Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 23.10.07

Аляксандра Чарняк: «Многія, на жаль, не ведаюць, што сёння можа пошта...»

Александра Черняк"Звязда" паведамляла ўжо: 9 кастрычнiка — "свята, якое святкуе свет" — дзень пошты. Якiя паслугi прапануюць сваiм клiентам беларускiя паштавiкi, па якiх тарыфах, як гарантуецца захаванасць нашых адпраўленняў, як прыжываецца новае… Пра гэта i многае iншае падчас чарговай "прамой лiнii" расказвала генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Аляксандра Чарняк, а распытвалi яе радыёжурналiст Максiм Углянiца i карэспандэнт "Звязды" Валянцiна Доўнар.

- Аляксандра Iванаўна, перад святам ужо зазвычай падводзiць нейкiя вынiкi… Калi гаварыць аб асноўных паказчыках работы вашага прадпрыемства, за 9 месяцаў 2007 года ў параўнаннi з леташнiмi — павялiчылася колькасць паштовых адпраўленняў, аказаных паслуг?

— Адназначна на гэтае пытанне, вiдаць, не адкажаш. Тут, як у вядомым правiле: адны дзверы зачыняюцца, значыць, недзе — адчыняюцца другiя. I галоўнае тады не разгубiцца, знайсцi iх. Што я маю на ўвазе? Зараз, напрыклад, назiраецца тэндэнцыя да знiжэння колькасцi адпраўленых пiсем, тэлеграм. Яно i зразумела, у людзей ёсць камп’ютары — ёсць электронная пошта. Да таго ж у любую хвiлiну можна пазванiць. У тым лiку i на сотавы…

Колькасць iх (дакладней, вядома ж, колькасць карыстальнiкаў мабiльнай сувяззю) у апошнiя гады iмклiва расце. I, зразумела ж, кожнаму, купiўшы тэлефон, трэба недзе падключыцца, трэба аплачваць паслугi. Дзе? Чалавек сёння не хоча марна трацiць свой час. А пошта — блiзкая да кожнага, да ўсiх: на тэрыторыi краiны без малога чатыры тысячы аддзяленняў паштовай сувязi…

Такiм чынам наша прадпрыемства стала адным з найбуйнейшых у краiне афiцыйных дылераў усiх сотавых аператараў. Адсюль — досыць высокiя тэмпы росту гэтых паслуг.

Параўнальна новы i перспектыўны накiрунак работы — супрацоўнiцтва з банкамi. У нас, у аддзяленнях паштовай сувязi, зараз можна атрымаць iнфармацыю аб умовах крэдытавання. Патрэбны чалавеку "хуткiя грошы", — значыць нашы работнiкi дапамогуць аформiць усе неабходныя ў гэтым выпадку дакументы, дашлюць iх у банк. Калi там пытанне аб выдзяленнi крэдыту вырашыцца станоўча, на пошце клiент атрымае крэдытную картку.

Нiякiх складанасцяў не ўзнiкне i потым, бо вяртаць пазыку можна будзе там жа, дзе i атрымаў — на пошце. Прычым, зазначу, не абавязкова на сваёй — на любой у нашай краiне, што, зразумела ж, зручна для насельнiцтва, для нашых клiентаў.

Сёлета мы прапанавалi iм — i юрыдычным, i фiзiчным асобам — яшчэ адну новую паслугу. Называецца яна "Тэрмiновая пошта". Гэта значыць, што сёння можна набраць пэўны нумар тэлефона (у Мiнску, напрыклад, 222 72 18), сказаць, што i куды трэба даставiць. А далей… Прадстаўнiк пошты прыедзе да вас (у кватэру, офiс, на прадпрыемства…), забярэ адпраўленне (гэта можа быць што заўгодна — лекi, дакументы, нейкiя рэчы вагою да 30 кг…) i ўручыць iх атрымальнiку — з рук у рукi, у замоўлены час. У межах горада на гэта можа пайсцi не больш за гадзiну, у межах краiны — часу, зразумела, спатрэбiцца больш.

Такой паслугай мы, так бы мовiць, звязалi сталiцу з усiмi абласнымi цэнтрамi, абласныя цэнтры — памiж сабой i раённыя ў межах вобласцi. Але гэта — пакуль…

Яшчэ адна вельмi новая i зноў жа прадыктаваная часам паслуга — адпраўленне гiбрыднай пошты. Спалучае яна магчымасцi электроннай i традыцыйнай… Гэта значыць, той, у каго ёсць камп’ютар, можа набраць на iм свой лiст, вiншаванне, кантрольную работу, дзелавы дакумент i г.д., запiсаць на флэшку i прынесцi на пошту. Нашы аператары па нашай электроннай сувязi аператыўна перададуць адпраўленне. Прычым у аддзяленнi паштовай сувязi, якое абслугоўвае атрымальнiка, могуць не толькi раздрукаваць атрыманы тэкст i нейкiм чынам запакаваць, але i ўручыць, напрыклад, на каляровым бланку.

Паслуга гэта ("Nеtлiст"), упэўнена, будзе вельмi запатрабаванай. Проста пра яе, на жаль, яшчэ не многiя ведаюць.

- Аляксандра Iванаўна, мяркуючы па тым, што вы расказалi, па тым, што, заходзячы ў аддзяленнi паштовай сувязi, на свае вочы даводзiцца бачыць, памiж поштай учарашняй i сённяшняй — дыстанцыя вялiзнага памеру. Прадпрыемства i насамрэч не адстае ад часу, ад найноўшых тэхналогiй. Дзякуючы чаму?

— Калi коратка, дзякуючы ўкараненню новых аўтаматызаваных тэхналогiй. За дзевяць месяцаў гэтага года мы змаглi зрабiць, здавалася, немагчымае — усе аддзяленнi паштовай сувязi забяспечыць камп’ютарамi, навучыць людзей працаваць на iх. У вынiку на любой пошце, нават у глыбiнцы, клiент зараз можа аплацiць (наяўнымi альбо па крэдытнай картцы) за камунальныя паслугi, за хатнi i мабiльны тэлефоны, за Iнтэрнэт, пагасiць крэдыты банкаў i г.д.

Выгадныя для нашых клiентаў i мiжрэгiянальныя плацяжы, якiя ўжо дзейнiчаюць у 17 буйнейшых гарадах краiны. Выгадныя тым, што дазваляюць эканомiць свой час, дазваляюць клапацiцца бацькам пра дзяцей, дзецям — пра бацькоў, якiя жывуць не побач.

Да таго ж у нас ёсць Iнтэрнэт-падпiска, у найблiжэйшы час з’вiцца Iнтэрнэт-перавод…

- Вы, значыць, адчуваеце канкурэнцыю з боку Iнтэрнэта?

— Безумоўна. Таму пошта i мяняецца…

Але ж нельга сказаць, што згортваецца. Не ведаю, якiя тэхналогii i калi змогуць перадаць бабулi, напрыклад, першыя "калякi-малякi" ад любiмага ўнука…

Цалкам магчыма, што нiякiя. I нiколi.

- Вы закранулi Iнтэрнэт-падпiску. Але пра яе, вiдаць, таксама ведаюць не ўсе?

— Цалкам магчыма… Таму скажу, што сёння ў нас, па-першае, вельмi вялiкi асартымент выданняў. Можна, вядома ж, прыйсцi на пошту, пагартаць каталогi i выбраць сабе патрэбнае. Але ж можна рабiць гэта i дома: сесцi за камп’ютар, зайсцi на сайт "Белпошты" (www.bеlроst.bу), паглядзець, што выходзiць, з якой перыядычнасцю, пра што пiша, колькi каштуе… Гэта значыць, па-першае, выбар зрабiць больш спакойна, абдумана. Па-другое, ужо зрабiўшы яго, — з дома, з офiса (зноў жа не трэба нiкуды iсцi) аформiць заказ…

I, нарэшце — час цяпер вельмi дынамiчны, мiтуслiвы. Мы вельмi часта не паспяваем. А падпiску дык i наогул любiм афармляць у самы апошнi дзень.

Iнтэрнэт дазваляе гэта рабiць, дазваляе даганяць цягнiк, якi ўжо крануўся.

- Дазваляе i насамрэч, правiльна зарыентаваўшыся, выпiсваць i чытаць лепшае?

— Больш за тое, эканомiць час, атрымлiваць патрэбныя паслугi, вырашаць праблемы… Мы недастаткова, вiдаць, даносiм iнфармацыi да нашых патэнцыяльных клiентаў. Таму многiя, на жаль, не ведаюць, што сёння можа рабiць i робiць пошта: дастаўляе i прыгожа ўручае падарункi-кветкi, страхуе, гандлюе, ксеракапiруе. На Каляды тут можна замовiць для дзiцяцi цi для сяброў вiзiт Дзеда Мароза… Перад святамi мы ладзiм кiрмашы паштовак, перад пачаткам навучальнага года — кiрмашы па продажы канцтавараў, летам пошта абслугоўвае аздараўленчыя лагеры, нават дачы…

Iншымi словамi, у нас вельмi шырокi спектр дзейнасцi, пра якую, на жаль, не ўсе ведаюць.

- Не ўсе, магчыма, ведаюць i пра тое, што любую даведку аб рабоце пошты ў Мiнску можна атрымаць па тэл. 154, пра тое, што з паўгода ўжо працуе пошта заўтрашняга дня?

— Вы маеце на ўвазе "Сэрвiс-пошту"? Яе мы адкрылi побач са старэйшым у сталiцы паштовым аддзяленнем: вылучылi асобнае памяшканне, абсталявалi па апошнiм слове тэхнiкi. Там клiент сёння можа абслужыць сябе сам, нiчога нiкому не кажучы, не пiшучы… Прыйшоў, без перабольшання, за лiчаныя iмгненнi атрымаў патрэбныя паслугi i пайшоў. Гэта — калi часу няма. Калi ёсць, — можна спакойна выбраць сабе газеты, пачытаць за кубачкам кавы, прыцанiцца да набораў паштовых марак, да нейкiх сувенiраў, раздрукаваць здымкi ў фотакiёску, купiць тыя ж паштоўкi, канверты…

Пакуль такая зала ў нас адна — на Старажоўскай, 8 у Мiнску, але мы плануем, што ў хуткiм часе яны будуць, як мiнiмум, ва ўсiх абласных цэнтрах.

- Аляксандра Iванаўна, гэта — пра будучае. Пра вечнае — кожнаму адпраўшчыку пры асабiстай, пры дзелавой перапiсцы вельмi важна гарантыя канфiдэнцыяльнасцi, гарантыя дастаўкi.

— I першае, i другое пошта гарантуе, бо i за першае, i за другое нясе поўную адказнасць. Нясцiпла, магчыма, сябе хвалiць, але нейкiх праблемных, "правальных зон" у беларускай пошты не iснуе. Да таго ж сёння працуе сiстэма адсочвання паштовых адпраўленняў. Гэта значыць, што калi клiент, умоўна кажучы, вечарам занёс на пошту сваю пасылку, то, вярнуўшыся дадому, праз Iнтэрнэт можа прасачыць, дзе яна ранiцай, дзе ў абед, калi ўручана.

Iншымi словамi, мы iмкнёмся быць для сваiх клiентаў не толькi максiмальна блiзкiмi i даступнымi, але i максiмальна "празрыстымi", адкрытымi.

Што ж датычыцца прапажы пiсьмаў, то выпадкi такiя, на жаль, бываюць (не бывае памылак толькi ў тых, хто нiчога не робiць), але ж разборы, як правiла, паказваюць, што адпраўленне страчана не ў нас — на тэрыторыi iншай краiны.

А наогул — пiсьмовую карэспандэнцыю з дапамогай пошты можна накiраваць у любы куточак свету i, адпаведна, атрымаць адтуль.

- Як выглядаюць тарыфы на паслугi беларускай пошты? Прынамсi, у параўнаннi з iншымi?

— Балючае пытанне. Па вялiкiм рахунку нашы тарыфы нiжэйшыя, чым у iншых краiнах. Дастаткова сказаць, што лiст, умоўна, з Маларыты ў Верхнядзвiнск (праз усю краiну!) мы дастаўляем за 240 рублёў. У горадзе талон на праезд, лiчы, утрая даражэйшы…

Абумоўлена гэта нашай сацыяльна арыентаванай палiтыкай.

Што датычыцца мiжнароднай пошты, то тут тарыфы вышэйшыя, бо ў iх, так бы мовiць, закладзена частка, якую мы абавязаны плацiць за тое, што гэта адпраўленне будзе дастаўлена на тэрыторыi iншай краiны. I гэта частка, як правiла, куды большая, чым наша.

А ўвогуле, на жаль, нашы тарыфы не пакрываюць нашых затрат. У вынiку мы проста вымушаны ўкараняць iншыя, у тым лiку i не ўласцiвыя пошце паслугi. Сёння iх больш за 40.

- Тады заканамернае пытанне: хто працуе зараз на пошце, якiя патрабаваннi да тых, хто прыходзiць?

— Раней i насамрэч яны былi куды прасцейшыя: умее чалавек чытаць-пiсаць ды грошы лiчыць, — ужо i дастаткова. Зараз аператар (а гэта для нас, што называецца, рабочая пасада) павiнен добра ведаць камп’ютарную тэхнiку: умець i ўключыць, i праiнсталiраваць, i даць справаздачу з выкарыстаннем праграмнага прадукту… Гэта, па-першае. Па-другое, ведаць тэхналогiю прадастаўлення кожнай з больш чым 40 паслуг. Кшталту, што прапанаваць-параiць чалавеку, як прыняць адпраўленне, як граматна аформiць…

Не ў апошнюю, зразумела ж, чаргу звяртаем ўвагу на маральныя якасцi — на камунiкабельнасць, добразычлiвасць, уменне выслухаць, зразумець, падтрымаць, нават недзе сцярпець, бо не кожны прыходзiць на пошту ў добрым настроi.

А што да паштальёнаў, то iм вельмi дарэчы б пажадаць яшчэ i добрага здароўя, бо як бы мы нi старалiся аўтаматызаваць нашу работу, падключыць транспарт, — данесцi пiсьмы-газеты да паштовых скрынак, да падпiсчыкаў можна, як кажуць, на сваiм плячы i на сваiх дваiх.

Мы гэта робiм — працуем, як бы складана гэта нi было, згодна з абраным дэвiзам "Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць".

- Дзякуй. За гутарку… I за працу.

Источник: Газета "Звязда" №202 (26067) за 23 октября 2007 года


Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати