Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 30.06.11

Газета «Звязда» Дзень падпісчыка ў Буда-Кашалёва (№121 за 30 июня 2011 года)

— Ваша газета ніколі не здраджвае нашай роднай мове — за гэта я вас асабліва паважаю, — гаворыць начальнік Буда-Кашалёўскага раённага вузла паштовай сувязі Вольга Шмалей. — У нашым раёне, які знаходзіцца зусім недалёка ад Гомеля, цяпер 34 аддзяленні паштовай сувязі. Па адным на кожную тысячу насельніцтва атрымліваецца. Усе працуюць сумленна, але ж зараз найбольш складана старшаму інструктару па падпісцы Святлане Сянько. Яна імкнецца зрабіць усё, каб нашы людзі не пазбавіліся магчымасці чытаць самую свежую прэсу своечасова.

З тымі ж мэтамі быў арганізаваны і дзень падпісчыка, які праходзіў пад невялічкім дожджыкам ля будынка раённага вузла сувязі. Людзі, тым не менш, не разыходзіліся, хоць і хаваліся пад дрэвы. І актыўна прымалі ўдзел, у тым ліку ў конкурсах ад "Звязды".

Каля 190 чалавек сёння прадстаўляюць паштавікоў Буда-Кашалёўшчыны. Між іншым, традыцыйныя паштальёны, якія разносяць пенсіі, пісьмы, газеты і часопісы, сёння займаюцца і самымі рознымі іншымі паслугамі насельніцтву. Сярод апошніх, імі засвоеных — экспрэс-страхаванне.

— Я сама — быццам перасоўнае аддзяленне сувязі, — шчыра ўсміхаецца начальнік Вольга Шмалей. — 10 гадоў, як працую ў гэтай сферы. Усе нашы паштовыя тэхналогіі засвоіла. Але ж пачынала ў Рэчыцы, потым у Гомелі працавала, і вось хутка год, як у Буда-Кашалёве. У нас працуюць вельмі ўважлівыя людзі, якія ўмеюць наладзіць кантакт з людзьмі. Ім няпроста працаваць сёння, але яны вельмі добрасумленна ставяцца да сваёй справы. Гэта і Галіна Віктараўна Лапіцкая з аддзялення сувязі Уза, і Святлана Аркадзеўна Старыкова з аддзялення сувязі Нядойка, і Зоя Васільеўна Радзькова з аддзялення сувязі Кашалёва, і многія іншыя нашы супрацоўнікі. Ім усім уласцівыя абавязковасць, уменне сістэматызаваць дзейнасць і, вядома ж, сумленнасць.

Газета «Звязда» (№121 за 30  чэрвеня 2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати