Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 19.01.12

Газета «Звязда» Прыйсці і застацца. На ўсе жыццё... (№ за 14 студзеня 2012 года)

Месяц таму споўнілася 40 гадоў, як Лідзія Мікалаеўна Кароль працуе на пошце, але яна пра тое нават не заікнулася. Такі ўжо чалавек: вельмі сціплы, адказны, працавіты. "А яшчэ надзвычай стрыманы, карэктны, уважлівы і добразычлівы, — так пра Лідзію Мікалаеўну сказала дырэктар Брэсцкага філіяла прадпрыемства "Белпошта" Валянціна Пух. — Яна ніколі не павысіць голасу, не вылье на навакольных негатыўныя эмоцыі, у любой спрэчцы знойдзе аргументы разумныя, лагічныя, выкладзе іх спакойна і пераканаўча". Гэта вельмі важна для работніка, які займае кіруючую пасаду. А Лідзія Кароль ужо шмат гадоў працуе намеснікам начальніка Іванаўскага раённага вузла паштовай сувязі.

І ў райцэнтры, і ў сельскай мясцовасці яе добра ведаюць. У Псышчаўскім сельсавеце, дзе давялося быць падчас гэтай камандзіроўкі, пра намесніка начальніка раённай пошты адазваліся з вялікай пашанай. Значыць, ёсць за што.

на пошту Лідзія Кароль прыйшла чатыры дзясяцігоддзі таму аператарам. Потым працавала ў сельскіх аддзяленнях сувязі, на розных участках, у тым ліку і начальнікам. Асноўныя этапы вытворчасці прайшла і ў раённым звяне, адукацыю пры гэтым атрымала завочна. Так што ўсю работу свайго ведамства ведае знутры. "Цікава назіраць, як змяніліся формы нашай працы, — разважае Лідзія Мікалаеўна. — цяпер мы выкарыстоўваем інфармацыйныя тэхналогіі, інтэрнэт, а не пішам рукой у сшытачку, як было 40, нават 20 гадоў таму. Як і ў вялікіх гарадах, у сябе таксама ўкараняем усё новыя і новыя паслугі, каб кліент мог хутчэй атрымаць альбо адаслаць патрэбнае адпраўленне.

Але шмат што засталося па-ранейшаму, — працягвае суразмоўніца. — І найперш праца паштальёнаў, якія ў любое надвор'е ідуць да людзей. Іх усяго ў нас працуе 76. Асабліва нялёгкая работа ў вясковых паштовых работнікаў. Яны самыя чаканыя госці жыхароў аддаленых вёсак, асабліва тых, дзе засталося два-тры чалавекі. Вось літаральна сёння тэлефануе мне 86-гадовая пенсіянерка з просьбай, каб паштальён прыносіла ёй макарону, крупы, іншыя прадукты. Вядома, у такіх просьбах мы не адмаўляем. Я ўжо папярэдзіла вясковую пошту, а кліентку папрасіла, каб яна зрабіла званок ім, яны прымуць заяўку, раскажуць, што па якой цане, дамовяцца, калі лепш прынесці прадукты".

Вясковая пошта сёння яшчэ і трошачкі сацыяльная служба. Такіх кліентаў, як згаданая бабулька, многа. У раёне зараз два сельскія паштовыя аддзяленні нерэнтабельныя. Яны і не могуць быць такімі, бо ў зону абслугоўвання ўстаноў у Баландзічах і Асаўніцы ўваходзіць недзе па 200 чалавек. Падобныя пытанні цяперашнім часам вырашаюцца вядома як — установа закрываецца. Але людзі супраць, яны просяць, каб хоць пошту, апошняе іх акно ў вялікі свет, не зачынялі. Ну і пакуль трымаюцца, рэнтабельнасць выраўноўваецца за кошт іншых, буйных, аддзяленняў.

Сапраўды, як закрыць пошту ў вёсцы, калі ў названых Баландзічах, а таксама Ляскавічах, Дастоеве апроч іншага там прадаецца свежы хлеб, а старым адзінокім, нямоглым і паштальён іншы раз бохан занясе.

Зараз адным з галоўных клопатаў Лідзіі Кароль і яе калег стала падпіска на перыядычныя выданні. Ёсць пэўныя складанасці сёлетняй кампаніі. З падаражаннем жыцця людзі сталі больш уважліва лічыць кожную капейку. "Але ж расказваем, паказваем на прыкладах, колькі каштуе любімае выданне ў параўнанні з кілаграмам каўбасы ці іншым прадуктам, — гаворыць Лідзія Мікалаеўна, — часта спрацоўвае. Пастаянныя падпісчыкі, якія яшчэ вагаліся, робяць выбар на карысць перыёдыкі".

Дарэчы, сама яна даўні і шчыры сябар нашай газеты. Чытае "Звязду", як аказалася, шмат гадоў. І любіць яе, як прызналася, за шчыры душэўны тон, за роднае слова. А яшчэ любіць свой родны горад, які ў апошнія гады значна папрыгажэў. Ганарыцца, што мясціны, дзе яна нарадзілася і вырасла, звязаны з імёнамі славутых людзей. У райцэнтры стаіць помнік Напалеону Ордзе, на яго малой радзіме створаны музей. А цяпер актыўна загаварылі пра магчымае адраджэнне былой сядзібы роду Дастаеўскіх. "У нашым горадзе вельмі прыемна прымаць гасцей, ёсць пра што расказаць, што паказаць", — заўважае Лідзія Кароль. А сама яна прыкладна раз на год бывае ў курортным Геленджыку Краснадарскага краю. Там жыве старэйшая дачка. Як заедзе Лідзія Мікалаеўна ў цёплы марскі горад, то абавязкова зойдзе на пошту, пацікавіцца, як калегі працуюць. Кажа, што ў расійскіх паштавікоў прыкладна такія ж праблемы і клопаты, як у нас. Адзінае, у іх больш распаўсюджаны пасылкі з накладной платай. Многія фірмы так ажыццяўляюць гандаль сваімі таварамі: адзеннем, посудам, касметыкай. Але і ў нас апошнім часам такая форма паслуг — не навіна.

Газета «Звязда» (№ за 14 студзеня  2012 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати