Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 16.08.11

Газета «Звязда» Са «Звяздою» — па жыцці! (№154 за 16 августа 2011 года)

Крыху больш за месяц застаецца да заканчэння падпісной кампаніі на 4-ы квартал 2011 года. Зараз, калі можна так сказаць, пачынаецца актыўная фаза ў яе правядзенні. Супрацоўнікі рэдакцыі "Звязды" вельмі спадзяюцца, што кола прыхільнікаў на старэйшае беларускамоўнае выданне як мінімум застанецца стабільным. Безумоўна, мы будзем прыкладаць максімум намаганняў, каб чытацкая аўдыторыя пашырылася. Для гэтага творчыя работнікі газеты будуць імкнуцца яшчэ больш аператыўна рыхтаваць у нумар змястоўныя матэрыялы, якія многіх зацікавяць. Разумеем, што вельмі важным момантам у "сяброўстве" са "Звяздой" з'яўляецца матэрыяльнае заахвочванне. Паспяшаемся запэўніць, што стымул застанецца для кожнага падпісчыка. Для іх рэдакцыя газеты па-ранейшаму працягне штоквартальны розыгрыш прызоў. Дарэчы, у самы бліжэйшы час мы працягнем выезды "ў народ" — у самыя розныя рэгіёны краіны даставім каштоўныя прызы ўсім шчасліўчыкам — па выніках падпіскі на 3-ці квартал гэтага года. Уручэнні падарункаў па добрай традыцыі адбудуцца з удзелам ідэалагічных работнікаў мясцовай "вертыкалі" і РУП "Белпошта".

Сёння ж нам хацелася павіншаваць з поспехам у прасоўванні сярод грамадскасці брэнда "Звязды" нашых галоўных памочнікаў — паштавікоў і работнікаў кіёскаў РУП "Саюздрук". Па выніках сумеснага конкурсу многія з іх стануць уладальнікамі каштоўных прызоў і грашовых прэмій.

З задавальненнем паведамляем, што па выніках конкурсу "Прыз — рупліваму паштальёну" прызавы фонд размеркаваўся наступным чынам.

Машына кухонная "Белвар"

1. Арабей Валянціна Сяргееўна, паштальён АПС Дзятлавічы Лунінецкага РВП (Брэсцкая вобласць).

2. Максімовіч Васіль Леанідавіч, паштальён АПС Красналукі Чашніцкага РВПС (Віцебская вобласць).

3. Падалінская Анжэла Міхайлаўна, паштальён АПС №13 г. Мазыра (Гомельская вобласць).

4. Боўшыс Валянціна Генрыхаўна, паштальён АПС Доцішкі Воранаўскага РВПС (Гродзенская вобласць).

5. Фаміна Анастасія Сяргееўна, паштальён АПС №30 г.  Магілёва.

6. Каляда Таісія Канстанцінаўна, паштальён АПС "Знамя" Слуцкага РВПС (Мінская воблаць).

Электрафен "Віцязь"

1. Шышко Алена Іванаўна, паштальён АПС Заверш'е Драгічынскага РВПС (Брэсцкая вобласць).

2. Дземянцей Галіна Канстанцінаўна, паштальён АПС Чашнікі-1 Чашніцкага РВПС.

3. Мажака Галіна Аляксандраўна, паштальён АПС Верасніца Жыткавіцкага РВПС (Гомельская вобласць).

4. Качан Марыя Іванаўна, паштальён АПС Нягневічы Навагрудскага РВПС (Гродзенская вобласць).

5. Бічан Тамара Аляксандраўна, паштальён АПС Пласток Любанскага РВПС (Мінская вобласць).

Электрачайнік Роllі-N

1. Запаро Мікалай Васільевіч, паштальён АПС Цяпіна Чашніцкага РВПС.

2. Варановіч Ала Дзянісаўна, паштальён АПС Азёры Гродзенскага РВПС.

3. Ладуцька Надзея Віктараўна, паштальён АПС Шчытковічы Старадарожскага РВПС.

Яшчэ раз віншуем усіх уладальнікаў каштоўных прызоў ад "Звязды". Упэўнены, што паштавікі і ў далейшым будуць даволі актыўна прыцягваць усё новых падпісчыкаў. Свае прызы звяздоўскія лаўрэаты могуць атрымаць у рэдакцыі газеты "Звязда", пачынаючы з сённяшняга дня.

Праўда, цудоўна разумеем, што з-за вытворчай занятасці зрабіць гэта будзе не так проста. Таму ў самы бліжэйшы час супрацоўнікі газеты пастараюцца даставіць прызы па месцы работы паштальёнаў і ўручыць іх ва ўрачыстай абстаноўцы.

Свае "прызавыя" атрымаюць і работнікі РУП "Саюздрук" па выніках сумеснага конкурсу "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз".

Вось як размеркаваліся грашовыя прэміі па 100 тысяч рублёў.

1. Пашкевіч Тамара Віктараўна, павільён № 263 РУП "Белсаюздрук" (г. Мінск).

2. Шчансновіч Людміла Аляксандраўна, магазін "Прэса Маркет" г. Маладзечна (Мінская вобласць).

3. Гаўрылавец Вольга Леанідаўна, кіёск № 3 г.п. Лельчыцы (Гомельская вобласць).

4. Родзіна Таццяна Анатольеўна, кіёск № 3 г.Барань (Віцебская вобласць).

У сувязі з тым, што пераможцамі конкурсу сталі тры кіяскёры, якія працуюць у адным павільёне № 3 г. Магілёва, то, у адпаведнасці з Правіламі гульні, грашовая прэмія будзе пароўну падзелена паміж Сцяпанавай Галінай Мікалаеўна, Лісавай Наталляй Аркадзьеўнай і Альшэўскай Элеанорай Уладзіміраўнай (РУП "Магілёўсаюздрук"). У Гродне прызавыя падзеляць паміж сабой супрацоўніцы кіёска № 60 Каспяровіч Вера Валянцінаўна і Венская Хрысціна Чаславаўна (РУП "Гроднааблсаюздрук"), а ў Ляхавічах — работніцы кіёска № 1 Паўлоўская Вольга Мікалаеўна і Кульчык Таццяна Збігнатаўна (РУП "Брэстаблсаюздрук").

Газета «Звязда» (№154 за 16 жніўня  2011 года)



Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати