Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 29.08.11

Газета «Звязда» Звяздоўскім прызёрам — прызы на ўсе густы (№163 за 27 августа 2011 года)

Зараз заканчваецца падпісная кампанія на сёлетні верасень і працягваецца на 4-ы квартал. Традыцыйна, падчас яе "Звязда" радуе сваіх прыхільнікаў, сярод якіх яшчэ і работнікі РУП "Белпошта" і РУП "Саюздрук", каштоўнымі прызамі і грашовымі прэміямі.

Так было і на гэты раз. Паездка "ў народ" умясціла ў сябе больш за дзясятак раёнаў у дзвюх абласцях рэспублікі. І пачалася яна з Міншчыны. Калі наведванне Стаўбцоў і Нясвіжа насілі фармат "візітаў ветлівасці" на пошту, бо ўладальнікаў каштоўных прызоў тут не значылася, то ў Клецку было дзе разгарнуцца. Сюды была "прыпісана" сокавыціскалка "Журавінка". Што называецца, прыз якраз да месца, бо тут знаходзіцца знакамітая гаспадарка "Зубкі", якая славіцца сваімі садамі. Відаць, невыпадкова, што пераможца рэкламнай гульні "Падпішыся на "Звязду" Алена Аляксандраўна Пархомчык з вёскі Палаўковічы выпісвала газету на аднайменным аддзяленні паштовай сувязі — Зубкі. Дарэчы, падпісны стаж яе — не адзін дзясятак гадоў. Як потым жанчына прызналася, дружыць са "Звяздою" яна з незапамятных часоў.

Ужо па дарозе да месца прызначэння высветлілася, што новаспечаная ўладальніца звяздоўскага прыза ўжо даўно на заслужаным адпачынку і апошнім часам здароўе пажылога чалавека стала падводзіць. А гэта значыць, што ўдзел у працэдуры ўручэння — для яе вялікае хваляванне. Таму разам з інструктарам Клецкага раённага вузла паштовай сувязі Анатолем Дзмітрачэнкам вырашылі прыбыць спачатку на АПС Зубкі, дзе пагаварылі значальнікам аддзялення Ларысай Бурчыц. А ўжо потым дружнай кампаніяй прыбылі да хаты нашай даўняй падпісчыцы, дзе ўрачыста ўручылі сокавыціскалку. Адметна, што па гаспадарцы Алене Іванаўне Пархомчык дапамагае сацыяльны работнік Таццяна Верамейчык, якая ўсяляк падбадзёрвала пенсіянерку падчас атрымання ёю каштоўнага прыза.

Далей накіраваліся на Брэстчыну, — менавіта там чакалі сваіх прызоў некаторыя нашы пераможцы. Напачатку быў прыпынак у Ляхавічах. Па выніках сумеснага конкурсу ў РУП "Белсаюздрук" кіяскёрам Паўлоўскай Вользе Мікалаеўне і Кульчык Таццяне Збігнатаўне, якія працуюць у павільёне №1, выпалі грашовыя прэміі. У самы бліжэйшы час яны будуць пералічаны на неабходны разліковы рахунак. Але ж пару добрых слоў у адрас гэтых людзей нельга было не сказаць. На момант нашага прыезду на працоўнай змене была Вольга Паўлоўская, якая вельмі сціпла ацаніла свае заслугі.

Праз Ганцавічы, дзе ўжо праз тыдзень пройдзе Дзень беларускага пісьменства, звяздоўскі шлях ляжаў у Лунінец — тут значыўся прыпынак з нагоды ўручэння паштальёну АПС Дзятлавічы Валянціне Арабей кухоннага камбайна "Белвар". Яна ў рамках сумеснага конкурсу з РУП "Белпошта" дала значны прырост газеты "Звязда" на сваім участку — а гэта каля 750 двароў і звыш 2200 чалавек. Праўда, у гэты дзень Валянціна Сяргееўна знаходзілася, што называецца, на баявым пасту, таму сустрэцца з намі і не змагла. Дапамагланамеснік начальніка Лунінецкага РВПС Святлана Канстанцінаўна Рогава, якая паабяцала ў самы бліжэйшы час уручыць каштоўны прыз адрасату.

Зрэшты, на дапамогу нам прыйшла інамеснік начальніка Драгічынскага раённага вузла паштовай сувязі Наталля Уладзіміраўна Малахава.З улікам таго, што з Лунінца да Драгічына яшчэ неабходна было павітацца з Пінскам і Іванава, прыз (электрафен),паштальёну АПС Заверш'е Алене Шышко, мог прыбыць па заканчэнні рабочага дня. Але ж гэтага не адбылося: сустрэча была назначана на трасе, што вядзе да Кобрына. Менавіта на адным з дарожных прыпынкаў і адбылося ўручэнне каштоўнага прыза.

Другі дзень нашага знаходжання на Брэстчыне пачаўся з наведвання абласнога прадпрыемства паштовай сувязі. Ягоначальнік Валянціна Пухз радасцю ўспрыняла тое, што "Звязда" — адна з нямногіх газет, якая дастаўляе прызы па месцы пражывання сваіх падпісчыкаў. Відавочна, у пацвярджэнне сваёй сімпатыі да старэйшага беларускамоўнага выдання Валянціна Мікалаеўна згадзілася паўдзельнічаць у "фотасесіі" з нагоды ўручэння электрасушылкіпадпісчыцы з Брэста Тамары Васільеўне Калінінай, якая не разлучаецца са "Звяздой" ужо больш за 20 гадоў. Дарэчы, пенсіянерка паведаміла, што ёй надзвычай пашанцавала з прызам, бо яна мае дачны ўчастак, дзе растуць яблыкі. І якраз будзе магчымасць зрабіць "сухія" прыпасы на зіму.

Наведванне РУП "Брэстсаюздрук" насіла, калі можна так сказаць, знакавы характар. Справа ў тым, што кіраўнік гэтага прадпрыемства Васіль Марэйка нядаўна выдаў кнігу сваіх вершаў з рамантычнай назвай "Пазітыў", з чым мы яго і павіншавалі. Усё ж цудоўна, калі чалавек, які адказна адносіцца да працы, яшчэ знаходзіць час, каб адкрыць сваю душу ў лірычных радках. Што называецца, здымаем капялюш, паважаны Васіль Мікалаевіч!

Далейшы маршрут праз Кобрын, Бярозу, Івацэвічы, Баранавічы падарыў яшчэ нямала цёплых сустрэч. І ў кожнай з іх адчувалася нотка аптымізму за беларускую мову і за газету ў прыватнасці.
А значыць, будзем ладзіць такія сустрэчы і надалей.

Газета «Звязда» (№163 за 27 жніўня  2011 года)


Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати