Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 21.03.11

Газета «Звязда» Ва Ушачы — з веснавым настроем (№51 за 19 марта 2011 года)

Рэдакцыя газеты працягвае выезды "ў людзі". І не толькі для таго, каб заваяваць сімпатыі новых прыхільнікаў старэйшага беларускамоўнага выдання, але і з яшчэ адной дабрачыннай місіяй — дастаўкай прызоў нашым падпісчыкам, паштальёнам і кіяскёрам па ўсёй краіне.

Чарговы выезд быў прымеркаваны ў Мінскую і Віцебскую вобласці. Хоць Прыдзвінне значылася асобна: ва Ушачах свой прыз у выглядзе каляровага тэлевізара "Віцязь" зачакаўся ветэран вайны Васіль Тамашоў.

Час па маршруце, які пачынаўся ў Смалявічах, працягнуўся ў Лагойску і далей у Лепелі, прамчаўся хутка, хоць сустрэчы ва ўказаных раёнах былі пранікнутыя добрай доляй аптымізму — "Звязду" тут любяць і паважаюць, а значыць, з падпіскай будзе ўсё ў парадку.

Ва Ушачах, куды мы прыбылі загадзя, нас ветліва сустрэла начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Вольга Захаранка. Невялікая карэкціроўка навакольнай абстаноўкі — і на парозе мясцовага вузла паштовай сувязі, гаспадыняй якога з'яўляецца Галіна Іванаўна Свідзінская, з'явіўся і сам шчасліўчык. Шчыра кажучы, можна толькі па-добраму пазайдросціць здароўю і аптымізму жыхара Ушачаў, які ў свае 88 гадоў выглядае даволі бадзёра і нават не спужаўся прапановы на "фотасесію". Відавочна, што ў кампаніі з начальнікам ідэалагічнага аддзела РВК і дачкой Людмілай Васільеўнай, якая пяшчотна ўзяла бацьку пад руку, ветэрану было вельмі камфортна. Бо ён па сакрэце расказаў, што падарунак ад "Звязды" яму як бальзам на душу, і дзве яго дачкі, чатыры ўнукі і чатыры праўнукі вельмі рады за ўдачу бацькі, дзядулі і прадзеда. На развітанне Васіль Іванавіч сказаў, што і надалей збіраецца падпісвацца на газету, якую за 5 гадоў падпіснога стажу паспеў запаважаць. Што называецца, далейшай удачы вам, паважаны ветэран!

Першы дзень паездкі завяршаўся, калі пасля Шуміліна мы зазірнулі з візітам ветлівасці ў Гарадок, адкуль з пачуццём выкананага абавязку накіроўваліся ў Віцебск.

Прыемна, што наведванне абласнога цэнтра аказалася надзвычай плённым. Пацвярджэнне таму — цёплая сустрэча з дырэктарам віцебскага філіяла РУП "Белпошта" Эдуардам Максаком і кіраўніцтвам абласнога аддзела ідэалагічнай работы. На развітанне — аўдыенцыя з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Леанідам Кавалёвым і россып прызоў нашаму ўласнаму карэспандэнту па Віцебшчыне Аляксандру Пукшанскаму для іх далейшага ўручэння. У самы бліжэйшы час ён павінен будзе даставіць электрапрас у Верхнядзвінскі раён паштальёну АПС Коханавічы Таццяне Глацёнак і электрачайнік прадаўцу газет кіёска №2 г.Орша Алене Бандарэнцы.

Увогуле, можна сказаць, што "Звязда" прывезла на Міншчыну і Віцебшчыну не толькі каштоўныя прызы, але і надзвычай добрае надвор'е. Усе дарогі суправаджалі спякотныя сонечныя прамяні ў Бешанковіцкім, Чашніцкім раёнах. У Сенненскім раёне мы перадалі прывітанне Ларысе Аляксееўне Анікевіч, якая выйграла электрачайнік і ўжо паспела яго атрымаць у рэдакцыі. Такі ж прыз дастаўся і нашаму жыхару з Жодзіна Канстанціну Жуку. Дарэчы, прыбыццё ў гэты горад пасля наведвання Барысава супала з заканчэннем працоўнага дня. Праўда, тыя, хто нам быў патрэбен, былі на месцы.

Газета "Звязда" от 19.03.2011 №51


Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати