Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 04.03.11

Газета «Звязда» З веснавым настроем (№42 за 4 марта 2011 года)

Першыя дні вясны для некаторых нашых падпісчыкаў, паштальёнаў і кіяскёраў сталі сонечнымі не толькі з прычыны добрага надвор'я, але і з-за прыезду газеты "Звязда" ў многія куткі Беларусі са шматлікімі падарункамі. Зрэшты, іх было каля дзясятка, і маршрут паездкі за некалькі дзён умясціў у сябе сустрэчы ў 14 раёнах краіны.

Асноўны "ўдар" быў скіраваны на Гомельшчыну і абласны цэнтр, дзе меркавалася пакінуць ільвіную долю цяперашняга прызавога фонду. Ваяж быў пачаты з Мар'інай Горкі. Візіты ветлівасці ў райвыканкам і галоўную пошту пакінулі ўпэўненасць, што да старэйшага беларускамоўнага выдання тут ставяцца з вялікай павагай, таму з падпіскай у раёне будзе ўсё добра. Яшчэ большы аптымізм напаткаў нас у Асіповічах, а гэта ўжо Магілёўшчына, дзе нашай даўняй падпісчыцы Марыі Сімановіч з вёскі Усцеж мы прывезлі каляровы тэлевізар "Віцязь", які яна выйграла ў штоквартальнай звяздоўскай латарэі. З улікам таго, што Марыя Міхайлаўна ўжо даўно размяняла дзявяты дзясятак, то за каштоўным прызам прыехаў малады чалавек па імені Ігар — муж унучкі Святланы.

Ён жа паведаміў, што бабуля нават у такім паважаным узросце вельмі любіць "Звязду". Зрэшты, за свой працяглы падпісны стаж яна ўжо паспела выйграць у нашай газеце наручны гадзіннік і электраміксер. Ці то жартам, ці то ўсур'ёз начальнік мясцовага РВПС Валерыя Матузава сказала, што "Звязда" апошнім часам зачасціла ў Асіповічы з добрымі прызамі, таму ў самы бліжэйшы час асабіста аформіць на яе падпіску.

Газета "Звязда" от 04.03.2011 №42

Все новости | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати