Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 13.03.12

Газета «Звязда» Прызы — руплівым паштальёнам. І кіяскёрам! (№ 3 (19) за 13 сакавіка 2012 года)

…Апытанне на вуліцах горада: "Якая прафесія самая творчая?" "Настаўнік", "Мастак", "Бухгалтар", "Цырульнік", "Мадэльер"… Колькі людзей — столькі думак.

Што чыстая праўда, бо бываюць нятворчыя падыходы, а вось нятворчых прафесій — няма. Ну вось мяркуйце самі: адзін паштальён з месяца ў месяц (а то і з года ў год) будзе прыносіць "Звязду" (умоўна) тром падпісчыкам на сваім участку, а другі — распавядзе пра газету іншым, пару-тройку цікавых нумароў пакіне пачытаць, прапануе выпісаць — для пачатку — на месяц. А там, глядзіш, чалавеку спадабалася — падпісчыкаў стала чатыры, потым — шэсць… Ці нават… 18!

Для таго, каб адзначыць працу менавіта такіх, неабыякавых да справы людзей, "Звязда" і заснавала конкурс "Прыз — рупліваму паштальёну", "…лепшаму кіяскёру"…

Па выніках падпіскі на першы квартал 2012-га імі, самымі руплівымі, прызнаны (першае месца з уручэннем электрапараваркі):Таццяна Анатольеўна Баранава- аддзяленне паштовай сувязі (АПС) Івацэвічы-5(прырост тыражу 17 экземпляраў), Лілія Яўгенаўна Ляпешка- АПС Нягневічы Навагрудскага раёна (+16),Васіль Леанідавіч Максімовіч- АПС Красналукі Чашніцкага раёна (+15),Тамара Міхайлаўна Чарняк- АПС Рогі Гомельскага раёна,Святлана Эдвардаўна Бітэль- АПС Вішнева Валожынскага раёна, Ірына Вікенцьеўна Унук — АПС Мінск‑99,Наталля Браніславаўна Майсеева- АПС Рагачоў-2.

Паштальёнам, якія занялі другое і трэцяе месца ў конкурсе, у якасці прызоў уручаныэлектрафены і электрачайнікі.

Адзначана і руплівая праца кіяскёраў. Сярод іхЕфрасіння Сцяпанаўна Адамчык і Ірына Іванаўна Слімко(кіёск № 2 г. Ляхавічы),Наталля Чэславаўна Арнатовіч і Людміла Міхайлаўна Чобат(кіёск № 4 г. Заслаўль),Ірына Мар'янаўна Краўцова(кіёск № 7, Ждановічы),Наталля Міхайлаўна Папко, Ала Анатольеўна Мазур, Ульяна Іванаўна Самонава(кіёск № 17 г. Гомель) і іншыя, якія актыўна прадаюць "Звязду" ў шапіках.

…Усім рупліўцам шчыры звяздоўскі дзякуй! І паведамленне: прызы для пераможцаў конкурсу ў другім квартале ў рэдакцыі маюцца.

Газета «Звязда» (№3 (19) за 13 сакавіка  2012 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати