Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 29.06.11

Газета «Звязда»Мікалай НОВІКАЎ, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» па інвестыцыях і сацыяльным развіцці: «Для нас заняткі спортам не проста захапленне, а лад жыцця» (№120 за 29 июня 2011 года)

Мікалай НОВІКАЎ, намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" па інвестыцыях і сацыяльным развіцці: "Для нас заняткі спортам не проста захапленне, а лад жыцця"

Інтэнсіўнасць сённяшніх "шэрых будняў" людзей самых розных прафесій вельмі часта звязана з наяўнасцю адмысловага здароўя і спартыўных навыкаў. Кудысьці трэба падбегчы, каб не спазніцца на сустрэчу, недзе трэба вытрымаць нагрузку шматгадзіннай сустрэчы, каб не сорамна было перад партнёрамі. Увогуле, вобраз сучаснага чалавека, які ў прыватным бізнэсе ці на дзяржаўнай службе дабіваецца пэўных поспехаў, асацыюецца з фізічна развітай асобай, дзякуючы чаму яна можа заўсёды рацыянальна думаць, заўсёды прымаць аператыўныя і правільныя рашэнні.

Без сумненняў, што такія меркаванні ў поўнай меры тычацца і работнікаў пошты. Бо ўжо ў лагатыпе прадпрыемства РУП "Белпошта" закладзены знак, які абагульняе сэнс усёй дзейнасці.

Пацвярджэннем высокіх спартыўных амбіцый і клопатаў пра сваё здароўе можна лічыць нядаўнюю рэспубліканскую спартакіяду работнікаў паштовай сувязі краіны, якая прайшла на Магілёўшчыне.

Пра тое, што значаць для паштавікоў заняткі спортам і карпаратыўныя спаборніцтвы карэспандэнт "Звязды" папрасіў расказаць намесніка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" па інвестыцыях і сацыяльным развіцці Мікалая НОВІКАВА.

- Мікалай Георгіевіч, трэба думаць, што спартыўны лозунг "У здаровым целе — здаровы дух" супрацоўнікам паштовай сувязі краіны вельмі блізкі?

— Лічыце, што так. Хоць высокія спартыўныя дасягненні і выхаванне чэмпіёнаў, так бы мовіць, не наш профіль. Але ж заняткі спортам дапамагаюць нам на высокім прафесійным узроўні ўвасабляць у жыццё сваю асноўную мэту — забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага росту, павышэнне ўзроўню дабрабыту работнікаў, безумоўнае выкананне зацверджаных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

- Цяперашнія спаборніцтвы на базе Магілёўскага філіяла РУП "Белпошта" адрозніваліся нейкім чынам ад папярэдніх? Магчыма, барацьба сярод камандаў была больш вострай, а можа, нехта змог прэтэндаваць на зорныя лаўры?

— Скажу па-іншаму: спартакіяда паштавікоў — гэта магчымасць праверыць сябе ў нейкіх экстрэмальных умовах. Бо далёка не кожнаму па сілах адыграць у поўным фармаце футбольны альбо валейбольны матч, на поўную моц паўдзельнічаць у спартыўным мнагабор'і "Здароўе", "пагуляць" з двухпудовай гірай. Але ж час паказвае: і на летніх спартыўных спаборніцтвах, і на зімовай лыжнай спартакіядзе кожны філіял, кожнае падраздзяленне імкнецца паказаць высокія вынікі, чым пацвердзіць сваю прафесійную прыдатнасць, падтрымаць імідж не толькі свайго калектыву, але і галаўнога прадпрыемства. Таму, паверце, што мне, як члену арганізацыйнага камітэта нядаўніх стартаў на Магілёўшчыне, было прыемна ўсведамляць: на такіх мерапрыемствах ужо не знойдзеш чалавека, які прыехаў на "прыроду", каб адбыць нумар. Імкненне быць першым, стаць лідарам, выхаваць камандны дух, нягледзячы на магчымыя траўмы і сінякі, — вось аснова такіх карпаратыўных "сходаў". Таму, як бы гэта высакамерна ні гучала, для нас заняткі спортам не проста захапленне, а лад жыцця.

- Лагічна думаць, што Вам, як куратару сацыяльных пытанняў, спартыўны накірунак павінен быць добра знаёмым?

— Не магу хваліцца пра нейкія ўласныя высокія вынікі, але ж са спортам мяне звязвае даўняя дружба. У студэнцкія гады актыўна займаўся футболам, валейболам, баскетболам, лёгкай атлетыкай, гімнастыкай. Гэтымі днямі актыўна "хварэў" за нашу моладзевую футбольную зборную, жаночую каманду па баскетболе.

Мне здаецца, што кожны чалавек павінен займаць актыўную пазіцыю ў сваім паўнацэнным фізічным развіцці і падтрымцы інтэлектуальнага узроўню.


Газета «Звязда» (№120 за 29  чэрвеня 2011 года)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати