Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.02.11

Газета «Звязда» Выезд «у людзі» па-багатаму (№38 за 26 февраля 2011 года)

Выязны сезон па ўручэнні прызоў нашым падпісчыкам, паштальёнам і кіяскёрам "Звязда" пачала, не чакаючы змяншэння лютаўскіх маразоў. У першы "падпісны паход" па краіне рушылі адразу з двума каляровымі тэлевізарамі "Віцязь", а таксама шэрагам іншых каштоўных прызоў. За некалькі дзён камандзіроўкі ўдалося наведаць адразу 14 раёнаў, большая частка якіх прыйшлася на Гродзеншчыну.

Праўда, пачаць прыйшлося з Міншчыны. Пасля візіту ветлівасці ў Стоўбцы наш маршрут ляжаў на Нясвіж — на пошту, дзе свой тэлевізар чакала Наталля Шыманская з пасёлка Навагарадзейскі. У кампаніі з начальнікам мясцовага РВПС Аляксеем Бурдзюком і галоўным спецыялістам аддзела ідэалогіі Нясвіжскага райвыканкама Ганны Сарокінай падпісчыца "Звязды" разгаварылася. Наталля Міхайлаўна прызналася, што за чвэрць стагоддзя падпіснога стажу на старэйшае штодзённае беларускамоўнае выданне неаднойчы адсылала картку для ўдзелу ў розыгрышы. Праўда, удача ўсміхнулася ў першы раз і адразу на ўсе 32 зубы.

Кампанію ўладальніцы звяздоўскага тэлевізара Наталлі Шыманскай з Нясвіжскага раёна (злева) склала галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі Ганна Сарокіна.
Яшчэ адзін прыз у выглядзе электрафена ў рамках сумеснага з РУП "Белпошта" конкурсу дастаўся паштальёну АПС Грыцкевічы Марыне Закудоўскай. Праўда, шчыльны рабочы графік не дазволіў Марыне Дзмітрыеўне прыбыць на цэнтральную пошту раёна. Пытанне з дастаўкай прыза ўзялася вырашыць інструктар па падпісцы Нясвіжскага РВПС Кацярына Калейка.

На Навагрудскім РВПС свае заслужаныя прызы атрымалі паштальёны Алена Каранькова, Алена Пікта і Ніна Пацоўская.

Адразу цэлы стос падарункаў — 2 электрафены і 1 электрапрас — прыйшлося пакінуць на Навагрудскім раённым вузле паштовай сувязі. Прычым лаўрэатамі звяздоўскага прызавога фонду сталі выключна паштальёны, якія дабіліся добрых вынікаў у арганізацыі падпіскі на газету на 1-е паўгоддзе 2011 года. З гэтай нагоды начальнік Навагрудскага РВПС Святлана Дзядовіч у кампаніі з кіраўніком аддзела ідэалогіі райвыканкама Аляксандрам Гундарам паспрыялі ў правядзенні "фотасесіі" сярод шчасліўчыкаў. Адметна, што нам яшчэ ўдалося павіншаваць з назначэннем на пасада кіраўніка раёна і пагутарыць аб справах надзённых з Анатолем Маркевічам. Што называецца, удачы вам, Анатоль Мечыслававіч, на новай пасадзе!

Газета "Звязда" от 26.02.2011 №38

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати