Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 06.01.09

Газета «Звязда» Наша звяздоўская сям’я! (№1 за 6 января 2009 года)


Як карэспандэнты "Звязды"
працавалi навагоднiмi
паштальёнамi

 

Новы год на тое i новы, каб пачынаць яго з нечаканага i неардынарнага. Са старым жа прынята развiтвацца добрымi справамi i падарункамi. Газета "Звязда" вырашыла не заставацца ў баку ад традыцыi i таксама зрабiць падарунак для сваiх падпiсчыкаў. Рэдакцыйны Дзед Мароз i Снягурка завiталi ў пасёлак Мiханавiчы.

Пасёлак Мiханавiчы мы выбралi невыпадкова. Па словах загадчыцы Мiнскага аб’яднанага цэха паштовай сувязi Алены Аляксандраўны Ішчук, менавiта тут месцiцца адно з лепшых паштовых аддзяленняў раёна.

У Мiханавiчы мы адправiлiся з самага ранку. Разам з Аленай Аляксандраўнай на паштовай машыне з двума мяхамi газет i календароў. I ўжо праз паўгадзiны нас пазнаёмiлi з Марыяй Васiльеўнай Таранавай, мiханавiцкай паштальёнкай. "За трыццаць тры гады, якiя я адпрацавала тут, мяне ўжо ўсе сабакi ведаюць", — смяецца Марыя Васiльеўна. Жвавая, гаваркая жанчына апранае паштовую сумку i вядзе нас па сваiм звыклым маршруце…

Дзе мы едзем,
дзе мы йдзём…

Чыгунка Мiнск-Асiповiчы раздзяляе пасёлак на дзве часткi, утвараючы нешта накшталт "мiкрараёнаў": да пераезду i пасля. Жыве тут каля 3000 чалавек, ёсць школа, два дзiцячыя садкi, цэнтр моладзi, свой клуб, некалькi крамаў, маецца бiблiятэка. Жыхары пасёлка працуюць, у асноўным, у сталiцы; у самiх Мiханавiчах працу можна знайсцi на МУМГ ААТ "Белтрансгаз" альбо ў РУСП "Саўгас Лошыца".

"Людзi тут добрыя, ды i з падпiскай нядрэнна", — уводзiць у курс спраў Марыя Васiльеўна, пакуль мы дабiраемся да першых чытачоў. Увогуле, на мiханавiцкiм участку 21 падпiсчык нашай газеты. Марыя Васiльеўна разносiць "Звязду" семярым i з усiмi ў яе добрыя адносiны.

— Фёдараўна, прывiтанне! Глядзiце, як прыгожа вам сёння газету прынеслi, — усмiхаецца паштальёнка Валянцiне Якiменцы, якая разам з мужам выйшла да веснiчак.

Першыя нашы чытачы — пажылая пара Вячаслаў Сяргеевiч i Валянцiна Фёдараўна. Убачыўшы Дзеда Мароза са Снягуркай, былi здзiўленыя. А зразумеўшы, у чым справа, заўсмiхалiся.

— "Звязду" мы выпiсваем вось ужо 60-ы год. Вельмi цiкава: чытаем ад коркi да коркi — падабаецца…

На наступнай вулiцы мы зварочваем да Генадзя Пятровiча i Зоi Пятроўны Маслоўскiх.

"Я iх часам так i называю — Пятровiчы", — прызнаецца Марыя Васiльеўна.

"Пятровiчамi" аказалiся нашы даўнiя падпiсчыкi. "Звязду", па словах Генадзя Пятровiча, яны выпiсваюць з часоў развалу СССР.

"Газета цiкавая, чытаем з задавальненнем. Нават ваш каляндар ёсць — за 2008 год. Заканчваецца, праўда, ужо. Вось новы чакаем".

Сказана — зроблена. Праз некалькi хвiлiн з чароўнага меха Дзеда Мароза з’явiўся новы каляндар.

Наступны прыпынак — Заводская, 4. Сустракаць нас выйшаў Уладзiмiр Казiмiравiч Цорах, наш пастаянны чытач, газету яму выпiсвае дачка. У хаце Уладзiмiра Казiмiравiча цiха i ўтульна, цiкае гадзiннiк.

Да таго як пайсцi на пенсiю, Уладзiмiр Казiмiравiч доўгi час сам працаваў паштальёнам, таму гэту працу ведае вельмi добра.

— "Звязду" я пачаў чытаць пасля 50-х, калi пайшоў на пошту працаваць, тады чытаў усё. Наша паштовае аддзяленне было невялiкае, але быў i план — 300 асобнiкаў любых газет. I што ж, выконвалi". Мужчына ўзгадаў нават дакладную дату пачатку сваёй працы — 17 студзеня 1958 года…

Сёння ва Уладзiмiра Казiмiравiча 6 унукаў (пяць хлопчыкаў i адна дзяўчынка), адзiн праўнук.

Школьная, 38. Разам з паштальёнкай мы заходзiм да Марыны Iванаўны Курылавай i Марыi Iванаўны Шваб — родных сясцёр. На дваiх бабулям амаль 160 гадоў!

— Газета прыходзiць: чытаем-не чытаем, аднак выпiсваем. Як перасялiлiся з Чарнобыля, так i выпiсваем…

На сцяне iх хаты — абразы. "У царкву нас возiць наш сын, жыве ён таксама тут, у Мiханавiчах". Адна з бабуль жартуе, што сын у iх адзiн на дваiх…

"Шмат чаго перажылi, здароўя толькi няма…"

У наступным доме нас сустрэла Лiза, трэцякурснiца БДУ. "Звязду" ў хату выпiсае мацi-настаўнiца.

Яшчэ адным нашым падпiсчыкам аказаўся Фёдар Ягоравiч Аўраамаў. Мужчына ўпэўнены: усе газеты часам маняць, i "Звязда" таксама. Аднак падарунку ад "Звязды" быў рады. Ды i выснова, як аказалася, не перашкаджае яму выпiсваць нашу газету даволi даўно.

Напрыканцы завiталi мы i ў мясцовую бiблiятэку. Туды таксама прыходзiць "Звязда". I як расказалi гаваркiя супрацоўнiцы, з найбольшай цiкавасцю яны ў газеце чытаюць "Гарачую лiнiю", а таксама заўсёды ўважлiва праглядаюць урадавыя дакументы. Разам мы абмеркавалi апошнiя навiны, паспрабавалi вызначыць, калi скончыцца сусветны фiнансавы крызiс, i зрабiлi прагноз на тое, хто будзе прадстаўнiком Беларусi на песенным конкурсе "Еўрабачанне-2009" у Маскве…

Адмысловыя сувенiры (фiрмовыя календары, ручкi, блакноты, цукеркi) атрымаў кожны падпiсчык, якога нам у той дзень удалося наведаць. Шкада, завiталi не да ўсiх.

Нашы чытачы розныя. Пажылыя i маладыя, працавiтыя, звычайныя простыя людзi. Яны чакаюць аб’ектыўнай, праўдзiвай i цiкавай iнфармацыi, адказаў на надзённыя i вострыя пытаннi. Яны рады, калi на iх праблемы рэагуюць i не пакiдаюць без увагi. I яны жадаюць, каб у новым годзе газета спраўдзiла iх спадзяваннi.

Газета «Звязда» (№1 за 6 января 2009 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати