Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 24.05.11

Газета «Звязда» Паштовыя пытанні (№94 за 24 мая 2011 года)

(Працяг. Пачатак
у нумары за 30 красавіка.)

так, свае чараўнікі маюцца на пошце, ад іх можна як пасланне атрымаць, так і да дому паклікаць. Скажуць, калі праводзіцца падпіска на розныя выданні і колькі яна каштуе. Не ведаеце, як адправіць пасылку — не бяда. Вам не проста падкажуць тэлефоны бліжэйшых паштовых аддзяленняў, а нават могуць параіць, як запакаваць пасылку, патлумачаць, якой паштовай тарай можна скарыстацца (напрыклад, гафракардоннай каробкай ці пластыкавым канвертам), а яшчэ і папярэдзяць, якія тавары нельга перасылаць па пошце. Напрыклад, зараз у міжнародных адпраўленнях ні ў адну з краін нельга адпраўляць цыгарэты, пад забаронай таксама гарэлка.

У выніку такой працы даведачнай службы эканоміцца і час кліента, і хутчэй непасрэдна на саміх аддзяленнях паштовай сувязі ідзе абслугоўванне.

Тут не толькі адкажуць на вашы непасрэдныя пытанні, але і пра новыя прапановы з працы пошты распавядуць. Напрыклад, ёсць такая паслуга — электронная марка. Каб ёй скарыстацца, неабходна мець камп'ютар з выхадам у інтэрнэт, і лазерны ці струйны прынтар. Знак паштовай аплаты, што наносіцца на канверт ці чысты ліст паперы, уяўляе сабой спецыяльны штрыхкод, які змяшчае інфармацыю аб вазе, катэгорыі, кошце паштовага адпраўлення. Паслуга "электронная марка" дае магчымасць зэканоміць час, вам не трэба ісці ў аддзяленне сувязі і стаяць у чарзе. Маркі вы атрымаеце, не пакідаючы офіса ці кватэры. Аплачваць паслугу вы можаце праз інтэрнэт ці па рахунку, які прыйдзе па электроннай пошце.

Часам у даведачную службу тэлефануюць, каб адшукаць пэўных супрацоўнікаў пошты, выказаць падзяку паштовым аддзяленнем. Напрыклад, нядаўна паступіла падзяка ў адрас 74-га аддзялення паштовай сувязі г. Мінска.

Будні на тэлефоне

"Дзяўчына, ну калі ўжо будзе таксі? Я ўжо зусім змерз", — часам і такое можна пачуць у даведачнай службе "Белпошты". Папярэдне пераблытаўшы нумары, гэты чалавек проста выпаліў свой адрас і кінуў трубку, нават не паслухаўшы, што за служба яму адказвае. Але падобных чужых званкоў было шмат у першыя гады працы даведачна-інфармацыйнай службы (яна дзейнічае з 2003 года). А сёння ўжо даведка "Белпошты" добра вядомая і сюды звяртаюцца толькі з паштовымі пытаннямі. Дарэчы, супрацоўнікі даведачнай службы адказваюць яшчэ і за "гарачы" тэлефон. Сюды тэлефануюць не толькі з усёй Беларусі, але і з-за мяжы.

Толькі за 2010 год сюды паступіла больш за 193 тысячы званкоў.

Як прызнаюцца супрацоўнікі службы, часам пасля асабліва ўраджайных на званкі дзён галава звініць і дома хочацца толькі маўчаць.

— Было і такое, што нават дома, падымаючы трубку тэлефона, чыста аўтаматычна прадстаўлялася і казала: "Даведка слухае", — прызнаецца Людміла Конюхава. Пасля адпачынку ці бальнічнага, пакуль не ўцягнешся, першыя дні цяжка. Гэтая праца патрабуе пэўных уменняў. — Мала таго, што трэба шмат усяго ведаць па правілах аказання паслуг, у галаве трымаць інструкцыі, тэхналогіі, усе нарматыўныя дакументы, умець правільна размаўляць.

(Заканчэнне будзе.)


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати