Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 22.01.12

Газета «Звязда» Пасябруем з усім светам? (№ за 14 студзеня 2012 года)

Вы хочаце калекцыянаваць прэзенты з розных гарадоў свету? Вам прыемна было б атрымаць прывітанне з Сінгапура, Нідэрландаў, Аўстраліі, Тайваня, Амерыкі, альбо перадаць вестачку каму-небудзь у Кітаі, Амерыцы, Бразіліі?

Зусім не абавязкова мець там сяброў. Варта толькі далучыцца да аматараў пасткросінгу, і вы зможаце атрымліваць паштоўкі з розных куткоў свету. Прычым вашы выдаткі на такія кругасветныя падарожжы і знаёмствы будуць роўныя толькі кошту паштовак, якія вы будзеце адпраўляць.

Пасткросінг (абмен паштоўкамі) узнік 6 гадоў таму. І сёння да гэтага хобі далучылася больш за 200 тысяч чалавек з 205 краін свету. Каля 700 паштовак у гадзіну выпраўляецца ў падарожжа. Некалькі мільёнаў паштовак ужо знайшлі сваіх адрасатаў.

Праз інтэрнэт аматары пасткросінгу дзеляцца сваімі поспехамі, выкладаюць фотаздымкі сваіх калекцый. Дарэчы, вы таксама можаце ўцягнуцца ў такое хобі. Гэта неблагі шанс абзавесціся сябрамі, даведацца нават пра такія гарады, пра якія вы ніколі і не чулі, расказаць пра сябе і сваю краіну.

Трэба толькі зарэгістравацца на сайце httр://www.www.роstсrоssіng.соm/. Тут жа вы атрымаеце адрасы, па якіх чакаюць паштовак гэткія ж аматары сапраўднай пошты. Адрасат, які атрымлівае паштоўку, рэгіструе яе, і цяпер застаецца чакаць прыемнага сюрпрызу. Вашы каардынаты перадаюцца наступнаму аматару пасткросінгу. Прычым, з якой краіны да вас прыйдзе паштоўка — заўсёды сюрпрыз. Адрасы на сайце перадаюцца пасткросерам выпадковым чынам. Пошту можна чакаць нават з Батсваны, Сальвадора, Гандураса ці Палінэзіі. Ды і напісаць вам можа чалавек якога заўгодна ўзросту, прафесіі, веравызнання. Да сусветнага паштовага руху далучаюцца як дзеці, так і людзі ў паважаным узросце. Па статыстыцы сёння большасць аматараў гэтага хобі — жанчыны.

Дарэчы, калі вы ўжо калекцыянуеце нейкія паштоўкі, можаце пазначыць, якім вы аддаяце перавагу. Напрыклад, некаторыя пасткросары збіраюць паштоўкі з выявамі гарадоў, адкуль тыя прыходзяць, іншым больш падабаюцца жывёлы. Ёсць шанс атрымаць і святочныя паштоўкі, напрыклад, да Новага года ці Хэлоўіна. І трэба заўважыць, што беларускія пасткросары сёння з'яўляюцца аднымі з самых актыўных. Многія ўжо маюць у сваіх калекцыях больш за сотню паштовак з розных краін свету.

Між іншым, разам з паштоўкамі вы можаце атрымліваць і канверты, маркі. І як адзначаюць пасткросары, ёсць пэўная асалода нават проста ў тым, каб разглядаць маркі і надпісы на розных мовах свету. Больш за тое, гэта хобі спрыяе таму, каб людзі адрываліся ад канап і тэлевізараў: шмат часу можа пайсці на пошук паштовак. Асабліва калі трэба парадаваць, напрыклад, "калегу" з Кітая, які калекцыянуе паштоўкі менавіта з таксамі. Прычым беларускія аматары пасткросінгу заўважаюць, што, каб займець такое хобі, зусім не абавязкова быць паліглотам, пісаць можна на любых мовах. Затое валоданне, напрыклад, англійскай мовай дадае пэўныя перавагі — так вы зможаце распавесці пра сябе, прачытаць пасланне, а то і ўступіць у перапіску з новымі замежнымі знаёмымі.

Калі раней айчынныя пасткросары сутыкаліся з праблемай выбару паштовак, якія не сорамна адправіць за мяжу, то сёння многія заўважаюць, што выбар паштовак для пасткросінгу стаў значна большым. Сёння паштоўкі з відамі гарадоў і прыгожых мясцін Беларусі можна набыць у кнігарнях, але і ў аддзяленнях сувязі РУП "Белпошта".

Газета «Звязда» (№ за 14 студзеня  2011 года)


Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати