Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 12.09.11

Газета «Звязда» Прызы новыя — дарогі старыя (№173 за 10 сентября 2011 года)

Гэты каламбур нарадзіўся не проста так. У адной з апошніх паездак па краіне з нагоды чарговай падпісной кампаніі па знаёмых ужо маршрутах прыхільнікам нашай газеты, якія рэгулярна ўдзельнічаюць у розыгрышах і садзейнічаюць павелічэнню чытацкай аўдыторыі, былі дастаўлены новыя прызы. Адметна, што адзін з адрасоў вёў праз раённы цэнтр Старыя Дарогі. Аднак аб усім па парадку.

Цяперашні ваяж па заведзенай традыцыі ўвабраў у сябе, лічыце, паўкраіны: тры вобласці і больш за дзясятак раёнаў. І амаль у кожным з іх — уручэнне каштоўных прызоў.

Бадай, адзін з самых каштоўных падарункаў выпаў на долю нашай даўняй падпісчыцы з Міншчыны Тамары Васілеўскай. Таму ўжо з раніцы мікрахвалевая печка была дастаўлена на Уздзенскі паштовы вузел сувязі. Праўда, прыбыць з вёскі Гушчына на ўручэнне з-за вялікай занятасці яна не змагла. Але ж у такім выпадку нам на выручку заўсёды прыходзяць паштавікі. Вось і на гэты раз з лёгкай рукі начальніка мясцовага РВПС Надзеі Левандоўскай перадаць прыз узяліся інструктар па падпісцы Вольга Берасцевіч і аператар участка па апрацоўцы і абмену пошты Юля Друзд. У пацвярджэнне сваіх намераў дзяўчаты згадзіліся сфатаграфавацца з печкай. У самы бліжэйшы час, запэўнілі яны, знойдзем магчымасць, каб даставіць СВЧ па шчасліваму адрасату.

На выручку Таісіі Калядзе, паштальёну аддзялення сувязі "Знамя", што на Случчыне, прыйшла яе кіраўнік Галіна Прыступа. Па выніках сумеснага конкурсу з РУП "Белпошта" Таісія Канстанцінаўна выйграла ў "Звяздзе" кухонны камбайн "Белвар". Зразумела, што рэч у гаспадарцы патрэбная. Але ж ў гэты дзень яна аказалася, што называецца, на службе. Хіба ж гэта прычына, каб не атрымаць своечасова прыз! Не, сказала сабе начальнік АПС "Знамя" і прыехала ў райцэнтр сама. Відавочна, што і нагода для такой аператыўнай паездкі была самая сапраўдная — 11 верасня новаспечаная ўладальніца каштоўнага прыза ад газеты адзначае свой юбілей. А тут і падарунак падаспеў. У сувязі з цудоўнай датай зычым юбілярцы яшчэ шмат здароўя, поспехаў і жыццёвай удачы!!!

Ажно два прызы давялося дастаўляць на Любаншчыну. Калі электрафен "Віцязь", які выйграла паштальён АПС Пласток Тамара Бічан, можна аднесці да звычайных прызоў, то сапраўдная электрасушылка на вёсцы — гэта яшчэ ў навінку. Тым не менш, наш пастаянны падпісчык з вёскі Старыя Юркавічы Аляксандр Радкевіч свой заслужаны прыз ад "Звязды" па-гаспадарску прыняў, ні кроплі не вагаючыся наконт таго, што з ім рабіць. Разам з жонкай Ганнай Анатольеўнай яны маюць добры сад са смачнымі яблыкамі. А яшчэ вырошчваюць кавуны. Так што заняцца будзе чым, запэўніў Аляксандр Цітавіч. Калі што, на дапамогу прыйдуць дачка з сынам і чацвёра ўнукаў.

Шлях на Гомельшчыну для нас павінен быў пачынацца з Жыткавіцкага раёна, дзе паштальён Галіна Мажака з аддзялення сувязі "Верасніца", пэўна, зачакалася свой прыз — электрафен. Гэта ў размове з журналістам "Звязды" ў жарт нагадаў начальнік Жыткавіцкага РВПС Ягор Шабаеў. Але ж насуперак усім жаданням трапіць на ўказаны адрас нам не ўдалося. Пры з'ездзе на трасу Гомель — Кобрын паказальнікаў неабходных няма. Таму толькі ў Петрыкаўскім раёне мы зразумелі, што далі маху. Аднак не вяртацца ж назад, бо наперадзе сустрэча ў Мазыры. Па ўзаемнай згодзе з Ягорам Сяргеевічам каштоўны прыз мы пакінулі ў Петрыкаўскім вузле паштовай сувязі. Ужо назаўтра з раніцы па мабільніку начальнік Жыткавіцкага РВПС паведаміў, што каштоўны падарунак у яго і прама з райцэнтра адправіцца па прызначэнні. А мы ж, дзякуючы такой карэкціроўцы маршруту, не толькі правялі падпісную кампанію на галоўнай Петрыкаўскай пошце, якую ўзначальвае прафесіянал сваёй справы Марына Чарнобылец, але і на пароме, які нас за некалькі хвілін даставіў на другі бераг Прыпяці.

Газета «Звязда» (№173 за 10 верасня  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати