Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.08.12

Газета «Народная газета» Прызёр «Белпошты» — прыхільнік «Народнай газеты» (№ 161 от 28.08.2012)

На РУП “Белпошта” падвялі вынікі другога этапу конкурсу-віктарыны “Як ты ведаеш родную літаратуру?”. Як і на папярэднім этапе, у лік прызёраў увайшоў адданы чытач “Народнай газеты”.

Конкурс-віктарына, прысвечаны Году кнігі, стартаваў 1 красавіка і прадоўжыцца да канца лістапада. Яго арганізатар — РУП “Белпошта”. Падтрымлівае спаборніцтва “Народная газета”.

— Конкурс стаў вельмі папулярны сярод людзей самага рознага ўзросту. Пра гэта сведчаць тысячы лістоў, якія зноў прыйшлі на наш адрас, — адзначыла старшыня камісіі конкурсу намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП “Белпошта” Таццяна Гвоздзева. — Удзельнікі дасылаюць не толькі дакладныя адказы на пытанні віктарыны, але і допісы пра сябе, пра свой любы куточак зямлі, пра незабыўныя творы беларускіх паэтаў і празаікаў.

Разам з адказамі цёплыя радкі пра “Народную газету” даслаў гімназіст Георгій Архіпаў з г. п. Шуміліна, што на Віцебшчыне. “Мы, браты Архіпавы, Георгій і Максім, разам з матуляй з задавальненнем чытаем газету, адказваем на заданні і наогул жывём з газетай ужо некалькі год. Цікавая і пазнавальная “Народная газета” падыходзіць кожнаму”.

Георгій, якому адказваць на пытанні дапамагаў брат, а разам з ім яшчэ дзевяць знаўцаў роднай літаратуры будуць адзначаны заахвочвальнымі прызамі ад РУП “Белпошта”. Сям’ю Архіпавых чакае прыемны сюрпрыз і ад рэдакцыі “Народнай газеты”.

А пераможцамі другога этапу творчага спаборніцтва сталі сапраўдныя эрудыты — жыхары горада Жлобіна Гомельскай вобласці Святлана Міхайлаўна Міраеўская і Віталь Мікалаевіч Гнётаў, а таксама Святлана Мядзведская з вёскі Капачы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Яны атрымаюць граматы і сувенірныя выданні — кнігі паштовых марак Рэспублікі Беларусь, у якіх змешчаны ўсе паштовыя маркі і блокі, выпушчаныя ў абарачэнне за каляндарны год. У кожным такім наборы размешчана самая прыгожая марка па выніках апытання-конкурсу на лепшую паштовую марку.

Конкурс-віктарына “Як ты ведаеш родную літаратуру?”, арганізаваны РУП “Белпошта”, працягваецца. Інфармацыю пра яго можна паглядзець на сайце http://www.belpost.by/. Наперадзе яшчэ два этапы. Трэці этап завершыцца 30 верасня. Эрудытаў чакаюць прызы ад РУП “Белпошта” і сюрпрызы ад “Народнай газеты”.
 

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати