Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 19.04.12

Газета «Звязда», спецприложение «Кантакт» Учынкі... Як прыклад для іншых (№ 4 от 19 красавiка 2012 года)

Штогод пад эгідай Міжнароднага бюро Сусветнага Паштовага Саюза праводзіцца моладзевы эпісталярны конкурс, і штогод удзел у ім прымае Беларусь. Гэта значыць, што нашы хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце да 15 гадоў, як і іх аднагодкі з усіх канцоў свету, пішуць лісты на зададзеную тэму. Сёлета, напрыклад, задача была "напісаць спартсмену альбо спартыўнаму дзеячу, якім ты захапляешся, і расказаць яму (ёй), што для цябе Алімпійскія гульні".

Як і ў мінулыя гады, конкурс праводзіўся ў тры этапы: спачатку — на раённым узроўні, потым — на абласным… Днямі лісты-сачыненні, якія прайшлі гэты строгі адбор, абмяркоўвала журы рэспубліканскае.

На разгляд яго было прапанавана восем твораў — па адным ад кожнай вобласці (два — бо вельмі моцныя — у парадку выключэння ад Магілёўскай) і горада Мінска. У іх вучні 5-9 класаў распавядалі пра сваіх спартыўных куміраў — нашых славутых Рамуальда Кіма (светлай памяці!), Дар'ю Домрачаву, Вікторыю Азаранку, Людмілу Ваўчок, расіяніна Уладзіслава Траццяка, пра тое, колькі радасці прыносяць людзям спартыўныя выступленні (а тым больш — падчас Алімпійскіх гульняў)!

Не абышлося, вядома ж, без расказаў пра сябе — свае сем'і, захапленні, заняткі ў школе і спартыўных секцыях, першыя перамогі. Так што вылучыць лепшыя працы было складана. Усе лісты падкуплялі непадробленай шчырасцю, эмацыянальнасцю, уменнем фармуляваць свае думкі…

Аднак кожны з васьмі членаў камісіі — з прадстаўнікоў РУП "Белпошта", Міністэрства адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі — павінен быў вызначыцца: прысвоіць адной з работ першае месца, дзвюм — другое…

У выніку пераможцам ХVІ моладзевага эпісталярнага конкурсу стаў вучань 8-га класа СШ № 2 г.п. Хоцімск Андрэй Семіградскі (настаўніца — Таццяна Уладзіміраўна Мірошнікава). Яго праца (апроч іншага… Ведай нашых!) падкупляла яшчэ і цудоўнай беларускай мовай. Толькі адна цытата: "…Даша, вельмі ганаруся табой, тваім патрыятызмам. Ведаю, што Расія прапаноўвала табе месца ў сваёй зборнай за добрыя вынікі. Але ты адмовілася. Малайчына! Ты яшчэ раз даказала, што не ўсё ў гэтым жыцці прадаецца. Дзякую табе за твой высакародны ўчынак. Гэта выдатны прыклад для нас, сённяшніх школьнікаў. Маё сэрца пачынае біцца мацней, калі высока ў небе лунае наш беларускі сцяг і ўсе людзі ведаюць, што маю Радзіму прадстаўляе такая прыгожая дзяўчына. Дзякуй табе…".

Такім чынам, паводле амаль аднагалоснага рашэння журы, менавіта гэты ліст будзе накіраваны ў Міжнароднае бюро Сусветнага Паштовага Саюза (г. Берн), дзе, хочацца верыць, годна прадставіць нашу краіну.

Два другіх месцы прысуджаны пяцікласніку Даніілу Мацвеенку (Зелянкоўская дзіцячы садок-сярэдняя школа Полацкага раёна) і васьмікласніцы Яўгеніі Вараб'ёвай (СШ № 7 г. Магілёва).

На трэцім — Уладзіслаў Траццяк (гімназія № 9 г. Гродна), Алеся Ляшкевіч (Сноўская СШ Нясвіжскага раёна), Дзіяна Сіваракша (СШ в. Жыдчэ Пінскага раёна), Кацярына Падашэўка (СШ № 2 г. Рагачова) і Ганна Буковіч (гімназія 24 г. Мінска).

…Дарэчы, Аўраам Лінкальн 150 гадоў таму напісаў адкрыты ліст супраць рабства. Нейкі час ён быў самым дарагім лістом у свеце: ацэньваўся ў 750 тыс. долараў. А таму — пішыце!

«Звязда», спецприложение «Кантакт» № 4 от 19 красавiка 2012 года



Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати