Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 17.06.11

Газета «Звязда» Там — нешта кіпіць, а тут — газета ляжыць... (№112 за 17 июня 2011 года)

На сталічным Галоўпаштамце прайшоў рэспубліканскі дзень падпісчыка, на які "Звязда", вядома ж, прыйшла з прызамі. На гэты раз шчаслівы квіток выпаў нашай пастаяннай падпісчыцы Людміле Стасілевіч.

Дарэчы, галоўны прыз ад "Звязды" Людміла Іосіфаўна выйграла ўжо ў другі раз — гадоў дзесяць таму ёй уручылі чорна-белы тэлевізар, а гэтым разам — каляровы.

 
— Такі прыз не лішні, я жыву з дачкой і ўнукамі. Усяго нас чацвёра, часам тэлевізар глядзім разам. Бывае, што некаму хочацца пераключыць на іншыя каналы. Цяпер у нас ніхто не будзе сварыцца, каму што глядзець, — радуецца чытачка.

"Звязду" Людміла Іосіфаўна выпісвае ўжо гадоў з дзевятнаццаць.

— Раней усе на прадпрыемстве на газеты падпісваліся, — гаворыць падпісчыца (усё жыццё Людміла Стасілевіч працавала на гадзіннікавым заводзе, нават калі на пенсію пайшла, засталася працаваць пры спартыўным комплексе завода). — Я ж адзін год на "Звязду" падпішуся, потым на год — на "Мінскую праўду", і так чаргавала, а пасля ўсё ж вырашыла спыніцца на "Звяздзе", яна мне больш спадабалася. І з таго часу — разам з газетай. Там нешта кіпіць, а тут газета ляжыць. Газета ўбаку толькі, калі справа такая, што ад яе нельга адцягваць увагу.

Чытае ж "Звязду" Людміла Іосіфаўна, як той казаў, ад коркі да коркі:

— Мне ўсё цікава: як людзі жывуць, як працуюць, як адпачываюць. Хочацца даведацца, і як прадпрымальнікі працуюць, і як парламентарыі. Сканворд абавязкова разгадаць трэба. А гумар, што чытачы гісторыі дасылаюць, дык і асабліва не абміну. На мой погляд, тут дастаткова рознай інфармацыі, у газеце пастаянна нешта змяняецца, з'яўляюцца новыя рубрыкі. Тут і парад шмат добрых па гаспадарцы. Вось нядаўна скарысталася адной з апошніх газет — як накіп адмыць. Дык не падманулі ж! У мяне агарода няма, таму падобныя парады не патрэбны, затое сястры тэлефаную ва Узду, нешта падказваю. Як унукі меншыя былі, у школе вучыліся, часам з газеты для сябе інфармацыю выкарыстоўвалі…

Я заўсёды падпісваюся на паўгода, а то не паспееш апамятацца, а трэба зноў падпісвацца. Іду пенсію атрымліваць — і квіточак кіну: няхай канкурэнцыя будзе сярод падпісчыкаў, а то нецікава выйграваць, калі няма з кім спаборнічаць. Вось толькі падпісалася — і пачынаю збіраць грошы на наступную падпіску. Прыйдзе час — а грошы на газету ўжо будуць. І на лекі штомесяц грошы адкладаю. Напрыклад, раней прэпарат я па 7 тысяч набывала, потым па 23, а цяпер гляджу, новы кошт на гэтыя ж лекі — 35! І набываць трэба, бо больш танных аналагаў няма. Такім чынам, адклала грошы на газету, на лекі, з дачкой на плату за кватэру склаліся, а астатняе — праелі.

— Дык можа ў вас парада якая ёсць, як пратрымацца ў такой эканамічнай сітуацыі? — цікавімся ў чытачкі.

— О, не. Тут у кожнага сваё. Тут цяжка парады даваць, людзі самі рашаць павінны.

— Але ж вы, нягледзячы ні на што, аптымізму не губляеце?

— А навошта? Тады атрымаецца, і жыць не трэба!

Вось такія яны, нашы чытачы. Шчырыя, мудрыя, упэўненыя. Поспехаў вам, нашы адданыя сябры! І да новых сустрэч.
 
 

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати