Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 29.06.11

Газета «Звязда» Апошняя выязная «фотасесія» — тэлевізійная (№120 за 29 июня 2011 года)

А крокамі ў навядзенні свежых знаёмстваў і цёплых сяброўскіх сустрэч можна лічыць удзел у рэспубліканскім Дні падпісчыка, што нядаўна прайшоў па ўсёй краіне, а таксама пастаянныя выезды "ў народ" для ўручэння звяздоўцам заслужаных прызоў, якія яны выйгралі ў штоквартальнай латарэі, і навядзенні мастоў на будучыню.

Апошняя паездка ў глыбінку ладзілася на Магілёўшчыну, Гомельшчыну і Міншчыну. Пасля некалькіх дзён у дарозе мы, безумоўна, стаміліся. Але ж радавала тое, што супрацоўнікі газеты пакінулі пасля сябе добры след і пазітыўны душэўны настрой у вачах людзей, з якімі давялося сустрэцца: усё нас будзе добра!

Падчас шырокамаштабнага ваяжу па краіне мы ўручылі каляровы тэлевізар "Віцязь" нашаму даўняму падпісчыку са Жлобіна Федарцову Міхаілу Іванавічу, які ў свае 84 гады не перастае быць верным газеце і чэрпае з яе шмат цікавага для сябе. На Жлобінскім раённым вузле паштовай сувязі кампанію пенсіянеру склалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Валянціна Няхай, галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі Таццяна Савянкова і начальнік аддзела падпіскі Жлобінскага РВПС Тамара Аўчыннікава.

У папярэдніх выпусках "Кантакту" мы ўзгадалі, з чаго пачыналася гісторыя сённяшняй укладкі для моладзі "Чырвоная змена", якая раней была цэнтральным выданнем беларускага камсамола. Сёння мы друкуем успаміны намесніка рэдактара "ЧЗ" Аркадзя ТоўсцікА (1953-1962 гг.).

Як "Чырвонка" змагалася са стылягамі

"…у той час "Чырвонка" змагалася са стылягамі, якія, на наш погляд, нават сваім знешнім выглядам псавалі настрой моладзі. Асабліва шчыраваў здольны журналіст, намеснік адказнага сакратара рэдакцыі Эрнст Калядэнка. Яго з'едлівыя карыкатуры на стыляг з доўгімі космамі, у абавязкова вузкіх штоніках, з цыгарэтай у зубах у розных варыяцыях змяшчаліся з нумара ў нумар. Канец гэтай бойкай тэме ў газеце паклаў не хто іншы, як… першы сакратар ЦК ВЛКСМ Шалепін сваім выступленнем на рэспубліканскім камсамольскім з'ездзе.

Гаварыў ён прыкладна так: "Гляджу я ў залу і здзіўляюся вашай знешнасці. Апранутыя вы ў большасці абы-як, быццам не хочацца быць маладым, і нават модным. — Зала прыціхла, слухае. — Асабліва хлопцы, — працягвае маскоўскі госць. — Многія ў галіфэ і ботах, гімнасцёрках ці фрэнчах, хоць вайна даўно ўжо закончылася. А калі ў касцюме, то шырыні вашых штаноў можа пазайздросціць любы матрос з любога крэйсера"… І гэтак далей, і ў такім духу. Давялося нашым мастакам шукаць іншыя тэмы для сваіх карыкатур".

Пра журналісцкія штампы

"Неяк прыйшло пісьмо з Клецкага раёна. Выпускніца школы скардзілася на неаб'ектыўнасць у публікацыі Эдуарда Юшкевіча ў газеце. Дзяўчына ў роспачы. "З мяне смяюцца ў вёсцы і ў школе. Калі верыць газеце, то я, маўляў, толькі і мару, каб стаць даяркай. Пасля школы адразу ж бягу на ферму, — пішаце вы, — увіхаюся там, усю работу за маці раблю, вось і рукі ўсе ў мазалях".

Пры ўдакладненні ўсё аказалася больш складаным. Маці сапраўды працавала даяркай, захварэла, і дзяўчынцы давялося падмяняць яе нейкі час. Але каб застацца ў калгасе!.. Пасля школы яна будзе імкнуцца з'ехаць адсюль, падацца на вучобу ў горад, у горшым выпадку ўладкавацца ў ім на якую-небудзь работу. Спрацаваў журналісцкі штамп: "Жывёлагадоўля — ударны фронт". Дык чаму ж і гэтай дзяўчыне не пазмагацца на гэтым фронце?

Болей, здаецца, Э. Юшкевіч не памыляўся. А праз нейкі час атрымаў вучоную ступень кандыдата эканамічных навук. У лекцыях яго было шмат ад журналісцкай практыкі. Яны былі літаральна "нашпігаваны" нашымі эканамічнымі хібамі"…


Газета «Звязда» (№120 за 29  чэрвеня 2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати