Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.09.11

Газета «Звязда» Прызы — чытачам (№185 за 28 сентября 2011 года)

Фініш падпісной кампаніі на 4-ты квартал 2011 года, як і ўсе папярэднія для газеты "Звязды" застаўся "гарачым". Таму не дзіўна, што за некалькі дзён да яе заканчэння многія супрацоўнікі рэдакцыі знаходзіліся ў дарозе. Адзін з маршрутаў амаль поўнасцю аказаўся "прызавым", бо ў многіх пунктах наведвання Мінскай і Магілёўскай абласцей звяздоўскія падпісчыкі і супрацоўнікі паштовай сувязі атрымалі свае заслужаныя прызы ад нашай газеты.

Нам прыемна адзначыць, што паштавікі, як нашы пастаянныя памочнікі ў пашырэнні чытацкай аўдыторыі, актыўна ўдзельнічаюць у жыццядзейнасці "Звязды". І гэта з абодвух бакоў пацвярджаецца не толькі назвай сумеснага конкурсу "Прыз — рупліваму паштальёну", але і рэальным укладам нашага выдання ў дабрабыт паслядоўнікаў спадара Печкіна. На гэты раз з 5 каштоўных прызоў, якія адправіліся ў дальнюю дарогу, большая частка іх была "прызначана" менавіта для работнікаў паштовай сувязі.

Першым пунктам нашага маршруту на карце Міншчыны значыўся Беразіно. Менавіта сюды на раённы вузел паштовай сувязі павінна была прыйсці паштальён АПС Міхалёва Зінаіда Герасімовіч па электрапрас. Праўда, як гэта здараецца, планы журналістаў і людзей, якія разносяць інфармацыю з тоўстымі сумкамі цераз плячо, не супадаюць. На момант нашага прыезду на месца ўручэння каштоўнага прыза Зінаіда Мікалаеўна была задзейнічана на рабоце. Таму вырашана было, як бывае ў такіх сітуацыях, звярнуцца па дапамогу да людзей, якія добра ведаюць перадавікоў. Такой аказалася інструктар аддзела падпіскі Бярэзінскага РВПС Ала Карцель. Яна расказала, што паштальён, які сумленна працуе (у яе звыш 100 двароў), заслугоўвае звяздоўскага прыза. І пажадала, каб сяльчанка ў наступны раз выйграла больш каштоўны падарунак.

А па прыклад далёка хадзіць не трэба. Узяць хаця б паштальёна 30-га аддзялення паштовай сувязі
г. Магілёва Анастасію Фаміну, якой у якасці галоўнага прыза дасталася кухонная машына. Як і ў папярэднім выпадку, звяздоўская лаўрэатка была занята па службовых справах. Намеснік начальнік гарадскога АПС № 30 Галіна Барысенка, якая ўзялася нам дапамагчы і ўручыць прыз асабіста ў рукі сваёй падначаленай, па сакрэце сказала: зусім хутка Анастасія выходзіць замуж. А значыць, падарунак ёй будзе якраз дарэчы. Зразумела, што перадавалі прыз мы не 1 красавіка, таму ў сказанае паверылі без аніякага сумнення і далучаемся да слоў паштовага начальства. Спадзяёмся, што і ў далейшым вытворчы участак у цэнтры Магілёва будзе "закрыты на "Звязду" больш чым на 100 адсоткаў.

Яшчэ два прызы на Магілёўшчыну — пыласос для паштальёна 3-га аддзялення паштовай сувязі ў г. Мсціслаў Вольгі Андрэевай і электрапрас для даўняй звяздоўскай падпісчыцы з г. Клімавічы Таццяны Падліпскай. Прызы гэтым адрасатам ужо даставіла наш уласны карэспандэнт Ілона Іванова.

А вось каштоўны прыз у выглядзе электрасушылкі для Валянціны Герасімавай з вёскі Жылічы Кіраўскага раёна мы вырашылі ўручыць самі, нягледзячы на тое, што прыйшлося больш чым на 20 кіламетраў даць круг па дарозе ў Бабруйск. Справа ў тым, што Валянціна Пятроўна сябруе са "Звяздой", як кажуць, з незапамятных часоў, перапісваецца з рэдакцыяй, амаль штодня цікавіцца справамі старэйшага беларускамоўнага выдання. За доўгі падпісны стаж ёй яшчэ не ўсміхалася так шырока фартуна, каб зрабіць яе намінантам у рэкламнай гульні "Падпішыся на "Звязду". На гэты раз удача усё ж напаткала нашу падпісчыцу, якая да гэтага часу, нягледзячы на пенсійны узрост, працуе настаўніцай у школе — выкладае гісторыю. Кампанію паважанай падпісчыцы ва ўручэнні каштоўнага прыза, якое адбылося на вузле паштовай сувязі, склала яе начальнік Наталля Шмялёва. Яна з гонарам адзначыла, што ў наваколлі, якое абслугоўвае АПС Жылічы, "Звязду" вельмі паважаюць, любяць і, безумоўна, выпісваюць. У пацвярджэнне сваіх слоў яна без каплі сумненняў узялася паўдзельнічаць у "фотасесіі" ў звяздоўскай фірменнай кепцы. Зразумела, што такі крок мы ацанілі і пакінулі Наталлі Іванаўне бейсболку ўжо ў якасці падарунка. На ўдачу і на далейшае супрацоўніцтва ў падтрымку беларускамоўнай газеты.

 Газета «Звязда» (№185 за 28 верасня  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати