Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 25.07.11

Газета «Звязда» «Ягадныя» маршруты стартавалі (№138 за 23 июля 2011 года)

Нягледзячы на тое, што да разгару падпісной кампаніі на 4-ы квартал гэтага года яшчэ далёка, рэдакцыя газеты вырашала не адкладваць на апошнія дні выезды "ў народ" для ўручэння прызоў сваім падпісчыкам, якія захавалі дружбу з газетай як мінімум на бліжэйшыя паўгода. Тым больш, каштоўныя падарункі на гэты раз даволі арыгінальныя, з прывязкай на летні грыбны-ягадны сезон: сокавыціскалкі, электрасушылкі…

Першы маршрут з такімі прызамі быў пракладзены на Віцебшчыну. На жаль, наша даўняя падпісчыца з Бешанковіч Ганна Пятроўна Скромная з-за сталага ўзросту — ў свае 87 гадоў здароўе ўжо не тое, каб пячыся на сонцы — не змагла прыбыць на раённую пошту, каб атрымаць сокавыціскалку "Журавінка". Праўда, дзякуючы ініцыятыве намесніка начальніка РВПС Святланы Васілевіч прыз дойдзе да адрасата своечасова: па даручэнні бабулі, да якой газета "Звязда" прыходзіць у дом каля 40 гадоў, такую неабходную ў гаспадарцы рэч для атрымання вітаміннай прадукцыі атрымала яе ўнучка Ганна, якая прыехала на пошту на аўтамабілі разам з дачкой Палінай. Віншуем!!!

Глыбоцкі раён традыцыйна лічыцца звяздоўскім. Што ні розыгрыш, то прыз абавязкова. Вось і на гэты раз усё атрымалася, як заўсёды: электрапрас. І зноў сустрэча на раённай пошце. Праўда, жыхар Глыбокага Аляксей Пятровіч Кучынскі, якому выпаў прыз, з-за хваробы не меў магчымасці прыйсці самастойна, таму на сустрэчу адправіў сваю жонку Галіну Андрэеўну, якая з задавальненнем яго атрымала.

 
Бадай, самай пажаданай сустрэча са звяўдоўцамі была для Глафіры Атрахімовіч з вёскі Іванаўна, Докшыцкага раёна. Ужо на другі дзень пасля правядзення розыгрышу прызоў і друкавання ў газеце спісаў яна была ў рэдакцыі. Праўда, каштоўны прыз у выглядзе электрасушылкі не атрымлівала, бо ў руках яго везці цяжка, прызналася яна. Тым больш што "Звязда" абяцала яго прывезці. Сваё слова мы стрымалі, даставіўшы праз некалькі дзён каштоўны прыз на аддзяленне сувязі Порплішчы. У размове з журналістам "Звязды" Глафіра Міхайлаўна адзначыла, што з газетай яна сябруе вельмі даўно. І ў апошнія гады атрымала ад рэдакцыі шмат чаго, што разыгрывалася: набор шпалераў, блендар. І вось — новы прыз. Відавочна, сказала па сакрэце наша падпісчыца з вёскі Іванаўка, што па жыцці яна чалавек аптымістычны і шчаслівы. Не так даўно са сваім мужам Сяргеем Антонавічам згулялі залатое вяселле. А яшчэ Глафіра Міхайлаўна Атрахімовіч вельмі ўдзячна начальніку АС Порпліша Раісе Лычко, якая ў свой час "сасватала" газету "Звязда". Дарэчы, Раіса Паўлаўна і падчас нашага прыезду падтрымала сваю зямлячку, склаўшы ёй кампанію ў адмысловай "фотасесіі". Відавочна, удзвюх жанчынам будзе лягчэй разабрацца з электрасушылкай, якая здольная выступіць добрым памочнікам руплівай гаспадыні.

Фініш нашай паездкі быў запланаваны на Міншчыне ў Мядзельскім раёне. Яшчэ з мінулага розыгрышу "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз" у рэдакцыі газеты электрачайнік чакаў сваіх гаспадынь. Па выніках сумеснага конкурсу газеты "Звязда" і "Саюздрука" імі аказаліся прадаўцы газеты кіёска № 39
г. Мядзела Уладзіслава Шкадун і Людміла Юдыцкая. Дарэчы, менавіта апошняя і была на баявым пасту падчас нашага візіту і атрымала каштоўны прыз. Так трымаць!

Газета «Звязда» (№138 за 23  лiпеня  2011 года)



Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати