Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 09.03.09

Газета «Звязда» Хай гучыць, хай жыве наша мова! (№43 за 7 марта 2009 года)

…"Мы едзем!" — паведамленне кароткае. Роздум на тэму, цi трэба, цi будзе хоць нейкi толк i карысць (газеце!), здаецца, бясконцы…

Некалi ён, магчыма, "выльецца" ў асобны артыкул, а пакуль…

Пакуль — усцешнае назiранне: заўсёды, лiчы, падчас гэтых паездак нам свяцiла сонейка, спрыяла надвор’е. І заўсёды — сустракалiся разумныя добрыя прыгожыя людзi, з якiмi, здаецца, гаварыў i гаварыў бы, слухаў i слухаў…

Што ўспрымаецца, як нейкi Божы знак — ехаць трэба.

Некалi ён, магчыма, "выльецца" ў асобны артыкул, а пакуль…

Пакуль — усцешнае назiранне: заўсёды, лiчы, падчас гэтых паездак нам свяцiла сонейка, спрыяла надвор’е. І заўсёды — сустракалiся разумныя добрыя прыгожыя людзi, з якiмi, здаецца, гаварыў i гаварыў бы, слухаў i слухаў…

Што ўспрымаецца, як нейкi Божы знак — ехаць трэба.

 

Некалi ён, магчыма, "выльецца" ў асобны артыкул, а пакуль…

Пакуль — усцешнае назiранне: заўсёды, лiчы, падчас гэтых паездак нам свяцiла сонейка, спрыяла надвор’е. І заўсёды — сустракалiся разумныя добрыя прыгожыя людзi, з якiмi, здаецца, гаварыў i гаварыў бы, слухаў i слухаў…

Што ўспрымаецца, як нейкi Божы знак — ехаць трэба.

Усюды, куды б нi трапiлi — гэта за правiла ўжо — найперш цiкавiмся, цi ведаюць тут нашу газету, цi чытаюць, а калi так, то хто (канкрэтна)?

Даўно зрабiлi выснову — народ. Адлучаць ад яго высокае начальства, кшталту старшынь райвыканкамаў, iх намеснiкаў, кiраўнiкоў прадпрыемстваў i ўстаноў, неяк не выпадае, але ж супраць вiдавочнага, як кажуць, не папрэш: яны ў большасцi сваёй выпiсваюць iншыя газеты.

Вiдаць, таму, завiтаўшы ва Узду, захацелася сустрэцца з кiраўнiком Уздзенскага фiлiяла Аграпрамбанка спадаром Бондзiчам, якi (па словах паштавiкоў) заўсёды выпiсвае нашу. Аднак ад сустрэчы Сяргей Рыгоравiч адмовiўся — па многiх прычынах: i чалавек ён, маўляў, не публiчны, i часу няма… А галоўнае — iнiцыятар падпiскi не столькi ён, колькi жонка — Алена Сямёнаўна, якая працуе настаўнiцай беларускай мовы ў мясцовай гiмназii. I гiмназiя тая — побач.

Стэлефанавiлiся. Завiталi.

— "Звяду", — i насамрэч прызналася Алена Сямёнаўна, — мы выпiсваем гадоў 20 ужо. Адзiн раз толькi "пераключылiся" на iншае выданне, але потым пашкадавалi i "вярнулiся назад". Чым падабаецца "Звязда"? Мне, зразумела ж, моваю i тым, што многа карыснага, патрэбнага знаходжу для працы. Мужу, шчыра кажучы, не ведаю чым, не пыталася, але ён, калi прыходзiць палуднаваць, кладзе яе побач з талеркай. I тады яму, можаш гаварыць усё, што хочаш — ён не чуе нiчога… Да таго ж газета не раз выручала нас, дапамагала. Цяпер рытм жыцця такi — хуткi: сям’я, праца, клопаты… Не ўсё, здараецца, паспяваеш. Разгортваю неяк свежы нумар, чытаю "Крынiчку" — Божухна, у мяне ж часнок не пасаджаны!.. А наогул — газета добрая, мудрая, вельмi шмат павучальнага ў ёй.

Наша, хай зусiм нядоўгая размова, праходзiла ў класе беларускай мовы пад прыгажэнным абярэгам — павуком з саломы. "У кадр" захацелася ўзяць i зубра, якога зрабiла з сена мацi аднаго з вучняў…

I наогул у гiмназii, дзе працуе Алена Сямёнаўна, было вельмi цёпла i ўтульна, радавалi вочы такiя розныя i такiя цiкаўныя твары дзяцей, безлiч кветак…

На сустрэчу ў Капылi мы вельмi хацелi прыехаць раней. Ну, зразумела ж, каб паспець паглядзецца ў люстэрка, сабрацца з думкамi, хоць крыху пазнаёмiцца з прысутнымi. Але…

Прыехалi, як амаль заўсёды, з карабля на баль. Што, на шчасце, нас… не псавала. Бо яно i насамрэч — адвыклi нашы вялiкiя i малыя залы ад роднай беларускай мовы. I варта ёй загучаць…

Як быццам, нiчога незвычайнага мы не гаварылi: расказвалi пра газету, пра яе традыцыi, калектыў, пра розыгрыш прызоў.

Зала тут жа ўспомнiла, што адзiн з капылян выйграў калiсьцi… нашу карову. Помнiлi яго i мы — па мiнулай сустрэчы, калi спадар Мiрончык расказаў, што сена ў той год накасiў на адну рагулю, а тут раптам другая… Як з неба звалiлася — лiшнi боль галаўны… Ведалi, што працуе шчаслiўчык вадзiцелем на вузле паштовай сувязi, што ад той каровы, калi памяць не падводзiць, нават цялушачку на гадоўлю пакiнуў. Так што прыз той звяздоўскi мо i цяпер у гаспадарцы вядзецца?

Не было ў каго распытаць.

Але ж радасна, што людзi пра гэта помнiлi. Помнiў, прынамсi, i Аляксандр Мiхайлавiч Дуброўскi — сын Марыi Канстанцiнаўны, якая па вынiках мiнулай падпiскi выйграла нашу мiкрахвалевую печ. Сям’я гэта "Звязду" выпiсвае гадоў 30. Пра карову, безумоўна ж, чытала. Дай, думаю, i я буду купоны высылаць, — рашыў пасля гэтага Аляксандр Мiхайлавiч. — Можа ж i мне пашанцуе?".

Але фартуна, што цiкава, усмiхацца яму не хацела: не выйграваў нiчога i нiколi. Што вельмi крыўдна было. Бо суседа ён угаварыў падпiсацца на газету, паўдзельнiчаць у той латарэi. Той нешта выйграў, а ён — не! Кiнуў, махнуў рукой, гады са два, як расказваў, у латарэi не ўдзельнiчаў. А тут…

— Мы "Звязду" на паўгода заўсёды выпiсваем. Прыходзiць Люда, паштарка наша, кажу ёй: "У цябе рука, мо, лягчэйшая? Давай, запаўняй купон". Ну i паслалi потым. Прыходзiць пасля Калядаў газета. Ведаю: там напiсана, хто што выйграў… Не стаў адразу чытаць, да вечара пакiнуў. Тады ўжо сеў, чытаю, хто майку, хто бейсболку, хто тэлевiзар… Гляджу — наша прозвiшча! Тры разы прачытаў. Мама вельмi рада была. Мы той печцы i месца адразу знайшлi. I пра пачастунак паштарцы — падумалi…

Гаварыў гэта Аляксандр Мiхайлавiч хораша, прыгожа, па-беларуску. Расказваў пра гаротнiцу-мацi (яна пасля вайны сiратой засталася), пра бацьку (ужо, на жаль, нябожчыка), пра сваiх братоў i адчувалася, што людзi добра ведаюць гэту сям’ю, паважаюць. Адзiнае, што здзiвiла — не жанаты наш суразмоўца. Сам, адзiн, даглядае матулю (ёй 82 цяпер), чытае ўслых асобныя матэрыялы. А з рубрыкi "…Народ на провадзе" нават па некалькi разоў.

Хвалячы "Звязду" за вернасць мове, за блiзкасць да людзей, за разуменне iх клопатаў, спадар Дуброўскi не-не ды i называў нейкiя iншыя выданнi, па яго меркаваннi, горшыя. Чым, зразумела ж, насцярожыў начальнiцу вузла паштовай сувязi Iну Мiхайлаўну Былюк.

— Вы тут зараз такую антырэкламу праведзяце, што раён усю падпiску завалiць, — засмяялася яна.

А наогул — харошая атрымалася размова: шчырая, цёплая. Пачалася яна, як i планавалася, у 12 (з маленькiм хвосцiкам), скончылася — добра пасля 13. Час праляцеў — як адна хвiлiначка. I, спадзяёмся, што не толькi для нас. Бо, разбiраючы на ўспамiн нашы звяздоўскiя календары, прысутныя дзякавалi нам, запрашалi прыязджаць яшчэ. Хай нават без прызоў.

А значыць, не выключана: пачуўшы што i як мы гаворым, нехта захоча прачытаць i пра што пiшам. У любым выпадку — нiхто (ну, хочацца ў гэта верыць!) не хоча, каб загiнула, каб сышла ў нябыт беларуская мова. Але ж не кожны, магчыма, разумее, што можа зрабiць (ён!), для таго, каб гэтага не сталася. Гаварыць па-беларуску? Ну безумоўна ж! Але — па сабе ведаем — што ў вялiкiх ды i малых гарадах, нават вёсках ужо, гэта вельмi складана, чытаць нашых класiкаў — часу няма. Аднак на газеты ён, як правiла, знаходзiцца. Дык тады, мо, i праўда спынiць свой выбар на нашай?

У любым выпадку ад начальнiка вузла паштовай сувязi Iны Мiхайлаўны Былюк,ад начальнiка iдэалагiчнага аддзела Людмiлы Мiхайлаўны нам прыемна было пачуць словы падзякi — найперш за мову, якая гучала ў зале, якая многiх вяртала ў дзяцiнства, у родны хаты i школы, на ўрокi той жа любiмай Клары Iларыёнаўны Сядзельнiкавай, за ўдалую прэзентацыю.

— Калi б усе газеты гаварылi са сваiмi чытачамi вось так, у раёне, нягледзячы на досыць складаную дэмаграфiчную сiтуацыю праблем з падпiскай не было б, — прызнавалi нашы суразмоўцы.

— А каб да гэтага, — уздыхалi мы, — не было i праблем з грашыма…

На цiкавыя, патрэбныя сустрэчы разлiчвалi ў Слуцку. Як высветлiлася, даўно i з задавальненнем чытае "Звязду" намеснiк начальнiка вузла паштовай сувязi Мiхаiл Сяргеевiч Пятрушкiн, рэдактар мясцовай раённай газеты Анатоль Уладзiмiравiч Жук. Ён у нашай латарэi нават фiрменную майку выйграў. Але ж рашыў ад яе адмовiцца. На карысць былога супрацоўнiка газеты спадара Зяневiча. Якi выпiсвае "Звязду" ўсё жыццё, а вось не выйграваў нiколi i нiчога. Нам, безумоўна ж, цiкава было пазнаёмiцца з калегам, выслухаць шэраг крытычных заўваг i, як кажуць, набрацца розуму.

Фiрменныя календары для сваiх падпiсчыкаў пакiнулi мы i ў Старых Дарогах. А яшчэ — была хвiлiнка — зазiрнулi там ва ўнiвермаг, выбралi (ну, зразумела ж, гаворачы па-беларуску) што-кольвечы з керамiкi. I, на шчасце, убачылi, з якой цiкавасцю i павагай тут паставiлiся да нас прадавачкi, касiр. Так што не ўсё, магчыма, страчана?! I таму…

На наступным тыднi мы зноў паедзем — да людзей. Як бы далёка яны нi жылi. I як бы цяжка нi давалiся гэтыя паездкi.

Газета «Звязда» (№43 за 7 марта 2009 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати