Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 15.06.12

«Звязда», № 112 от 14.06. 2012

Аўтобусам ці поштай

Як легалізаваць патрэбную паслугу?

Дастаўка аўтобусам з аднаго населенага пункта ў іншы пакета, сумкі альбо канверта з тым ці іншым змесцівам выкарыстоўваецца даўно. Асабліва запатрабаваная гэтая паслуга студэнтамі і іх бацькамі. Сапраўды, зручна: прыходзіш, дапусцім, на Гродзенскі аўтавакзал, перадаеш кіроўцы"маршруткі" пакет з адзеннем ці прадуктамі — і ўжо гадзіны праз чатыры дачка сустракае гэтую перадачу ў сталіцы. Усе бакі задаволеныя: і тыя, хто перадае ці атрымлівае перадачу, і хто (зразумела, за пэўную плату) ажыццяўляе яе транспарціроўку.

Гэтая паслуга быццам ужо стала нормай, аднак нядаўна кантралюючыя органы з ёй не пагадзіліся і распачалі рэйды па спыненні такой практыкі. На вышэйзгаданым аўтавакзале горада над Нёманам, ды і не толькі там, праводзяць сумесныя рэйды супрацоўнікі транспартнай інспекцыі, кантрольна-рэвізійнай службы аўтобуснага парка, падатковай інспекцыі, ДАІ. І ўжо неаднойчы выяўляліся факты, калі перавозяцца "левыя" пасылкі. За гэта кіроўцы пагражае штраф у памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь.

Узмацненне кантролю зусім не звязана са зменай правілаў аўтамабільных перавозак: перадача пасылак рэйсавымі аўтобусамі ніколі не ўваходзіла ў іх законныя функцыі, паведаміў карэспандэнту "Звязды" начальнік аддзела кантролю транспартнай дзейнасці транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці Сяргей Прадкоў. Аднак тое, на што раней кантралёры закрывалі вочы, цяпер ужо можа не атрымацца, і больш за тое, пацягнуць сур'ёзную адміністрацыйную адказнасць для парушальнікаў. Гэта звязана найперш з прадухіленнем перавозкі небяспечных грузаў і нелегальнага тавару, зазначае Сяргей Прадкоў. І сапраўды, аўтобусамі могуць перадавацца не толькі пакеты для студэнтаў. Пры гэтым хто правярае змесціва пасылкі або саму асобу, якая яе перадае? Нядаўна, да прыкладу, са сталіцы ў горад над Нёманам такім спосабам даставілі партыю "шэрых" мабільных тэлефонаў. А ў сумцы ў багажным аддзяленні рэйсавага аўтобуса "Мінск — Вільнюс", як ужо паведамлялася ў СМІ, аказалася… процітанкавая міна.

І вось тут — пытанне. З аднаго боку — клопат пра бяспеку, заслон на шляху магчымых злоўжыванняў пры транспарціроўцы тых ці іншых прадметаў. А з іншага — як легалізаваць гэтую паслугу для законапаслухмяных грамадзян, у інтарэсах тых жа студэнтаў і іх бацькоў?

Нядаўна "Белпошта" прапанавала новую паслугу "Па шляху". У Гродне яна ажыццяўляецца аддзяленнем паштовай сувязі № 4, якое размешчана на вуліцы Будзённага, 23 каля чыгуначнага вакзала. Можна не дамаўляцца з кіроўцам аўтобуса, не рызыкаваць, а на законных падставах перадаць адпраўленні з дакументамі альбо дазволеным да перавозкі грузам (да 20 кілаграмаў) для транспарціроўкі паштовай машынай. У першым выпадку гэтая паслуга сёння каштуе 20 тысяч рублёў, а ў другім — 30 тысяч рублёў. Аплаціць паслугу можна як наяўнымі грашыма, так і банкаўскай карткай. Перадача дастаўляецца па шляху руху службовага транспарту ў адпаведныя аддзяленні паштовай сувязі ў Шчучыне, Лідзе, Валожыне і Мінску, паведаміла намеснік дырэктара гродзенскага філіяла РУП "Белпошта" Святлана Мякіш. Прычым за дадатковую плату магчыма і дастаўка непасрэдна па адрасе атрымальніка.

Зразумела, што ў тых жа "маршрутак" сёння застаецца перавага па тэрытарыяльным ахопе гэтай паслугай, колькасці рэйсаў. Аднак, з іншага боку, нельга не лічыцца і з узмацненнем кантролю за "левымі" перавозкамі — і кіроўцам, і іх кліентам. Ды і пошта, пэўна, будзе развіваць гэтую паслугу, укараняючы яе як мага шырэй.


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати