Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 29.08.11

Газета «Звязда» Гродзенская пошта: ад старажытнасці да сучаснасці (№163 за 27 августа 2011 года)

З мэтай папулярызацыі гісторыі і традыцый паштовай справы ў Прынямонні, у тым ліку сярод маладых спецыялістаў, на базе Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта" адкрыта экспазіцыя "Гродзенская пошта: ад старажытных часоў да сучаснасці". Гідамі па ёй для карэспандэнта "Звязды" сталі члены аўтарскага калектыву па арганізацый гэтай экспазіцыі — начальнік аддзела эксплуатацыі і бяспекі Ала БАРАШКА і начальнік аддзела маркетынгу Юрый КАРПАЧ.

Матэрыялы для экспазіцыі, якая размяшчаецца ў холе аднаго з паверхаў Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта", трапілі не толькі з архіваў, але і ад саміх паштавікоў з розных раёнаў вобласці. Добра, што яны не абыякавыя да гісторыі сваёй прафесійнай справы і не далі адысці ў нябыт, захавалі шмат рэчаў.

У першым раздзеле экспазіцыі, які знаёміць з гісторыяй паштовай сувязі на гродзенскіх землях у перыяд Вялікага Княства Літоўскага, увагу прыцягвае схема старажытных паштовых трактаў. Дзяржаўныя справы патрабавалі ад князёў пастаянных стасункаў з дзеячамі іншых краін, і ў ВКЛ, як і ў іншых сумежных дзяржавах, захоўваўся даўні звычай: усе вяльможныя асобы ў мірных падарожжах, а тым больш у ваенных паходах, суправаджаліся світай узброеных слуг. Гэтая світа называлася "поштай" ("росztа"). Да таго ж пры кожным каралеўскім замку і двары была прыслуга, у абавязкі якой уваходзілі паездкі з лістамі ў суседнія маёнткі, а таксама дастаўка ў каралеўскую казну сабраных падаткаў. Напрыклад, інвентарны спіс Лідскага стараства за 1680 год называе восем мяшчан, якія жывуць каля замка і павінны "…письма всегда по колейке за несколько миль в Лидском повете относить …".

Праект устройства зацверджанай 14 снежня 1667 года так званай Віленскай пошты быў, аказваецца, распрацаваны поштмайстарам Рэйнгольдам Бісінгам. А праз стагоддзе, у 1796 — 1800 гадах на Гродзеншчыне, якая ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, пачалі будаваць паштовыя дамы — станцыі. Губернскай поштай кіраваў паштовы дырэктар, паштовымі станцыямі — камісар і пісары. У той час у Гродзенскай губерні ўжо былі арганізаваны два паштовыя тракты (Брэст — Ліда праз Слонім і Гродна — Вільна) і было, па стане на 1 чэрвеня 1809 года, 40 паштовых станцый, дзе "служылі" 896 коней. А праз 9 гадоў — ужо 1019.

Аб значнасці, аўтарытэце паштовай справы сведчыць хоць бы той факт, што ўжо ў 1830 годзе паштавікам выдавалася службовае абмундзіраванне: ад казны яны атрымлівалі шынялі, капелюшы і ражкі са шнурком. Праўда, насіць гэта можна было толькі пры паездках дыліжансамі, што належалі казне.

Праблемы ж узнікалі, як правіла, там, дзе паштовыя тракты перарываліся пераправамі. Вялікая загружанасць перапраў коннымі экіпажамі часта прыводзіла да таго, што дастаўка пошты паміж паштовымі станцыямі спазнялася.

Экспазіцыя, зразумела, не магла абмінуць і гісторыю паштовага штэмпеля. Прыблізна да 1830 года ў штэмпелях клеймавання лістоў Гродзенскай пошты было вельмі мала інфармацыі — паведамлялася толькі месца падачы карэспандэнцыі. Аднак затым штэмпель "узбагаціўся" каляндарнымі звесткамі, напрыклад: "Гродна. 18 мая 1835". А ў 1845 годзе для гарадской пошты (праз тры гады — паўсюдна) былі ўведзены "штэмпельныя куверты" — першыя знакі паштовай аплаты. Куверт з чорным штэмпелем — для лістоў вагой у адзін лот, з сінім — вагой у тры лоты. Перасылка каштавала 10, 20 і 30 капеек, у залежнасці ад вагі ліста. Кошт самога куверта — 1 капейка.

Што ж тычыцца паштовых марак, то першая, вартасцю 10 капеек, была выпушчана ў Расіі 10 снежня 1857 года. Неўзабаве з'явіліся маркі коштам 20, 30 капеек — адпаведна вазе ліста. Сюжэты малюнкаў паштовых марак царскай Расіі (выява двухгаловага арла альбо партрэта цара) на працягу 60 гадоў іх існавання (да 1917-га) амаль не мяняліся.

Дарэчы, нашы продкі выкарыстоўвалі ў паштовай справе і прыватны інтарэс. Перавозка пошты ад паштовай канторы да вакзала і ад канторы да навакольных вёсак, дзе знаходзіліся паштовыя аддзяленні, аддавалася ў рукі прыватных асоб, хто меў коней. Напрыклад, у 1912 годзе начальнік Свіслацкай паштовай канторы Германовіч апублікаваў аб'яву аб правядзенні таргоў на падрад перавозкі пошты канторы да станцыі Свіслач Прывіслінскай чыгункі з адпаведнымі ўмовамі і коштам работ — 500 рублёў у год.

Экспазіцыя знаёміць таксама з выпушчанымі да 1939 года паштоўкамі, маркамі (на адной з іх — выява Мірскага замка), з лістамі на акупіраваныя гітлераўцамі беларускія тэрыторыі — і на польскай, і на рускай, і на беларускай, і на ўкраінскай мовах. З канца 1942 года ўгнаным на прымусовую працу ў Германіі людзям дазволілі двойчы ў месяц пісаць на радзіму і таксама двойчы ў месяц атрымліваць адказ ад сваякоў. Усходнім рабочым выдаваліся спецыяльныя двайныя паштовыя карткі: на адной палове пісаўся ліст, а на другой, дзе знаходзіўся толькі адрасны штэмпель лагера, пісаўся і дасылаўся ў Германію адказ. Пры гэтым ва ўсіх выпадках на карэспандэнцыі, адпраўленай з Германіі, прысутнічаюць штэмпелі цэнзуры — кола з літарамі "Аа" альбо "Ав". Зразумела, што калі цэнзару нешта не падабалася, то ліст да атрымальніка не даходзіў.

Цяпер, вядома, іншы час і новыя паштовыя тэхналогіі. Хоць, напрыклад, савецкі апарат, які выдаваў паштоўку альбо канверт, што спадабаліся пакупніку, мог бы сучасна выглядаць і сёння. Ідэя ж, пагадзіцеся, някепская, а мадыфікаваць яе на цяперашні лад, мусіць, пры жаданні не надта і складана.

Газета «Звязда» (№163 за 27 жніўня  2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати