Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 13.09.11

Газета «Звязда» «Звязда» ў Чашніках (№174 за 13 сентября 2011 года)

У мінулую суботу ў невялікіх, але вельмі ўтульных і гасцінных Чашніках святкавалі Дзень горада. "Звязда" таксама прыняла ўдзел у святкаванні

Ехаў, як належыць, з падарункамі. Па-першае, трэба было адзначыць трох паштальёнаў з Чашніцкага раёна, якія перамаглі ў спаборніцтве па падпісцы на нашу газету. Па-другое, да чытачоў таксама без падарункаў нельга.

На жаль, Васіль Максімовіч, Галіна Дземянцей і Мікалай Запаро, у якіх быў самы вялікі прырост тыражу, нягледзячы на свята працавалі і прыйсці на галоўную плошчу горада па свае прызы не змаглі. Перадаць падарункі ад "Звязды" паштальёнам ахвотна згадзілася начальнік Чашніцкага РУПС Алена Біцяй.

Пасля таго, як доўг перад паштавікамі быў выкананы, стаў раскладваць за сталом пасярод плошчы звяздоўскія сувеніры. Прыгожыя календары, пяшчотнае "Да чытача — з любоўю" на нататніках хутка прыцягнулі ўвагу гараджан і гасцей свята. Усіх вельмі здзіўляла "валюта", за якую можна было гэта ўсё атрымаць: як заўсёды, самае дарагое для "Звязды" — роднае слова. Беларускія словы сталі гучаць часцей — і падарункаў станавілася ўсё менш і менш. Прыемна, што беларускаму "Дзякуй" з вялікім задавальненнем навучылася жанчына з Калінінграда, якая, відаць, завітала сюды да знаёмых. А даўнія падпісчыкі газеты і тыя, хто хацеў аформіць падпіску на "Звязду" адразу на плошчы (дапамагчы ў гэтым у любую хвіліну былі гатовыя работнікі Чашніцкай пошты, што ўвесь час былі побач), маглі атрымаць фірмовую кепку ці футболку, а можа, і шыкоўны кубачак.

Дарэчы, у гэты раз наведнікамі звяздоўскага куточка часцей за ўсё былі маленькія дзеці. Магчыма, ім падабаліся яркія падарункі. Але хутчэй за ўсё, яны проста цягнуліся да свайго, роднага, беларускага. Гэта было відаць па іх усмешках. А можа быць, проста іх цікавіла малазнаёмая беларускамоўная гаворка: бацькі ж іх усе размаўлялі па-руску.

Знянацку пайшоў невялікі дождж. Дзякуй Богу, ужо амаль не было чаго хаваць: разышлося чытачам і верным "Звяздзе" паштавікам. Аднак на гэтым свята, зразумела, не скончылася. Дождж толькі напужаў і знік. Ужо паспелі адбыцца конкурс на лепшае падвор'е, выставы рознай чашніцкай прадукцыі, выступленні спартсменаў і музыкантаў. Хто хацеў, пакатаўся на картах ці нават верталёце. Але ўсе чакалі самага прыгожага відовішча — святочнага феерверка.

Між іншым, у той вечар "Звязда" была паўсюль. Яна ні на хвіліну не пакідала свята і, як заўсёды, была побач з народам. На некаторы час звяздоўскую кепку прымерыў нават конь, на якім можна было паездзіць па плошчы. Але і Чашнікі, а дакладней, іх жыхары, таксама не пакідалі любімую газету. Ведаеце, я планаваў вярнуцца ў Мінск у той жа вечар, але транспарту ніякага знайсці не атрымалася. Першы аўтобус толькі раніцай. Звычайная сітуацыя ў камандзіроўцы. Але без падтрымкі чашнікаўцаў мне было б нашмат цяжэй. Мне спрабавалі знайсці якую-небудзь машыну на Мінск сярод знаёмых, адразу прапанавалі свой дом, каб, калі што, застацца на ноч. А знаёмыя мы былі толькі некалькі гадзін. Я быў вельмі ўражаны такой гасціннасцю: мінчанін наўрад ці рызыкнуў бы запрасіць да сябе кагосьці малазнаёмага. Мяне перазнаёмілі з усімі сябрамі і сваякамі, ніколі не пакідалі аднаго. На шчасце, я і так змог забяспечыць сваё існаванне на бліжэйшую ноч — у гасцініцы быў вольны нумар. Пасля купіў квіток на аўтобус у Мінск на раніцу і зноў вярнуўся на свята.

А ўвечары, пасля шыкоўнага феерверка, мяне нават давялі да месца начлегу. Развітвацца з такімі добрымі людзьмі было вельмі сумна. Спадзяюся, што калі-небудзь яшчэ пабываю ў гэтым цудоўным горадзе.

Газета «Звязда» (№174 за 13 верасня  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати