Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.09.11

Газета «Звязда» Лепшыя паштальёны (№185 за 28 сентября 2011 года)

РУП "Белпошта" правяла традыцыйны конкурс напярэдадні Сусветнага дня пошты, які адзначаецца 9 кастрычніка. Паштальёны і аператары з усёй Беларусі спрабавалі даказаць, што яны лепш за сваіх калег ведаюць усе тонкасці паштовай справы. На закрыцці конкурсу і ўзнагароджанні пераможцаў прысутнічала і "Звязда". Газета таксама адзначыла па адным з работнікаў кожнага філіяла "Белпошты". Гэта былі Таццяна Ціханчук (Брэсцкі філіял), Таццяна Бабчонак (Віцебскі філіял), Кацярына Долатава (Гомельскі філіял), Святлана Ільіна (Гродзенскі філіял), Святлана Гусева (Магілёўскі філіял), Надзея Яўсейчык (Мінскі філіял), Алена Шупіла (вытворчасць "Мінская пошта").

Карэспандэнт "Звязды" пасля конкурсу пагутарыў з пераможцамі.

Людміла Нольд, паштальён аддзялення паштовай сувязі Чарнаўчыцы цэха паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта",якая заняла першае месца сярод паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных СМІ:

— У рэспубліканскім конкурсе першы раз удзельнічаю, а на конкурсе ў Брэсце прымала ўдзел ужо трэці раз. Дванаццаць год працую на пошце. Днямі і начамі рыхтаваліся, чыталі свае ўсе паштовыя правілы, законы. У нас вельмі цікавая праца, бо гэта стасункі з людзьмі. Кожны чалавек нейкі асаблівы. Да кожнага трэба знайсці падыход. Акрамя працы, я ўжо 8 гадоў спяваю ў народным хоры "Вербніца".

Наталля Нагорная, аператар участка паскоранай пошты і продажаў паслуг карпаратыўным кліентам цэха паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта",якая заняла
І месца сярод аператараў сувязі:

— Працую 10 гадоў. Удзельнічала другі раз. Таксама вельмі рыхтавалася. Мяне ўсе вельмі падтрымлівалі: сваякі, сябры. Зараз пошта рухаецца наперад, прапануе шмат новых паслуг. Мы ўвесь час вывучаем нешта новае, пасля прапануем кліентам — гэта самае цікавае. А яшчэ нам патрэбна рабіць усё вельмі хутка, каб не было чэргаў і каб да нас ішлі новыя кліенты.

Газета «Звязда» (№185 за 28 верасня  2011 года)


Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати