Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.09.11

Газета «Звязда» Ірына Саксонава, генеральны дырэктар РУП «Белпошта»: «Паштальён 2011 года павінен быць нават псіхолагам» (№185 за 28 сентября 2011 года)

Нядаўна прайшоў ХV Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства аператараў сувязі і паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных СМІ. Пасля конкурсу інтэрв'ю газеце "Звязда" дала Ірына Саксонава, генеральны дырэктар РУП "Белпошта".

 - Ірына Ігнацьеўна, якія ў Вас уражанні ад конкурсу?

- Вы сталі генеральным дырэктарам РУП "Белпошта" нядаўна. Ці сутыкнуліся з якімі-небудзь праблемамі на новай пасадзе?

— Нельга сказаць, што я знянацку так, нечакана з імі сутыкнулася. Я да гэтага, па-першае, 7 гадоў прапрацавала на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па эксплуатацыі — гэта значыць, ведала практычна ўсе пытанні, якія звязаны з арганізацыяй сеткі аддзяленняў паштовай сувязі, развіцця паслуг паштовай сувязі, лагістыкі. Акрамя таго, 34 гады стажу ў паштовай галіне таксама аб чымсьці кажуць. Праблемы насамрэч існуюць, аднак не толькі ў пошты Беларусі, але і ў іншых паштовых адміністрацый. Але мы сёння вядзём размову пра беларускую пошту.

Пошта з'яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў і працадаўцаў. Вы ведаеце, што ў нас працуе каля 30 тысяч чалавек. Мы змаглі захаваць самую шырокую сетку аддзяленняў паштовай сувязі (3700). Ні адно іншае прадпрыемства не мае такой разгалінаванай сеткі па рэспубліцы. Але ёсць і мінусы, у тым ліку таму, што гэта вельмі вялікія выдаткі: у нас заработная плата займае асноўную частку выдаткаў, у нас вялікі прабег аўтамабіляў. І гэта вельмі дорага, але неабходна, каб выканаць дзяржаўны сацыяльны стандарт, які прадугледжвае пяціразовую дастаўку пошты ў сельскіх населеных пунктах і раёнах і шасціразовую ў гарадах. Кожны дзень нашы аўтамабілі праходзяць 111 тысяч кіламетраў. Гэта вельмі вялікія выдаткі. І, адпаведна, з-за гэтага ў нас даволі невысокая зарплата, асабліва ў паштальёнаў.Таму задач перад поштай шмат. Мы павінны правесці пэўную рэформу: свае нерэнтабельныя падраздзяленні зрабіць рэнтабельнымі. Таму ёсць над чым папрацаваць.

- Зараз цяжкія часы, крызіс. Што будзе з цэнамі, тарыфамі?

— Па-першае, калі казаць пра крызіс, то я павінна зазначыць, што пошта свае грошы заўсёды зарабляла цяжка, бо гэта не толькі практыка нашай краіны, але і многіх іншых краін, у першую чаргу нашых суседзяў па СНД. Пошта выконвае шэраг сацыяльных і дзяржаўных праграм, не зарабляючы на гэтым грошы, таму мы заўсёды свае даходы лічылі, вобразна кажучы, па капейцы. Гэта значыць, сказаць, што вось крызіс выклікаў у нас шок, я не магу, таму што мы ацанілі свае магчымасці і працуем над дасягненнем станоўчага выніку. Ва ўсялякім выпадку, мы да гэтай пары працуем са станоўчым эканамічным эфектам і разлічваем рабіць гэта і далей. У сілу таго, што ўвесь час змяняўся курс валюты мы атрымалі вось такія тарыфы, і, зразумела, будзем іх павялічваць. Але, безумоўна, у разумных межах: мы добра разумеем, што завышаныя звыш меры тарыфы нашых кліентаў адпудзяць. Аднак павышаць мы іх вымушаны, таму што, зразумейце, 30 тысяч чалавек павінны атрымліваць заработную плату. Інакш ніяк.

- Чаму вельмі мала работнікаў-мужчын на пошце?

— Вы правільна заўважылі, бо толькі 15 працэнтаў работнікаў "белпошты" — гэта мужчыны. І сярод паштальёнаў, на жаль, такіх няшмат. А прафесія паштавікоў у нашай краіне традыцыйна жаночая.

- Ёсць "цякучка кадраў" ці ўсё ж такі людзі, калі ўжо прыходзяць, то застаюцца надоўга?

— Справа ў тым, што гэтыя пытанні ўзаемазвязаны: калі ёсць добры заробак — значыць, людзі затрымліваюцца. Калі яны затрымліваюцца — значыць, яны напрацоўваюць нейкія асновы, павышаюць свой прафесіяналізм, а паколькі працуюць прафесіяналы — значыць, вышэй якасць абслугоўвання. Адпаведна, павялічваюцца даходы, а значыць — і зарплата. Гэта такое замкнёнае кола. Мы гэтыя праблемы разумеем і над імі працуем.

- З якімі навучальнымі ўстановамі вы супрацоўнічаеце?

— З Вышэйшым дзяржаўным каледжам сувязі, бо гэта адзіная ў нашай краіне вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў і інжынераў для паштовай галіны. Іншых у нас няма. Ёсць яшчэ каледжы сярэдняга ўзроўню, якія рыхтуюць для нас аператараў. У нас вельмі цеснае супрацоўніцтва, але мы збіраемся развіваць яго. Таму што паштальён, які раней проста займаўся дастаўкай пісьмаў і газет, сёння павінен аказваць ужо цэлы шэраг дадатковых паслуг, ведаць асновы маркетынгу і псіхалогіі. Таму зразумела, што наш каледж таксама павінен змяняць свае адукацыйныя праграмы і рыхтаваць, напрыклад, не проста інжынераў паштовай сувязі, а спецыялістаў, якія маглі б прадаваць нашы паслугі і даследаваць рынак. У рэшце рэшт мы рыхтуемся да лібералізацыі рынку: зразумела, што будзе канкурэнцыя, і мы павінны быць да гэтага падрыхтаванымі.

- Напярэдадні Сусветнага дня пошты што вы пажадаеце сваім калегам па ўсёй рэспубліцы?

— У першую чаргу здароўя, таму што яно ні для каго не лішняе. А таксама творчых поспехаў, годнай заработнай платы, неабыякавасці, бо, як я ўжо казала, задачы перад поштай стаяць вялікія. І я з поўнай упэўненасцю магу заявіць, што мы гатовы іх вырашаць, таму што ў нас працуюць сапраўдныя прафесіяналы.

Газета «Звязда» (№185 за 28 верасня  2011 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати