Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 05.03.11

Газета «Звязда» Па краіне — з веснавым настроем (№43 за 5 марта 2011 года)

Знаходжанне ў Гомелі ўмясціла ў сябе плённыя сустрэчы з кіраўніком аддзела ідэалагічнай работы аблвыканкама Анатолем Кацілам і дырэктарам Гомельскага філіяла РУП "Белпошта" Галінай Цярэшчанкай. Ну, а потым пачаўся цэлы россып прызоў практычна па ўсіх без выключэння раёнах вобласці. Напачатку наш аўтамабіль завярнуў у вёску Страдубка Лоеўскага раёна, дзе каляровага тэлевізара "Віцязь" зачакаўся Мікалай Фядосенка, які пачаў выпісваць "Звязду" яшчэ ў 1956 годзе! Нават у свае восемдзесят з хвосцікам Мікалай Клімавіч цікавіцца навінамі і інфармацыяй, што друкуецца ў газеце, не забываючы пра сваю гаспадарку, якую складаюць сабака і куры. У яго яшчэ хапае сіл і здароўя, каб заўсёды цёпла па-бацькоўску сустрэць на парозе свайго дома сваіх двух сыноў з дачкой і чацвярых унукаў.

З улікам паважанага ўзросту падпісчыка самую непасрэдную дапамогу ў дастаўцы тэлевізара на дом аказалі начальнік АПС Страдубкі Наталля Арэшнікава і кіраўнік справамі сельскага выканкама Іна Шарапава <І>(фота 1).

У самім Лоеве на галоўным вузле паштовай сувязі каштоўны прыз у выглядзе пыласоса быў пакінуты паштальёну аддзялення паштовай сувязі №1 Алене Ігнаценцы, які яна выйграла ў рамках сумеснага конкурсу газеты "Звязда" і РУП "Белпошта". Паколькі паштальён — чалавек заўсёды заняты, то за прызам прыехаць не так проста. У нашым выпадку такі варыянт прадугледжваўся, таму дастаўку бытавой тэхнікі на неабходны адрас узялася арганізаваць інструктар па падпісцы Лоеўскага РВПС Алена Гулай(фота 2).

Далейшы маршрут "Звязды" ляжаў у Брагін, дзе электрачайнік асабіта ў рукі атрымала кіяскёр "Саюздрука" Таццяна Масавец. У Хойніках мы пакінулі электрапрас для паштальёна з вёскі Храпкова Таццяны Цішкевіч. Начальнік мясцовага вузла паштовай сувязі Святлана Марчанка (на фота) падкрэсліла, што вельмі прыемна адзначаць, што старэйшае беларускамоўнае выданне знаходзіць магчымасць не толькі разыгрываць прызы, але і дастаўляць іх на месца. У такім жа добрым тоне прайшла размова на Мазырскім раённым вузле паштовай сувязі з нядаўна назначаным начальнікам Інай Глушко. А вось старшы інструктар аддзела падпіскі мясцовага РВПС Іна Наўрось(фота 3), прымаючы электрафен і электрапрас для сваіх паштальёнаў, выказала ўпэўненасць, што падпіска на Мазыршчыне на газету "Звязда" будзе і надалей праходзіць на высокім арганізацыйным узроўні.

Вянцом паездкі па Гомельшчыне можна лічыць візіт у Нароўлю, Ельск, дзе свой электрачайнік выйграла падпісчыца са стажам Яўгенія Цяслюк. На спідометры аўтамабіля ўжо набегла тысяча кіламетраў, калі за вокнамі аўто засталіся Лельчыцы і Жыткавічы, куды мы таксама паспелі заглянуць з візітамі ветлівасці і пакінуць людзям памятныя сувеніры ад "Звязды", падарункі, добры вясенні настрой.

Газета "Звязда" от 05.03.2011 №43

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати