Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 16.03.11

Газета «Звязда» Юрый КОМАР, генеральны дырэктар РУП «Белпошта»: «Сапраўдны паштавік — гэта майстар на ўсе рукі» (№48 за 16 марта 2011 года)

Значнасць паштовых паслуг наўрад ці калі можа быць прыніжана ці зведзена да нейкай абмежавальнай планкі. Нават у эпоху інтэрнэту, укаранення высокіх тэхналогій і перадавых ідэй у самых розных галінах айчыннай эканомікі. Як-ніяк, а паход на паштовае аддзяленне сувязі ледзь не для кожнага з нас звязаны не толькі з атрыманнем грашовага пераводу, выпіскі перыядычнага выдання, адпраўкі тэлеграмы. Гэта яшчэ магчымасць акунуцца ў нейкую незвычайную аўру гарадскога аддзялення сувязі з вялікім наборам даступных і патрэбных паслуг.

Зрэшты, хтосьці можа паспрачацца з такім меркаваннем і сказаць, што ў жыцці паштавікоў у нейкі момант можа наступіць адваротны адлік. Маўляў, наступіць дзень, калі проста адпадзе неабходнасць паходу на пошту, бо ўсе аперацыі можна будзе здзейсніць, напрыклад, па мабільным тэлефоне.

Ці мае такое апасенне пад сабой глебу? Увогуле, як і ў якім напрамку айчынная пошта збіраецца развіцца далей? Пра гэта і шмат што іншае карэспандэнт "Звязды" вядзе размову з генеральным дырэктарам РУП "Белпошта" Юрыем КОМАРАМ.

- Юрый Аляксандравіч, напэўна, вам нярэдка і ў розных варыянтах даводзілася чуць пра будучыню паштовай галіны? Што называецца, і ў светлых, і ў цёмных тонах?

— Безумоўна, бо кожны чалавек мае сваю думку. Скажу шчыра, што сябе паштавікі ніколі не цешылі тым, што яны манапалісты ў сваёй справе і месца пад сонцам у магчымых канкурэнтаў адваявалі назаўсёды. Мы заўсёды імкнуліся прытрымлівацца пастаўленых мэтаў — забеспячэння прыбытковай работы, найбольш поўнага забеспячэння патрэб насельніцтва, дзяржаўных органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый у паслугах паштовай сувязі. Цяпер што тычыцца перспектыўнага развіцця на бліжэйшую будучыню. Калі казаць сучаснай мовай з адценнем крэатыўнасці, то зазначу: будучыня пошты залежыць ад яе здольнасці адаптавацца да рынку інфармацыйных паслуг, які імкліва развіваецца, патрэб кліентаў у сэрвісах больш высокага ўзроўню і якасці.

- Відавочна, што тэндэнцыі да ўдасканалення паштовых відаў дзейнасці характэрныя не толькі для "Белпошты"?

— Безумоўна, бо чалавек жыве і развіваецца ў сусветнай цывілізацыі. Дык вось рынак сувязі з кожным годам становіцца ўсё больш канкурэнтным і разнастайным, на зямлі адбываецца бурны рост электронных сродкаў сувязі, пры якім электронная пошта, інтэрактыўная сувязь і другія формы электроннага абмену інфармацыяй развіваюцца хутчэй, чым фізічная пошта.

Адсюль выснова: каб утрымацца на гэтым рынку, неабходны прынцыпова новы падход да арганізацыі працоўных месцаў па прадастаўленні паслуг у частцы іх аўтаматызацыі і арганізацыі абмену электроннай інфармацыяй.

- Можаце назваць некаторыя захады ў гэтым кірунку?

— Адзін з самых буйнамаштабных праектаў РУП "Белпошта" — праграма комплекснай аўтаматызацыі аддзяленняў паштовай сувязі (АПС). Яе сутнасць — аснашчэнне ўсіх аддзяленняў спецыяльнымі камп'ютарна-касавымі сістэмамі, арганізацыя лакальных сетак АПС, пабудова адзінай карпаратыўнай інфармацыйна-тэхналагічнай сеткі паштовай сувязі, што дало магчымасць развіцця новых тэхналогій і паслуг. Акрамя таго, рэфармавана сістэма плацяжоў на карысць трэціх асоб. У маштабе ўсёй рэспублікі быў рэалізаваны прыём плацяжоў па прынцыпе адзінага асабовага рахунку (адзін аператар — адно аперацыйнае акно — прыём усіх плацяжоў за адну тэхналагічную аперацыю).

Не магу не адзначыць і тое, што намі арганізавана і пастаянна пашыраецца сетка прылад самаабслугоўвання — плацежна-даведачных тэрміналаў РУП "Белпошта" (ПДТ), на якіх кліент можа атрымаць шэраг паслуг самастойна, без удзелу аператара. Падводзячы рысу пад нашымі праектамі, адзначу, што ў маштабах рэспублікі ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма адсочвання паштовых адпраўленняў, што рэгіструюцца, на ўнутраным і міжнародным узроўнях. Зараз вядзецца распрацоўка новага праграмна-апаратнага комплексу, які забяспечыць работу аддзяленняў паштовай сувязі ў рэжыме оn-lіnе.

- Юрый Аляксандравіч, праекты і ноу-хау "Белпошты", што вы пералічылі, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Панцялей назваў у сваім віншаванні да 15-годдзя прадпрыемства больш коратка. Паводле яго слоў, аддзяленні паштовай сувязі становяцца мультысэрвіснымі цэнтрамі, якія прапануюць увесь спектр традыцыйных паштовых і сучасных інфакамунікацыйных, фінансавых і іншых відаў паслуг, пералік якіх пастаянна пашыраецца.

— Па-першае, дзякуй Мікалаю Пятровічу за такія цёплыя словы. Па-другое, дазволю сабе адзначыць, што з кожным годам работа РУП "Белпошта" становіцца больш цікавай і прэстыжнай для маладых перспектыўных спецыялістаў.

- Тут якраз можна развіць тэму кадравай палітыкі РУП "Белпошта" і прэстыжнасці працы на прадпрыемстве.

— Ведаеце, лозунг савецкіх часоў, што кадры вырашаюць усё, застаецца актуальным і цяпер. Бо для эфектыўнага функцыянавання любога прадпрыемства неабходны персанал, арыентаваны на максімальнае дасягненне ў працы, ініцыятыўны і прадпрымальны, які бярэ на сябе адказнасць за вынік агульнай справы прадпрыемства.

Сёння ў паштовай галіне працуюць цудоўныя людзі, якія адданыя сваёй нялёгкай прафесіі і назапасілі багаты вопыт. І кіраўніцтва прадпрыемства надае значную ўвагу заахвочванню работнікаў. Тых, хто праяўляе ініцыятыву, творчасць, наватарства ў працы, шчыра і добрасумленна працуе на карысць развіцця паштовай сувязі.

Дарэчы, для падтрымкі карпаратыўнага духу, павышэння згуртаванасці калектыву і прафесіяналізму работнікаў штогод праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства сярод аператараў, паштальёнаў, вадзіцеляў. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі, каштоўнымі падарункамі, атрымліваюць грашовыя прэміі.

- Прэстыжнасць работы ў сістэме РУП "Белпошта" вызначаецца ў многім стабільнай фінансавай пазіцыяй?

— Безумоўна, што добрая зарплата — гэта надзвычай важны, хоць і не галоўны крытэрый. Прадпрыемства забяспечвае сваіх работнікаў сацыяльным пакетам: прадастаўляе інтэрнаты, забяспечвае пуцёўкамі ў санаторыі работнікаў і членаў іх сем'яў па льготным кошце. Гэтыя і многія іншыя мерапрыемствы дазваляюць захаваць стабільнасць кадраў і тым самым забяспечыць прыбытковую работу прадпрыемства.

Але ж гэта, так сказаць, матэрыяльны бок справы. А яшчэ ёсць маральны. Надзейная паштовая сетка дазваляе ўстанавіць кантакты з любым чалавекам, які пражывае ў любой краіне. Беларусь — паўнапраўны член Сусветнага паштовага саюза з 1947 года.

Назначаны паштовы аператар РУП "Белпошта" з'яўляецца членам Тэлематычнага кааператыва і Кааператыва ЕMS, прымае ўдзел ў якасці назіральніка на пасяджэннях розных рабочых груп Савета паштовай эксплуатацыі Міжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза, прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Рэгіянальнай садружнасці ў вобласці сувязі.

З 2008 года РУП "Белпошта" з'яўляецца паўнапраўным членам Асацыяцыі Еўрапейскіх паштовых аператараў. На сёння прадпрыемства з'яўляецца ўладальнікам трох прэстыжных сертыфікатаў, што сведчыць аб высокіх сусветных стандартах якасці паслуг паштовай сувязі нашай краіны. Скажу болей: атрыманне сертыфікатаў з'яўляецца вынікам пастаяннай інтэнсіўнай і мэтанакіраванай работы персаналу прадпрыемства па забеспячэнні высокай якасці паштовай службы.

- Юрый Аляксандравіч, годнае матэрыяльнае забеспячэнне супрацоўніка пошты і высокі маральны стымул прадугледжвае і адпаведнае інтэлектуальнае развіццё чалавека?

— Безумоўна. Таму штодня, размаўляючы з самымі рознымі кліентамі, работнікі пошты нясуць асаблівую місію: яны збліжаюць людзей паміж сабою, што можа быць па сілах толькі тым, хто па-сапраўднаму любіць сваю справу. А сапраўдны паштавік — гэта майстар на ўсе рукі. Ён і аператар, і прадавец, і псіхолаг, і сацыяльны работнік. Яшчэ раз скажу, што ў паштовай галіне Рэспублікі Беларусь працуюць ініцыятыўныя, дасведчаныя, адданыя любімай справе людзі, дзякуючы якім беларуская пошта дынамічна развіваецца разам з калегамі з рэгіёнаў блізкага і далёкага замежжа.

 Газета "Звязда" от 16.03.2011 №48


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати