Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 24.05.11

Газета «Звязда» Прызы ад «Звязды» — на Міншчыну (№94 за 24 мая 2011 года)

Зараз працягваецца падпісная кампанія на 2-е паўгоддзе 2011 года. Зразумела, што мы павінны актыўна ўдзельнічаць у працэсе інфармавання насельніцтва пра ўсё тое, аб чым піша газета. І адбываюцца такія "палітінфармацыі" падчас паездкі — тады мы ўручаем каштоўныя прызы, якія выйгралі нашы падпісчыкі ў штоквартальнай латарэі.

Чарговы выезд быў запланаваны на Міншчыну. Хоць і рэдка так здараецца, але ж бывае, што адразу некалькі каштоўных падарункаў прыпадае на адзін раён. На гэты раз ільвіная доля прызавых накіроўвалася ў Валожын. Дарэчы, наша даўняя падпісчыца Соф'я Лямбовіч з вёскі Пілюжына ўжо паспела ў рэдакцыі атрымаць электрапрас. А вось каляровы тэлевізар "Віцязь" зачакаўся свайго гаспадара.

Праўда, спачатку наш маршрут ляжаў у Дзяржынскі раён. Пасля размовы з начальнікам мясцовага вузла паштовай сувязі Людміла Шыманскай стала зразумела: цяжкасці сёлетняй падпісной кампаніі вядомыя — людзі стаміліся ад імклівага росту цэн, валютнай ліхаманкі і незразумелага ажыятажу на многія прадукты харчавання. Але ж духоўную ежу, да якой можна смела аднесці і газету "Звязда", наўрад ці чым можна замяніць. Таму Людміла Аляксандраўна выразіла ўпэўненасць, што свайго чытача ў рэгіёне "Звязда" не павінна страціць. Асабліва, калі ёсць такія паштальёны, як Вольга Мігура з аддзялення паштовай сувязі "Волма". Вядома ж, што магчымасць сустрэцца з нашай гераіняй сам-насам мы не маглі ўпусціць. Вольгу Канстанцінаўну прыезд звяздоўцаў на пошту не здзівіў. Яшчэ б: штодня яна абслугоўвае некалькі соцень дамоў і кватэр, жыхары якіх атрымліваюць перыёдыку, у тым ліку і старэйшае беларускамоўнае выданне. Таму пра "Звязду" яна ведае шмат чаго і мае самае непасрэднае дачыненне да яе тыражу. Падчас фотасесіі паштальён АПС "Волма" Вольга Мігура трымалася ўпэўнена і не выклікала ніякіх сумненняў, што на яе ўчастку будзе ўсё ў парадку.

Аптымістычнай была і сустрэча ў Валожыне. Кіраўнік РВПС Зігмунд Лужынскі не без долі жарту зазначыў, што наша газета зачасціла ў гэты раён. Адметна, што не з пустымі рукамі. І на гэты раз у якасці галоўнага прыза значыўся тэлевізар. "Блакітны экран" выпаў на долю Васіля Германа, які дружыць з газетай больш за дзесяць гадоў. Ён падкрэсліў, што калі-некалі высылаў запоўнены купон на розыгрыш прызоў. Але ж дагэтуль фартуна так яму не ўсміхалася. Васіль Фёдаравіч выказаў меркаванне, што яму пашанцавала таму, што апускаў квіток у паштовую скрыню ў апошні дзень гульні. Сваёй радасцю пасля правядзення розыгрышу ён падзяліўся з жонкай Аленай Уладзіміраўнай. А падчас наша прыезду ў Валожын кампанію шчасліўчыку ва ўласнай кватэры склалі начальнік гарадскога аддзялення сувязі №1 Ганна Фарботка і інструктар РВПС па падпісцы Ганна Мамонька. Віншуем!

Са святочным настроем наша паездка працягнулася па Вілейскім і Маладзечанскім раёнах. Нягледзячы на тое, што буйныя прызы сюды не трапілі, мы пастараліся пакінуць у аддзелах ідэалогіі і вузлах паштовай сувязі добры настрой, які быў падмацаваны шэрагам фірменных календароў, сувеніраў і падарункаў.


Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати