раiса Варфаламееўна Шаўчук. Яна прызналася, што "Звязду" выпiсвае не такi працяглы час, як некаторыя, але паспела палюбiць, бо на яе старонках ёсць што пачытаць, шмат добрых жыццёвых парадаў. Ну а калi яшчэ пашанцавала з выйгрышам буйнога прыза, то "галасуе" перад сваiмi землякамi за "Звязду" абедзвюма рукамi…




Газета «Звязда» (№48 за 14 марта 2009 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати