Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.12.11

Газета «Звязда» «Добра, што ёсць такая газета — на роднай мове» (№248 за 28 снежня 2011 года)

У работнікаў пошты, апроч іншых, ёсць адзін цікавы паказчык — "насычанасць перыядычнымі выданнямі на тысячу чалавек". На Капыльшчыне ён складае 157,9% ад сярэднеабласнога паказчыка. А гэта значыць, што капыльчане выпісваюць і чытаюць больш розных газет і часопісаў, чым жыхары многіх іншых рэгіёнаў Мінскай вобласці. Асабіста нас, "звяздоўцаў", радуе тое, што і ўзровень падпіскі на нашу газету тут значна вышэйшы, хоць раён не самы буйны (колькасць жыхароў не перавышае 32 тысяч, з якіх дзве трэція — вяскоўцы).

Усяго ў раёне 29 сельскіх паштовых аддзяленняў і адно гарадское. Кожнаму з іх мы шчыра ўдзячныя за падтрымку нашай газеты, аднак у час апошняй паездкі ў Капыльскі раён нас найбольш цікавіла адно канкрэтнае паштовае аддзяленне — "Пацейкі". Яно абслугоўвае 5 сельскіх населеных пунктаў (дзе пражывае 415 чалавек), у тым ліку і аднайменны аграгарадок (268 чалавек).

"Звязда" тут мае 18 падпісчыкаў. З іх палова — гэта падпісчыкі "са стажам", якія захоўваюць вернасць любімай газеце дзесяцігоддзямі. Адной такой нашай адданай чытачцы — пенсіянерцы Аляксандры Канстанцінаўне Самойленка з Пацеек — пашанцавала выйграць у чарговым розыгрышы прызоў, што рэгулярна праводзіцца сярод падпісчыкаў "Звязды", электрапараварку!

На вялікі жаль, уручыць асабіста каштоўны прыз мы не змаглі: Аляксандра Канстанцінаўна ў дзень высадкі нашага "звяздоўскага" дэсанту якраз з'ехала падлячыцца, таму мы папрасілі перадаць параварку вясковым паштавікам. А заадно выкарысталі шанц бліжэй з імі пазнаёміцца.

Той, хто з гэтым не сутыкаўся, можа, і не ведае, якую сур'ёзную сацыяльную ролю адыгрывае сёння паштальён. Асабліва на вёсцы, дзе шмат адзінокіх старых. Паштальён не толькі прыносіць карэспандэнцыю і афармляе падпіску. Калі трэба, ён дапаможа пенсіянеру аплаціць камунальныя паслугі, прынясе яму патрэбны тавар ці лекі. А бывае, што з чалавекам проста трэба пагутарыць, выслухаць, паспачуваць, падтрымаць словам (у старасці многім не хапае кантактавання з людзьмі). Вось і атрымліваецца, што паштальён на вёсцы — больш чым паштальён. Гэта яшчэ і сацыяльны работнік, і псіхолаг.

Увесь працоўны дзень вясковыя паштальёны праводзяць у дарозе. У цёплае надвор'е дапамагае службовы веласіпед, але зімой ездзіць на ім забаронена правіламі тэхнікі бяспекі. Даводзіцца хадзіць пехатой. За дзень з дзясятак кіламетраў "набягае".

— Работа паштальёна няпростая, — патлумачыла начальнік мясцовага паштовага аддзялення Марына Мікалаеўна Казак. — Апроч сур'ёзных фізічных нагрузак і сацыяльных функцый, якія даводзіцца ім выконваць, трэба ўлічваць і небяспечнасць іх работы, бо яны носяць не толькі пісьмы і газеты, але і грошы, заказную карэспандэнцыю і г.д. Такая работа прадугледжвае высокую адказнасць.

Пры паштовым аддзяленні "Пацейкі" працуюць 2 паштальёны. Участак, дзе пражывае Аляксандра Канстанцінаўна Самойленка, абслугоўвае Таццяна Адамаўна Каляда.

Таццяна Адамаўна працуе тут паштальёнам 15 гадоў. Ведае ўсіх, хто пражывае на яе ўчастку, у тым ліку і нашу пераможцу Аляксандру Канстанцінаўну.

— Колькі я тут працую, яна заўсёды выпісвала "Звязду" і яшчэ да мяне — таксама, — пацвердзіла паштальёнка. — Як бачыць, што я іду, адразу сама выходзіць на двор, абы толькі не прапусціць любімую газету.

Пра сваю перамогу ў латарэі сярод падпісчыкаў яна даведалася першай (прачытала ў газеце) і расказала мне. Была вельмі ўзрадаваная. Прызналася, што некалі раней ужо выгравала такім чынам "звяздоўскую" фірменную майку і кепку, таму, натхнёная выйгрышам, зноў прадоўжыла адпраўляць купоны на розыгрыш, хоць я, шчыра кажучы, не асабліва верыла, што можна выйграць двойчы. Тым больш было прыемна, калі я даведалася, што Аляксандра Канстанцінаўна зноў выйграла. На гэты раз параварку.

Па словах Таццяны Адамаўны, падобных выйгрышаў на яе ўчастку за 15 гадоў працы не было. Сама яна ў розыгрышах не ўдзельнічае, хоць газеты выпісвае.

Варта дадаць, што наша Таццяна Адамаўна — шматдзетная маці, у яе шасцёра дзетак, старэйшаму сыну 25 гадоў (ужо жанаты і мае сваіх дзетак), малодшай дачцэ ўсяго 8. У 2003 годзе жанчына была ўзнагароджана ордэнам Маці. Нягледзячы на сур'ёзную загружанасць, Таццяна Каляда заўсёды знаходзіць колькі хвілін вечарком для прагляду свежай прэсы. А як жа: калі людзям раіш падпісацца на пэўнае выданне — значыць, трэба ведаць, што яно сабой уяўляе, пра што піша.

— Мне "Звязда" падабаецца і сваім напаўненнем, але ў першую чаргу — мовай, — прызналася паштальёнка. — Добра, што ёсць такая газета — на роднай мове.

 Газета «Звязда» (№248 за 28 снежня  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати