Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 23.11.11

Газета «Звязда» На такую газету грошай не шкада (№223 за 23 ноября 2011 года)

Падарунак ад газеты атрымаў шматгадовы падпісчык "Звязды" — жыхар вёскі Чырвоны Асавец Быхаўскага раёна Леанід Ерафеевіч Малашкоў.

Уручэнне прыза адбылося ў Быхаве, ў інфармацыйна-ідэалагічным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі. Леанід Ерафеевіч атрымаў параварку і быў вельмі задаволены.

— Я ўжо 25 гадоў выпісваю "Звязду", — расказаў вясковец. — І заўсёды дасылаў карткі падпісчыка на розыгрыш прызоў, але да гэтага моманту ніколі не шанцавала. Падумаў, што дашлю апошні раз, а больш не варта спрабаваць. І калі прачытаў у газеце сваё імя, то нават не паверыў, што я нарэшце выйграў! Прызам вельмі задаволены: стравы, прыгатаваныя на пары, — гэта смачна і карысна для страўніка. Нам усім патрэбна здаровае харчаванне.

Леанід Ерафеевіч расказаў, што аднойчы выбраў "Звязду" за тое, што газета яму проста спадабалася. Ён пералічыў усе перавагі: выходзіць пяць разоў на тыдзень, даступная, усё зразумела, ёсць навіны з усіх абласцей Беларусі. Пенсіянеру і яго сям'і падабаюцца тлумачэнні важных законаў, рубрыка "Народ на провадзе" — смешна і цікава, а таксама інфармацыя пра розныя здарэнні.

Вядома, Малашкоў цэніць"Звязду" за цікавае чытанне. Але ён і яго аднавяскоўцы, аказваецца, лічаць нашу газету яшчэ і памочніцай.

— Так, аднойчы ў жыцці "Звязда" нам вельмі дапамагла, можна сказаць — прынесла прыбытак, — усміхаецца мужчына. — Справа ў тым, што я ў час вайны трапіў у бежанцы і потым у калонію. Менавіта ў вашай газеце я калісьці вычытаў, што такія людзі, як я, прыраўноўваюцца да фашысцкіх вязняў. Патрабуецца запоўніць анкету і даслаць тлумачэнні ў фонд, што я зрабіў сам, ды яшчэ падказаў пяці жыхарам нашай вёскі. У выніку я атрымаў грашовую кампенсацыю ў нямецкіх марках. Так што гэта не проста для чытання, але і сапраўдная дапамога ў жыцці!

Леаніду Ерафеевічу ўжо 80 гадоў. Ён нарадзіўся на Быхаўшчыне і працаваў на розных пасадах. Цяпер у яго як чалавека адукаванага і, галоўнае, вопытнага, які перажыў розныя часіны, пытаюцца парадаў — як перажыць крызіс?

— Спадзяёмся, не ўсё так дрэнна, як мы часам скардзімся, — гаворыць пенсіянер. — Мы жывём, і пакуль жывём — спадзяёмся. Я не думаю, што цяпер варта жорстка эканоміць і адкладаць кожны рубель: гэтаму нас навучылі згубленыя банкаўскія ўклады. Думаецца, трэба проста жыць на заробленыя грошы, размяркоўваць іх разумна.

Леанід Ерафеевіч жыве ў вёсцы разам з жонкай, якую некалькі гадоў таму спасцігла бяда — інсульт. Мужчына даглядае хворую пры падтрымцы дваіх дзяцей, якія жывуць у горадзе, але часта прыязджаюць да бацькоў. Уся сціплая гаспадарка Малашковых — гэта сабака, кошка ды пчолы.

Чырвоны Асавец месціцца ад цэнтра сельсавета ў дзесяці кіламетрах, і самы вялікі клопат на зіму яго жыхароў — расчыстка дарог ад снегу, каб можна было набыць харчы. А раней, калі Леанід Ерафеевіч яшчэ працаваў учотчыкам, у вёсцы налічыў 250 працаўнікоў на сенакосе. Увогуле ў Чырвоным Асаўцы працавала чалавек 300, а колькасць жыхароў дасягала паўтысячы. Цяпер — толькі 60, і гэта яшчэ нядрэнна, бо некаторыя суседнія вёскі ўвогуле знікаюць з карты Быхаўскага раёна.

Вяскоўцаў у штодзённых правах і складаных жыццёвых сітуацыях падтрымлівае Грудзінаўскі сельсавет. Яго старшыня Міхаіл Дзмітрыевіч Краўцоў прывёз Леаніда Ерафеевіча на мерапрыемства ў Быхаў і гатовы быў хутка даставіць яго з атрыманым ад "Звязды" прызам дадому, бо вясковец хваляваўся за жонку — "аж душа ад трывогі не дыхае".

Каб падтрымаць добрага чалавека і нашага падпісчыка, Малашкова адзначыла і пошта.

— Я хачу сказаць "дзякуй" усім, але найперш людзям, якія ў "Звяздзе" праводзілі розыгрыш і выцягнулі маю картку падпісчыка, — сказаў напрыканцы Леанід Малашкоў. — Дзякуй усёй рэдакцыі за чуллівае і ўважлівае стаўленне да мяне і за справядлівае пісанне ў вашай газеце. Вядома, падпіска цяпер не танная, але дорага ці не — не важна, калі газета сапраўды падабаецца. Я буду выпісваць "Звязду" і чытаць яе да канца жыцця. Абяцаю!

Жывіце доўга, Леанід Ерафеевіч!

Газета «Звязда» (№223 за 23 лістапада  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати