Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 04.05.11

Газета «Звязда» Сяргей ПАТАПЕНКА, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта»: «У вобласці ІT-тэхналогій мы плаўна рэалізуем шэраг буйных высокатэхналагічных праектаў, якія павінны аказаць істотны ўплыў на якасць прадстаўленых паслуг « (№81 за 30 апреля 2011 года)

На міжнароднай спецыялізаванай выставе "TІBО-2011", якая гэтымі днямі праходзіла пад дахам сталічнага футбольнага манежа, РУП "Белпошта" прадставіла шэраг праектаў і паслуг, заснаваных на самых сучасных інфармацыйных тэхналогіях.

Што сабой уяўляюць такія ноу-хау, якія выгоды яны нясуць паштавікам і кліентам? На гэтыя і некаторыя іншыя пытанні адказвае намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП "Белпошта" Сяргей ПАТАПЕНКА.

- Сяргей Аляксандравіч, прыадкрыйце паштовыя сакрэты, якія ў самы бліжэйшы час стануць здабыткам для шматлікіх карыстальнікаў паслуг прадпрыемства.

— Тут ніякіх асаблівых сакрэтаў і няма. Я ўжо неаднаразова зазначаў, што ў вобласці ІT-тэхналогій мы плаўна рэалізуем шэраг буйных высокатэхналагічных праектаў, якія павінны аказаць істотны ўплыў на якасць паслуг, што аказваюцца.

- На выставачным стэндзе "Белпошты" неаднаразова давялося чуць пра гібрыдную пошту. Маглі б патлумачыць, што гэта такое?

— З задавальненнем. Гібрыдная пошта — гэта комплексная паслуга для карпаратыўных кліентаў па раздрукоўцы, канвертаванні і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка ў электронным выглядзе.

- Гэта значыць, што на тым канцы камп'ютара чалавек можа не хвалявацца, што яго пісьмо атрымае паслугу па сістэме "ўсё ўключана"?

— Лічыце, што так. У гэтым выпадку "Белпошта" забяспечыць поўны сэрвіс: раздрукоўку інфармацыі, прадстаўленую для рассылкі ў электронным варыянце, і яе ўпакоўку ў канверты; магчымасць дадатковага ўкладання ў адпраўленне (прадстаўлены вамі рэкламны матэрыял); апрацоўку інфармацыі на сучасным абсталяванні высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Акрамя таго, мы забяспечваем гарантыю канфедэнцыйнасці інфармацыі, перададзенай для рассылкі, а таксама разумныя суадносіны цаны і якасці паслуг.

- Відавочна, што ад такой увагі заказчык будзе бязмежна задаволены?

— У гэтым можна не сумнявацца. Гібрыдная пошта дае магчымасць кліенту знізіць расходы на апрацоўку адпраўленай карэспандэнцыі, павысіць хуткасць дастаўкі адпраўлення і атрымаць гарантыю яго надзейнай дастаўкі. А для павышэння ступені задаволенасці карыстальнікаў паштовых паслуг, далейшага развіцця сучасных метадаў абслугоўвання карпаратыўных кліентаў РУП "Белпошта" арганізавала адпаведны ўчастак па раздрукоўцы, канвертаванні і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка паслуг у электронным выглядзе.

- Працэдура падачы матэрыялу і яго далейшае "падарожжа" праходзяць у максімальна кароткія тэрміны?

— Скажам так, без лішняй затрымкі і ў адпаведнасці з устаноўленымі нарматывамі. У рэальным жыцці гэта выглядае наступным чынам: карыстальнік паслугі ці заказчык перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" электронную базу рассылкі. Спецыялісты ва ўстаноўленыя тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю для кожнага кліента асобна, што прадугледжана структурай базы. Незалежна ад колькасці лістоў, інфармацыйны блок на папяровым носьбіце, прызначаны для аднаго кліента, укладваецца ў адпаведнасці з умовамі дагавора ў адно паштовае адпраўленне. Пры гэтым раздрукоўка робіцца так, каб найменне і адрасат у выніку былі бачны праз адраснае акно пасля ўкладвання матэрыялаў у канверт.

- Сяргей Аляксандравіч, калі казаць больш агульна, то "Гібрыдная пошта" — гэта крок наперад?

— Канешне, хоць мы ўжо даўно працуем па прынцыпе таго, што паштовая сувязь Рэспублікі Беларусь набывае ўсё большую значнасць. Фундамент поспеху заснаваны на выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій: гэта дазволіла паштовай сферы краіны значна пашырыць спектр паслуг, што прадстаўляюцца, адкрыць перад кліентам сапраўды бязмежныя магчымасці.


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати