Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 18.05.11

Газета «Рэспублiка» Феномен «падлеткавага ўзросту» (№90 за 18 мая 2011 года)

Гомельскiя паштавiкi адзначылi знакавую для свайго калектыву дату — 15-годдзе ўтварэння прадпрыемства

Май багаты на святкаваннi. Свята працы, Радаўнiца, Дзень Пе­рамогi, Дзень работ­нiкаў радыё, тэлебачання i сувязi… У гэтыя днi гомельскiя паштавiкi адзначылi яшчэ адну знакавую для свайго калектыву дату — 15-годдзе ўтварэння прадпрыемства.

— Знайшлося тады нямала скептыкаў, нават сярод нашых калег-сувязiстаў, якiя малявалi нашаму «немаўляцi» змрочныя перспектывы, — прыгадвае Галiна Цярэшчанка, сённяшнi дырэктар Гомельскага фiлiяла РУП «Белпошта». — Маўляў, каб цвёрда стаць на ногi i паспяхова раз­вiвацца, патрэбны i немалы стартавы капiтал, i адпаведная матэрыяльна-тэхнiчная база…

I з першым, i з другiм напачатку сапраўды адчуваўся востры недахоп. Тым не менш, падкрэслiвалася на ўрачыстасцi, беларуская пошта ў перыяд пераходу да рыначнай эканомiкi i ў наступны час даказала, што ў самастойным плаваннi можа пачуваць сябе дастаткова ўпэўнена. Сфармi­раваны ў савецкiя часы сiмвал — паштальён, якi «стучится в дверь ко мне с толстой сумкой на ремне…» — за мiнулыя 15 год сур’ёзна трансфармаваўся. «Гомельаблпошта» не толькi прыкметна пасталела, аперылася, але i стала шмат­профiльным суб’ектам дзяр­жаўнай эканомiкi, здольным аказваць насель­нiцтву шырокi спектр сацыяльных паслуг. Апрача традыцыйна паштовых — па дастаўцы падпiсных выданняў, прыёму i перасылцы паштовых адпраўленняў, гэта i дастаўка пенсiй, iншых грашовых выплат, гандаль та­варамi народнага cпа­жывання, банкаўскiя, страхавыя i iншыя паслугi. Адметная сённяшняя рыса беларускай пошты, i Гомельскi фiлiял РУП «Белпошта», безумоўна, тут на перадавых пазiцыях, — яе высокая тэхналагiчнасць. Клiенты пошты ўжо звыклiся з тым, што сiстэма перадачы электронна-фiнансавай iн­фармацыi дазваляе ў самы кароткi тэрмiн забяспечыць перасылку пераводаў у любы куток нашай краiны, блiзкае i далёкае замежжа. Што новая паслуга «паскораная пошта» гарантуе дастаўку пасылак, бандэролей, пераводаў па прынцыпу «сёння на заўтра» не толькi ў межах гарадоў, але i ў самыя аддаленыя сель­скiя населеныя пункты. Што дзеючая тут аўтаматызаваная сiстэма дазваляе адсочваць увесь шлях праходжання паштовых адпраўленняў, а з дапамогай устаноўленых у буйных паштовых аддзяленнях плацёжна-даведачных тэрмiналаў можна значна сэканомiць час пры аплаце камунальных i iншых паслуг… Невыпадкова ў 2010 годзе мiжнароднай камiсiяй Сусветнага паштовага саюза EVRO POST пасля знаёмства з работай структурных падраздзяленняў Гомельскага фiлiяла яго дзейнасць высока ацэнена па стандартах мiжнароднай сiстэмы якасцi. Гэта стала вынiкам напружанай працы гомельскiх паштавiкоў, за якую калектыў фiлiяла ў папярэднiм годзе быў прызнаны пераможцам рэспуб­лiканскага спаборнiцтва i занесены на Дошку гонару.

Заканамерна, што i 15-гадовы юбiлей стаў добрай падставай для таго, каб не толькi назваць, выказаць падзяку, але i ўзнагародзiць лепшых з лепшых пашта­вiкоў, ветэранаў паштовай сувязi, самаадданая праца якiх з’яўляецца для iншых прыкладам. У сваiм вы­ступленнi кiраўнiк фiлiяла Галiна Цярэшчанка называла такiх лiдараў — калектывы Светлагорскага, Жлобiнскага, Жыткавiцкага, Рагачоўскага раённых вузлоў паштовай сувязi. Вiншаваннi ад калег атрымлiваў у гэты дзень i ўвесь калектыў Гомельскага фiлiяла. На­меснiк галоўнага рэдактара «Рэспублiкi» Мiхаiл Кучко ў сваiм вiншаваннi адзначыў значную сацыяльную мiсiю, якую i ў далёкiя гады гiсторыi, i сёння выконваюць паштавiкi, падзякаваў сваiм калегам з Гомель­шчыны за вялiкую мэта­накiраваную работу па прапагандзе сярод жыхароў рэгiёна ўрадавага выдання. Невыпадкова яго тыраж тут адзiн з самых высокiх у краiне. На памяць аб падзеi кiраўнiку калектыву паш­тавiкоў Галiне Цярэшчанка — жывапiсны падарунак i кветкi. Сярод тых, хто ў гэтыя днi адчуваў сябе сапраўдным iмянiннiкам, — узнагароджаныя граматай Мi­нiстэрства сувязi i iнфарматызацыi начальнiк ад­дзела аўтаматызаваных сiстэм кiравання фiлiяла Наталля Бакуш, вадзiцель Сяргей Пiвавар, начальнiк участка Таццяна Рудава, якiм аб’яўлена падзяка мiнi­стэрства, а таксама на­чальнiк участка Канстанцiн Башараў, эканамiст Светлагорскага райвузла сувязi Людмiла Ярмоленка, сакратар аддзела сацыяльнага развiцця i гаспадарчага забеспячэння Зiнаiда Купрэева, вадзiцель Аляксей Ларчанка, старшы дыспетчар Наталля Селязнёва i iншыя, каму на ўрачыстасцi былi ўручаны граматы РУП «Белпошта» i яго Гомельскага фiлiяла.


Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати