Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 04.05.11

Газета «Звязда» Даведка слухае! (№81 за 30 апреля 2011 года)

Як даведацца паштовы індэкс ці адрасы і кантактныя тэлефоны аддзяленняў паштовай сувязі, дзе спытацца пра падпіску на пэўныя выданні, альбо як прасачыць, ці дайшла ваша пасылка да адрасата? Трэба проста набраць на тэлефоне тры лічбы — 154, і ў Даведачна-інфармацыйнай службе РУП "Белпошта" ў горадзе Мінску вы атрымаеце адказы на любыя пытанні, звязаныя з працай пошты.

Сёння тут працуе чатыры чалавекі. Удзень яны прымаюць ад 750 да 1000 званкоў, у перадсвяточныя дні гэта лічба большая. Прычым даволі часта ў адным званку ўтрымліваецца пяць і болей пытанняў.

— Бывае, кліент не адпускае хвілін 10-15, пытанні ідуць адно за адным. Часам нават даводзіцца прасіць, каб ён ператэлефанаваў, каб атрымаць астатнюю інфармацыю, бо на суседняй лініі ўжо чакаюць са сваімі пытаннямі іншыя людзі, — распавядае вядучы інжынер Даведачна-інфармацыйнай службы РУП "Белпошта" Людміла Конюхава.- Найбольш запатрабаваная інфармацыя па ўсіх відах паштовых адпраўленняў, асабліва па міжнароднай паскоранай пошце (ЕМS), па ўнутранай ЕМS, шмат пытанняў апошнім часам па сістэме сачэння. Кліент, які чакае адпраўленне ці наадварот, які яго адсылаў, тэлефануе нам, каб прасачыць, на якім этапе яно зараз знаходзіцца. Дарэчы, гэта можна зрабіць і самастойна праз інтэрнэт-сайт РУП "Белпошта", трэба толькі мець нумар паштовага адпраўлення, які ёсць у квітку

Часам і гадзіны не пройдзе, як людзі вярнуліся з пошты, а ўжо тэлефануюць, каб даведацца, дзе зараз іх паштовае адпраўленне.

Як адзначаюць у даведачна-інфармацыйнай службе, кліенты, якія сёння карыстаюцца паслугамі пошты, становяцца больш патрабавальнымі. Людзі прызвычаіліся, што ў межах Беларусі ў любы куток, нават у вёскі, ЕМS прыходзіць ужо на наступны дзень, хочуць, каб з такой жа хуткасцю дастаўлялася міжнародная паскораная пошта, але трэба ўлічваць, што паўплываць на хуткасць міжнароднай пошты не так і проста, бо падобныя адпраўленні павінны праходзіць мытныя дагляды.

Дарэчы, калі вы яшчэ не знаёмыя з новымі паслугамі сучаснай беларускай пошты, усю неабходную інфармацыю вы зможаце атрымаць таксама набраўшы нумар 154. А калі вы спрабуеце самастойна разабрацца з сістэмай сачэння, адкрыўшы ў інтэрнэце сайт Белпошты, але нешта не разумееце, зноў жа на дапамогу гатовы прыйсці супрацоўнікі даведачнай службы. І падобных званкоў сюды паступае не так ужо і мала. Каму трэба падказаць, як аформіць падпіску праз інтэрнэт, а кагосьці цікавяць і тавары (якія можна выбраць і заказаць на сайце Белпошты).

Тут падкажуць, як вырашыць самыя розныя праблемы: напрыклад, якой паслугай скарыстацца, каб ваша пасланне хутчэй трапіла да адрасата. Нават калі вы пад Новы год у апошнія дні ўзгадалі, што далёкая сваячка застаецца без віншавання, гэта яшчэ не праблема, ёй можна адправіць пасланне па паскоранай пошце. Да Новага года вам нават падкажуць, дзе раздабыць Дзеда Мароза.


Все новости | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати