Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.09.11

Газета «Звязда» Паштовая марка як машына часу (№185 за 28 сентября 2011 года)

Спецыяльнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай "Гомель — культурная сталіца Беларусі 2011 г." адбылося на адкрыцці VІІ Нацыянальнай філатэлістычнай выставы, якая ўпершыню ў гэтыя дні праходзіць не ў сталіцы, а ў горадзе над Сожам. Удзел у падзеі прыняла генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Ірына Саксонава.

Філатэлістычная выстава, якая адкрылася ў Гомелі, мае статус "нацыянальнай". Дзякуючы таму, што Гомель прызнаны культурнай сталіцай Беларусі і СНД у 2011 годзе, ён удастоены гонару прымаць гэтую выставу. Таму і экспазіцыя адкрываецца раздзелам "Гомельшчына на дзяржаўных знаках паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь", падрыхтаваным РУП "Белпошта".

Вядомыя беларускія філатэлісты В. Н.  Андраюк, В. В. Качан, В. Л.  Баціеўскі, калекцыі якіх заслужылі шматлікіх узнагарод на міжнародных і нацыянальных філатэлістычных выставах, прадставілі свае калекцыі "Лес і чалавек — разам праз стагоддзі", "Свет матылькоў", "Аднабаковыя рэкламна-агітацыйныя паштовыя карткі". Гісторыі Беларусі прысвечаны вельмі цікавыя калекцыі старшыні журы выставы Л. Л.  Коласава, прысвечаныя пошце Савецкай Беларусі ў 1920-1941 і палявой пошце 1941-45 гадоў. Многія зборы марак маюць не толькі гістарычную, але і матэрыяльную каштоўнасць. Напрыклад, першыя паштовыя маркі Літвы ў Гродне, датаваныя 1919 годам, увагу выпадковага гледача нават не прыцягнуць. Але ж знаўцы сцвярджаюць, што гэтая калекцыя ацэньваецца ў не адну тысячу долараў.

Арганізатары ўпэўнены, што ўвагу наведвальнікаў прыцягне міжнародная частка выставы, у якой прадстаўлены экспазіцыі выдавецка-гандлёвага цэнтра "Марка" (Расія), фірмы "Азермарка" (Азербайджан), украінскага дзяржаўнага прадпрыемства "Укрпошта" і іншыя. Увогуле ж, у конкурснай і пазаконкурснай экспазіцыях, размешчаных у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, прадстаўлена 68 калекцый з Азербайджана, Беларусі, Германіі, Літвы, Расіі і Украіны.

Калі яшчэ не было СМС

"Паштоўкі з савецкай вуліцы" — выставу пад такой назвай адкрылі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова.

На ёй прадстаўлена больш за сотню паштовак савецкага перыяду. Яны прысвечаны святам — Новаму году, Першамаю, Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі і іншым. Але самая старая і таму каштоўная паштоўка датуецца 1907 годам, і прысвечана яна святу рэлігійнаму — Вялікадню.

На працягу некалькіх гадоў савецкія паштоўкі збіралі студэнты гістарычнага факультэта. Маладыя гісторыкі мяркуюць, што папяровыя паштоўкі хутка зусім знікнуць з паўсядзённага ўжытку людзей, бо іх заменяць электронныя паведамленні і лісты. Таму маладыя людзі імкнуцца захаваць паштоўкі як гістарычныя экспанаты і парадаваць гэтымі рарытэтамі старэйшае пакаленне — сваіх выкладчыкаў і бацькоў, якіх выстава нібыта вяртае ў юнацтва.

Газета «Звязда» (№185 за 28 верасня  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати