Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 14.06.11

Газета «Звязда» У госці да звяздоўскіх шчасліўчыкаў (№109 за 14 июня 2011 года)

Рэдакцыя газеты "Звязда" працягвае радаваць сваіх падпісчыкаў каштоўнымі падарункамі, якія яны выйгралі па выніках падпіскі на першае паўгоддзе 2011 года. Чарговы "выезд у народ", быў, бадай, найбольш ёмкім, бо ўмясціў у сябе адразу чатыры вобласці. Зразумела, што колькасць сустрэч на паштовых вузлах сувязі, райвыканкамах і проста на вуліцы аказалася надзвычай шматлікай. Але ж нават з улікам 30-градуснай спякоты вялікай стомленасці ад больш чым 1000-кіламетровага маршруту не адчуваеш, бо за кожнай размовай і аўдыенцыяй — жывыя людзі. Са сваімі настроем і аўрай. Часцей добрай, ад чаго энергіі толькі прыбаўляецца. Міншчына традыцыйна становіцца стартавай пляцоўкай падпісных кампаній у выязным варыянце. І на гэты раз пачатак быў дадзены ў Стоўбцах. Далей — Гродзеншчына. Калі ў Карэліцкім раёне ўсё прайшло ў фармаце візіту ветлівасці, бо прызы на гэты раз прайшлі міма падпісчыкаў з гэтага рэгіёну, то Навагрудчына традыцыйна аказалася ў плюсе. Наша даўняя падпісчыца Людміла Бахар "разжылася" адразу каляровым тэлевізарам "Віцязь". Зразумела, што настрой у начальніка мясцовага РВПС Святланы Дзедавец быў прыўзняты. Яшчэ б: штоквартал старэйшае беларускамоўнае выданне прывозіць у раён каштоўныя прызы сваім падпісчыкам, і вельмі часта тэлевізары. На гэты раз жыхарка Навагрудка, якая "сябруе" з нашай газетай больш за дзесяць гадоў, не магла нарадавацца, што ўдача нарэшце ёй усміхнулася. У размове з журналістам "Звязды" Людміла Яўгенаўна расказала, што вельмі любіць чытаць па-беларуску. Радасць поспеху са звяздоўскай лаўрэаткай раздзяліла галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы Навагрудскага райвыканкама Ірына Ходар (фота 1).
 
 
Ужо ў першы дзень прызавую эстафету прыняла Брэсцкая вобласць. Хоць падпісчыкі абласнога цэнтра на гэты раз аказаліся не ў спісе шчасліўчыкаў, тым не менш, тутэйшыя сустрэчы з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанідам Цупрыкам, кіраўніком ўпраўлення ідэалагічнай работы Аляксандрам Цыральчуком, дырэктарам Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта" Валянцінай Пух аказаліся надзвычай плённымі і карыснымі. У любым выпадку з нашага боку ўсе дамоўленасці па аднаўленні і павелічэнні падпіскі ў рэгіёне былі пацверджаны ўручэннем каляровага тэлевізара "Віцязь" на Лунінеччыне — жыхару вёскі Вулька-2 Уладзіміру Паўловічу. З улікам таго, што наша прыезд на Палессе, дзе спякота ўжо паспела нарабіць нямала бяды, супаў з надзвычай высокай тэмпературай на вуліцы і ад сонца не было куды схавацца, фотасесію з удзелам самога пераможцы (а Уладзімір Мікалаевіч адданы "Звяздзе" ўжо больш за 30 гадоў), начальніка Лунінецкага РВПС Ніны Дударгі і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы Лунецкага райвыканкама Ганны Паўлюкевіч (фота 2) вырашана было правесці ў цяні векавой елкі, якая ўдала ўпрыгожвае прыродны ландшафт "Белпошты". Што называецца, выкруціліся!

 
Стомленыя, але з прыўзнятым настроем, бо на сваім маршруце даставілі простым людзям нямала прыемных і радасных імгненняў, праз Жыткавіцкі раён Гомельшчыны мы трымалі курс зноў на Міншчыну. У Любанскім раёне мікрахвалевую печ ужо зачакалася наша даўняя падпісчыца з вёскі Баянічы Марыя Жур. Відавочна, што з-за вялікай занятасці па гаспадарцы Марыя Васільеўна не змагла прыехаць на сустрэчу. Але ж начальнік Любанскага раённага вузла паштовай сувязі Людміла Патапенка запэўніла, што ў самы бліжэйшы час каштоўны прыз будзе дастаўлены адрасату. Трэба меркаваць, што самы непасрэдны ўдзел ва ўрачыстым уручэнні падарунка прыме і аператар сувязі мясцовага РВПС Таццяна Лагун (фота 3), якая пацвердзіла, што "мікрахвалёўка" — вельмі патрэбная рэч любой кемлівай і спагадлівай гаспадыні.
 
 

Мы ж у гэтым і не сумняваліся. І заклікаем сваіх падпісчыкаў і надалей удзельнічаць у звяздоўскім штоквартальным розыгрышы. У любым выпадку чалавек, які аформіў падпіску на старэйшае беларускамоўнае выданне, нічога не губляе. Калі прыз і не выпадзе — то аператыўная інфармацыя і карысныя матэрыялы на любыя густы яму будуць забяспечаны.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ. Фота аўтара.
 

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати