Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 23.11.11

Газета «Звязда» Прыгажуня, спартсменка, пераможца конкурсу, начальнік пошты (№223 за 23 ноября 2011 года)

Наталля любіць гэтую пару года — залатую восень, калі жоўтае лісце пад нагамі надае асаблівы лірычны настрой. Так сталася, што ўвосень у яе здаралася шмат прыемнага. Напрыклад, два гады таму яна заняла трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе аператараў паштовай сувязі. А сёлета, 16 верасня, на такім жа конкурсе стала першай. Колькі было віншаванняў ад блізкіх, родных, калег і проста знаёмых! Але ніколі не магла падумаць, што і на новым месцы працы гэтая перамога паспрыяе яе вядомасці. Ды ўсё па парадку.

Літаральна праз тыдзень пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў Наталлю Нагорную павысілі па службе. Яна ўзначаліла аддзяленне паштовай сувязі вёскі Чэрні Брэсцкага раёна. А яшчэ праз два тыдні ў Чэрнях адзначалі дзень вёскі. І маладому начальніку пошты давялося прадстаўляць сваё прадпрыемства і свой калектыў з шасці чалавек. Тут такая традыцыя: кожнае прадпрыемства і ўстанова, якіх у прыгарадным населеным пункце нямала, ладзіць невялікую прэзентацыю. І не ў афіцыйным стылі, як гэта бывае на вялікіх мерапрыемствах, а проста, душэўна, каб усім было цікава. Яны, паштавікі, спяклі каравай — прыгожы, з галубкамі і канвертамі — і частавалі тых, хто падыходзіў, а заадно рэкламавалі свае паслугі. І вось адна кабета сталага веку найперш спытала: "А дзе ж ваша новая начальніца, якая ў Мінску лепшай аказалася?" Інфармацыя пра Наташыну перамогу была ў газетах, таму і захацелі людзі прачытанае ўбачыць.

Свята вельмі спадабалася новаму чэрнінскаму паштавіку. Выпала магчымасць пазнаёміцца з людзьмі, прыгледзецца, пагаварыць. І патэнцыйныя кліенты ёй здаліся сімпатычнымі. Наталля Нагорная амаль дзесяць гадоў адпрацавала ў гарадскім аддзяленні сувязі. І зрабіла выснову, што ў вёсцы ўсё ж людзі больш добразычлівыя і памяркоўныя. У горадзе, асабліва цяпер, калі стала крыху цяжэй жыць, адчуваецца затоеная напружанасць людзей, якая часам мяжуе з агрэсіяй. Таму пасля змены часта выходзіш з адчуваннем уласнага напружання і спустошанасці. А тут усё ж працаваць прасцей. Можа, прырода на людзей дабратворна ўздзейнічае, вясковая нетаропкасць, спакой. Адразу з дзвярэй паштовага аддзялення адкрываецца від на цудоўны парк.

Але вясковая пошта ў Чэрнях нічым не саступае гарадской у сэнсе сучасных тэхналогій. Прыём усіх відаў адпраўленняў ва ўсе канцы свету, экспрэс-пошта, аплата паслуг па інтэрнэце — так званая электронная марка — усё гэта паспяхова прымяняецца ў іх аддзяленні. Ну і, вядома, прысутнічае цэлы шэраг традыцыйных паштовых паслуг. Чэрні — хоць і вёска, але гэта прыгарад Брэста, тут працуе нямала прадпрыемстваў розных формаў уласнасці, шмат прыватных прадпрымальнікаў, таму тут мусяць развівацца найноўшыя формы работы. І ўсё, чаму навучылася новы начальнік паштовага аддзялення на конкурсах прафесійнага майстэрства, вядома, спатрэбіцца.

Наталля — канкурсант са стажам. Першы раз яна ўдзельнічала ў спаборніцтвах па прафесійным майстэрстве аператараў сувязі ў 2009 годзе. Тады паспяхова вытрымала ўсе прамежкавыя этапы, дайшла да апошняга і заняла на рэспубліканскім конкурсе трэцяе месца. А сёлета, з улікам мінулага досведу, падрыхтавалася як след і паказала лепшы вынік. Праграма выступлення была нялёгкая: сорак пытанняў па тэорыі і пяць практычных заданняў. Яе балы ў суме аказаліся найвышэйшымі. Брэстчына таксама заняла першае агульнакаманднае месца. Разам з калегамі яны рыхтавалі прывітанне, іншыя хатнія заданні.

Такія спаборніцтвы, на думку Наталлі, вельмі спрыяюць росту агульнага ўзроўню працаўніка. Калі рыхтуешся, даводзіцца многа чытаць, зазіраць у інтэрнэт і даведнікі, звяртацца нават да сваіх старых канспектаў з каледжа. Ды і непасрэдна падчас мерапрыемства, якое доўжыцца тры дні, падчас стасункаў з калегамі абавязкова адкрываеш для сябе нешта новае. "Ну і практычная карысць у цяперашні час выглядае надзвычай актуальна, — смяецца Наталля, — два гады таму прывезла ў якасці прыза швейную машынку, цяпер вось халадзільнік. Так можна паступова ўсю сваю асабістую гаспадарку абнавіць і папоўніць".

Пакуль што дзяўчына жыве ў адным з брэсцкіх інтэрнатаў. Родам яна з Ляхавіцкага раёна. За яе выступленне хваляваліся бацькі, брат, сястра — усе яе падтрымлівалі, а потым шчыра радаваліся. Па ўмовах конкурсу, ёй як пераможцы больш нельга выступаць у спаборніцтвах аператараў сувязі. Але яна больш і не аператар. Ёсць яшчэ конкурс начальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі. Так што з'явіўся стымул зноў рыхтавацца і рухацца да новых вышынь. А ў асабістых планах — паступленне на завочнае аддзяленне ўніверсітэта.

Газета «Звязда» (№223 за 23 лістапада  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати