Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 29.06.11

Газета «Звязда» Паштовыя пытанні (№120 за 29 июня 2011 года)

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 24 мая.)

Часам тэлефануюць людзі з нейкімі праблемамі. Бываюць і складаныя кліенты, і трэба падбіраць свае падыходы, каб пагутарыць з чалавекам, які "на ўзводзе".

— Складана на "даведачцы" працаваць, — падтрымлівае гаворку Тамара Шпілеўская, якая да таго, як за інфармацыю адказваць, спазнала ўсе тонкасці з жыцця пошты, бо працавала і паштальёнам, і кіраўніком пошты, — тут патрэбна і тактоўнасць, і стрыманасць, неабходна быць у нейкай ступені і псіхолагам. Бывае і проста адзінокія людзі тэлефануюць, якім хочацца пагаварыць, а мы разумеем, што час абмежаваны і на іншыя лініі паступаюць новыя званкі.

Часам людзі абураюцца з-за таго, што ў свой час яны не атрымалі пэўнае выданне. А ў гэтым і няма віны пошты, такія затрымкі могуць быць звязаныя, напрыклад, з працай рэдакцый, калі адтуль пэўны часопіс яшчэ не паступіў. Калі вы хвалюецеся, каб ніхто не выцягнуў выпісаныя выданні з паштовай скрыні, таксама можаце падстрахавацца — скарыстацца паслугай з рук у рукі. За невялікую дадатковую плату паштальён будзе непасрэдна ў вашу кватэру дастаўляць любое перыядычнае выданне.

На сталах у супрацоўнікаў даведкі шмат папер. Неабходную інфармацыю яны вышукваюць і праз камп'ютар. Але шмат якую інфармацыю яны трымаюць і ў галаве: напрыклад, на аўтамаце выдаюць індэксы асобных паштовых аддзяленняў ці тарыфы па паштовых адпраўленнях.

Бывае, што супрацоўнікам даведкі такое пытанне зададуць, што адказаць на яго — усё роўна, што рэбус адгадаць. Неяк пэтэлефанавала жанчына і папрасіла сказаць тэлефон пошты, якая знаходзіцца на рацэ Свіслач, назвы вуліцы жанчына не ведала.

Здавалася, за той час, што мы "аддзяжурылі" разам з даведачнай службай, былі задзейнічаны ўсе яе супрацоўнікі. То адзін тэлефон зазвініць, то другі. Але як нам патлумачылі — гэта яшчэ зацішша (час прыпаў на абедзенны перапынак), а так, асабліва зранку, супрацоўніцы адказваюць адразу на чатыры звароты і яшчэ апарат мігае — на чарзе новыя людзі з новымі пытаннямі. Асабліва актыўны народ зранку да гадзіны дня. Ну і вядома, самыя цяжкія дні выдаюцца перад святамі, асабліва навагоднімі і 8 сакавіка. Затое і святочных віншаванняў наўрад ці нехта атрымлівае больш за супрацоўнікаў даведачнай службы. І не толькі таму, што ў кліентаў настрой у такі час добры. Але і таму, што працуюць у даведцы сапраўды душэўныя, адкрытыя, шчырыя жанчыны. І дружны калектыў даведачнай службы заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.

Працуе даведка па буднях з 9 да 20 гадзін без перапынку на абед. У суботу з 9 да 17. Нядзеля — выхадны.


Газета «Звязда» (№120 за 29  чэрвеня 2011 года)



Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати