Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 16.03.11

Газета «Звязда» Заўтра будзе цікавей, чым учора (№48 за 16 марта 2011 года)

Галіна Цярэшчанка, дырэктар Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта", кандыдат тэхнічных навук.

- Мае супрацоўнікі добра ведаюць, што казаць "так было заўсёды" нельга. Ніякая сістэма не можа быць аднолькавай заўсёды. Нават калі штосьці рабілася на працягу многіх гадоў ці дзесяцігоддзяў, усё павінна мяняцца, імкнуцца да паляпшэння, адпавядаць таму часу, тым умовам, у якіх мы зараз жывём, — так сваё крэда вызначае кандыдат тэхнічных навук Галіна Цярэшчанка, дырэктар Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".

— Новыя тэхналогіі так арганічна ўвайшлі ў жыццё, што сёння нават раённую пошту нельга ўявіць без камп'ютара. Дзякуючы агульнай камп'ютарнай сетцы мы змаглі аказваць паслугі электронных грашовых пераводаў на сучасным узроўні. Таксама актыўна працуе сістэма адсочвання паштовых адпраўленняў на ўсім шляху праходжання. Вы самі можаце на нашым сайце ў інтэрнэце паглядзець, дзе ў гэты момант знаходзіцца ваша адпраўленне.

- І што, многія адсочваюць шлях сваіх адпраўленняў?

— Так, вельмі многія. Шлях усіх адпраўленняў, якія рэгіструюцца, пачынаючы ад заказнога пісьма, сёння можна прасачыць у віртуальнай прасторы. Мы б ніколі не змаглі гэта ўкараніць, калі б у нас не было агульнай камп'ютарызацыі.

- А прыйшлося сутыкацца са складанасцямі пры ўвядзенні новых тэхналогій?

— Вядома. Некаторыя не змаглі іх засвоіць і былі вымушаны рэціравацца з гэтай працы. На шчасце, такіх было значна менш, чым тых, хто змог. Раней нашы начальнікі аддзяленняў ці аператары плакалі, калі ім ставілі паштова-касавы тэрмінал ці камп'ютар, цяпер яны скардзяцца, калі іх тэхніка ламаецца. Акрамя агульных, у нас ёсць свае ўнутраныя камп'ютарныя распрацоўкі, якія значна спрашчаюць працу. Напрыклад, улік даходаў ад падпіскі, парадак кантролю і праверкі выйгрышных латарэйных білетаў… Гэта значна палягчае наша жыццё і ў комплексе дазваляе знізіць затраты працы.

- Гавораць, што газеты павінны ў бліжэйшыя 10 гадоў "памерці". Яны ўжо зараз зыходзяць у электронную прастору. Якой вы бачыце будучыню папяровых выданняў? Пра што вам асабіста цікава чытаць у друкаваных СМІ?

— Я лічу, што газеты здольныя сёння выжыць. У друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, у адрозненне ад электронных, ёсць шмат пераваг. Ім не патрэбна прывязка да тэхнічных сродкаў. Ёсць магчымасць не толькі самому прачытаць артыкул, прааналізаваць яго, але і перадаць сябру. Інтэрнэт неабходны, у мяне ён, зразумела, таксама ёсць і на працы, і дома, і ў мабільным тэлефоне. Тым не менш я выпісваю некалькі газет, і ўсім знаходзіцца месца ў жыцці. Вядома, я не ўсе газеты прачытваю, на гэта фізічна не хапае часу. Але ж праглядаю абавязкова, абавязкова ацэньваю загалоўкі. На выхадных у нас дома "хата-чытальня". Мне асабіста не вельмі падабаюцца "жоўтыя" выданні, якія збіраюць "смажаныя" факты, шукаюць "клубнічку" пра зорак шоу-бізнэсу і гэтак далей. Я заўжды думаю: за каго ж вы мяне прымаеце? Акрамя таго, такая інфармацыя дэмаралізуе грамадства. Я вельмі люблю ў газетах прачытаць прыгожы нарыс, аповед пра цікавы чалавечы лёс, цікавую гісторыю. За душу бяруць публікацыі, што тычацца ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, у тым ліку і прыёмных, іх лёсы. Бывае, што чытаеш, і сляза наварочваецца. Мне здаецца, што такія гісторыі па-сапраўднаму чапляюць чытача, які любіць разважаць. А такога чытача трэба выхоўваць і берагчы. Яшчэ мне заўсёды вельмі падабаецца, калі ў газетах ёсць цікавыя "жыццёвыя" фотаздымкі.

- Між тым, некаторыя гавораць і пра тое, што пошта ўвогуле не патрэбна, бо сёння ўсе карыстаюцца электроннай…

— Мы ж добра разумеем, што канкурэнцыю нам складаюць і інтэрнэт, і СМС, і мабільныя тэлефоны… Хаця я згодна: у прыватнай перапіскі спрэчная будучыня.

- Гэта ўдзел старэйшага пакалення — пісаць папяровыя паштоўкі…

— Гэта так, але яшчэ ёсць прыхільнікі эпісталярнага жанру. Яны будуць, відаць, заўсёды. Прынамсі, лічыцца, што, калі хочаш падтрымліваць узаемаадносіны з чалавекам, трэба абавязкова некалькі разоў на год нагадваць аб сабе: на Новы год, дзень нараджэння, 23 лютага, 8 Сакавіка. Але ж, трэба адзначыць, што структураўтваральнай гэтая паслуга для сучаснай пошты ніколі не была. Справа ў тым, што лісты перасылаюць не толькі прыватныя асобы, але і юрыдычныя. Што тычыцца перасылкі ад юрыдычных асобаў — ад прадпрыемстваў і арганізацый, то іх доля пастаянна расце. Акрамя таго, вельмі актыўна пачала развівацца такая паслуга, як прамая паштовая рэклама. Людзі шукаюць, якім чынам расказаць пра сябе, і робяць гэта з нашай дапамогай. У краінах Захаду ў паштовую скрыню прыватнага кліента штодзень трапляе па 5-6 прапаноў ад розных магазінаў, фірмаў, арганізацый. Гэтую паслугу хтосьці любіць, хтосьці — не, але ж яна працуе не горш, чым тэлевізійная рэклама, якую таксама не хваляць. Мы бачым, што тут аб'ёмы ў нас павялічваюцца, прыходзяць новыя кліенты. У нас яшчэ вялікія магчымасці і перспектывы ў гэтым кірунку. Яшчэ ў нас невычарпаны патэнцыял паслугі паскоранай перасылкі. Яна існуе больш за 10 гадоў, але ж лагістыку пад яе мы перабудавалі зусім нядаўна — у канцы мінулага года. Дзякуючы гэтаму цяпер можам дастаўляць адпраўленні літаральна сёння на заўтра — у любую кропку нашай рэспублікі. Гэтым мы выгадна адрозніваемся ад вядомых міжнародных аператараў. Калі яны працуюць толькі па буйных гарадах, у нас ёсць магчымасць даставіць пошту ў любы населены пункт. Дзякуючы выгаднай тарыфнай палітыцы ў нас растуць і аб'ёмы міжнароднай паскоранай пошты.

- Але ж пры гэтым існуе і звычайная вясковая пошта, дзе ёсць свае асаблівасці працы… Традыцыйны вобраз паштальёна з тоўстай сумкай на рэмені застаецца актуальным па-ранейшаму?

— Так, бо ёсць сацыяльны стандарт: дастаўка пошты мінімум 5 разоў на тыдзень, а ў гарадах — 6. Незалежна ад таго, ці ёсць аддзяленне сувязі ў населеным пункце, ці няма, паштальён будзе заўсёды прыходзіць, прыязджаць на веласіпедзе ці на машыне. Тым больш што паштальён сёння займаецца не толькі дастаўкай пошты, але і рэалізуе рознічныя тавары, прымае плацяжы і падпіску. Зразумела, людзям хацелася б, каб у кожнай вёсцы было сваё аддзяленне сувязі, але ж, калі аддзяленне сувязі нерэнтабельнае, нам даводзіцца яго рэарганізоўваць: напрыклад, пераводзіць у разрад перасоўных. Летась у вобласці закрылася 9 аддзяленняў сувязі і 1 пункт, а адкрылі мы 4 пастаянныя аддзяленні і 3 перасоўныя — у больш запатрабаваных месцах. Але ж нідзе абслугоўванне не прыпынілася, проста мы аптымізавалі аказанне гэтай паслугі.

- Якім чынам вы стымулюеце працу радавога супрацоўніка пошты?

— Асноўным інструментам застаецца заробак. Дарэчы, летась ён павялічыўся амаль на чвэрць. Акрамя таго, у нас ёсць мастацкая самадзейнасць, праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы. Мы дзясяты год запар займаем першае месца ў галіновай рэспубліканскай спартакіядзе. На пошце працуе вельмі шмат дынастый. Многія людзі працуюць у нас толькі таму, што тут добры, душэўны калектыў. Чалавек працуе там, дзе яму камфортна.

- Душэўнасць забяспечваецца тым, што ў вас працуе так многа жанчын?

— Сапраўды, 85% калектыву складаюць жанчыны. Яны здольныя старанна і шмат працаваць, да сваёй працы ставяцца вельмі адказна. Пры гэтым застаюцца такімі прыгожымі і ветлівымі. У іх атрымліваецца сумяшчаць клопат пра асабістую сям'ю і працу.

- Галіна Анатольеўна, а вы таксама з дынастыі паштавікоў?

— Будзем лічыць, што мы з мужам пачынаем новую дынастыю — сувязістаў. Справа ў тым, што мы закончылі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці "Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь". Ён пайшоў працаваць у "Гомельаблтэлекам", а я — на пошту. Пачынала інжынерам па эксплуатацыі. Мы правяралі працу ўсіх аддзяленняў сувязі. Першы вопыт работы мне дапамог знутры пабачыць пошту. Калі б я адразу прыйшла на нейкую іншую, больш прэстыжную, працу, без гэтых ведаў з мяне ніколі б не атрымаўся кіраўнік. Потым працавала інжынерам у аддзеле эксплуатацыі, начальнікам вытворча-тэхнічнай лабараторыі і намеснікам дырэктара. І вось ужо два гады дырэктар гомельскага філіяла. Так атрымалася, што прыйшла на гэтую пасаду, калі маёй дачцэ было толькі паўтара года. На шчасце, дзіця ў нас дастаткова самастойнае і ўжо хадзіла ў садок. Да таго ж муж мяне падтрымлівае і дапамагае. Калі ёсць надзейны тыл, гэта вельмі дапамагае жыць. Я сама не змагла б, калі б не было разумення і падтрымкі ў сям'і.

- Здаецца, і ў маладога кіраўніка ёсць свае сакрэты.

— Самае важнае — умець выслухаць тых людзей, якія працуюць побач. Кожны з іх — прафесіянал у сваёй справе, і ніякі кіраўнік ніколі не будзе разумней, чым яны разам. Трэба ўмець выслухаць розныя пункты гледжання і вызначыць правільны стратэгічны кірунак. Апошняе слова павінна быць узважаным.

- Адказнасць не цяжка несці? Ці і ў гэтым ёсць свой кайф?

— Так. Ёсць драйв ад дынамізму працы. Калі бачыш, што прынятыя табой рашэнні маюць станоўчы эфект. Гэта прыемна бачыць.

- Акрамя асноўнай работы, вы паспяваеце актыўна займацца яшчэ і грамадскай — у якасці дэпутата абласнога Савета дэпутатаў. Акрамя вас, паштавікі Гомельшчыны прадстаўлены ў мясцовай уладзе?

— У нас 42 чалавекі абраныя дэпутатамі розных узроўняў Саветаў дэпутатаў. Калі людзі робяць выбар на карысць канкрэтнага чалавека, яны ўспрымаюць яго праз працу. І тое, што за 42 паштавікоў Гомельскай вобласці людзі прагаласавалі, вельмі прыемна. Я лічу, такім чынам яны вельмі высока ацанілі маіх калег на месцах і ўсю службу цалкам.

- Працэс амаладжэння кадраў, у тым ліку і кіруючых, вы лічыце заканамерным?

— Паколькі я і сама дастаткова малады кіраўнік, лічу, што зараз не той час, калі чалавек будаваў кар'еру па класічнай схеме: па 5-10 гадоў на адной пасадзе, паступова прырастаючы новай катэгорыяй. Такім чынам толькі за год да пенсіі мог стаць дырэктарам. Цяпер гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Зараз трэба паспець разгледзець моладзь, ацаніць яе і прапанаваць нейкую пасаду. Інакш гэта зробяць іншыя — і перацягнуць добрага спецыяліста. У нас цяпер вельмі шмат начальнікаў вузлоў дастаткова маладога ўзросту, і яны паспяхова спраўляюцца са сваімі абавязкамі. А намеснікі вузлоў сувязі ўсе ўвогуле вельмі маладыя. Наша моладзь — гэта наш гонар.

- Галіна Анатольеўна, калі ў вас штосьці не атрымліваецца, што вы сабе гаворыце?

— Калісьці я была перакананая, што калі не атрымліваецца адразу пераадолець нейкую перашкоду, то трэба горда развярнуцца. Цяпер, калі ёсць перашкода, я абавязкова імкнуся яе пераадолець — такім ці іншым чынам. Магчыма, не заўсёды сёння, магчыма, не з першай спробы. Але ж, пакуль перашкода не пераадолена, я не буду адчуваць сябе камфортна.

- А калі атрымалася ўсё так, як трэба, а можа, яшчэ і лепш, што вы сабе кажаце?

— Радасць ад таго, што нешта атрымалася, бывае. Але якой бы прыгожай ні была перамога, які б вынік ні быў дасягнуты, шчасця хапае максімум на паўдня. Потым мне патрэбна новая праблема. Я люблю пытанні. Мне трэба, каб былі праблемы, з якімі патрэбна працаваць. Так жыць больш цікава.

Газета "Звязда" от 16.03.2011 №48


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати