Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 29.06.11

Газета «Звязда»«Людзям патрэбна друкаванае слова!» (№120 за 29 июня 2011 года)

Павільён № 20 "Магілёўсаюздрука" месціцца на бойкім месцы: у самым цэнтры Магілёва, каля мэрыі і медыцынскага цэнтра. Таму змена прадаўшчыц — Валянціна Сільчанка, Анжэла Цакунова і Міла Шавырына — адказваюць на пытанні, не адыходзячы ад шматлікіх пакупнікоў. Адным тэрмінова патрэбна цікавая дзіцячая кніжка, другім — газеты, трэцім — цацкі.

Валянціна Сільчанка абслугоўвае цэлую кампанію хлопчыкаў. Малыя паведамілі, што бацькі далі ім грошы на знак добрага заканчэння вучэбнага года, і цяпер яны маюць права самастойна выбраць сабе цацкі для гульні ў "вайнушку". У выніку набылі "оптам" пісталет, двухстволку і аўтамат.

- У нас вялікі выбар самых розных тавараў, — тлумачыць прадавец. — Але ўсё ж найбольшая ўвага надаецца продажу друкаваных перыядычных выданняў.

Новы павільён замест звычайнага круглага кіёска адкрыўся тут 1 мая: і прадаўцы, і пакупнікі ўжо паспелі ацаніць перавагі сучаснага збудавання. Жанчыны хваляцца добрымі ўмовамі працы, людзі з задавальненнем выбіраюць і набываюць тавар.

- Кожны чалавек можа выбраць зручны варыянт: альбо звярнуцца ў акенца і хутка атрымаць патрэбнае, альбо зайсці ў краму і самому выбіраць, што падабаецца, — гавораць жанчыны. — Адразу стала лепей прадавацца перыёдыка, бо цяпер пакупнік можа паглядзець на выданне, нават патрымаць яго ў руках, пачытаць загалоўкі і ўрэшце вырашыць, дзе найбольш актуальная для яго інфармацыя.

Беларускую газету "Звязда", тлумачаць прадаўшчыцы, выкладаюць на першы план і імкнуцца зацікавіць пакупнікоў актуальнымі і цікавымі артыкуламі. Гэта і дазволіла вылучыцца сярод іншых у конкурсе рэспубліканскага "Саюздрука" і газеты "Звязда".

- Выйгрыш у конкурсе — гэта не толькі мая асабістая заслуга, але і ўсёй нашай змены, — гаворыць Валянціна Сільчанка. — Таму будзем карыстацца падараваным чайнікам тут, на працы, усе разам.

Сама Валянціна Якаўлеўна — вопытны работнік гандлю. Раней працавала ў харчовай краме, але пасля яе закрыцця знаёмыя параілі ёй спытацца пра працоўнае месца ў сістэме "Саюздрука". Такое месца знайшлося, і жанчына лічыць, што ёй сапраўды пашанцавала. Прынамсі, газетамі гандляваць лепей, чым харчамі: друкаваная прадукцыя даўжэй захоўваецца!" — жартуе Сільчанка.

Цяпер няпростыя часіны, але ў павільёне № 20 "Магілёўсаюздрука" ўпэўнена гавораць, што людзі знаходзяць грошы на газеты.

- Ім патрэбна друкаванае слова! — лічыць Валянціна Якаўлеўна. — Таму нашы людзі набываюць перыядычныя выданні і чытаюць іх.

І цяпер не столькі ім патрэбны забаўляльныя расповеды пра сенсацыі і "зорак", колькі дакладная і ўзважаная інфармацыя пра цэны, курсы і эканамічнае становішча ў краіне ўвогуле. Менавіта пра гэта найперш хочуць даведацца пакупнікі перыёдыкі.

- Нам хацелася б пажадаць сваім калегам, журналістам і ўвогуле ўсім людзям, каб яны ашчадна ставіліся да свайго здароўя і меней хваляваліся, таму што жыццё кароткае, і хацелася б, каб яно было больш доўгім і лягчэйшым, — з такімі словамі звяртаецца праз "Звязду" Валянціна Сільчанка і яе сяброўкі па калектыве. — Заходзьце да нас у павільён, мы будзем вам вельмі рады!


Газета «Звязда» (№120 за 29  чэрвеня 2011 года)


Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати