Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 22.02.11

Газета «Звязда» Свет у паштоўцы (№34 за 22 февраля 2011 года)

Стомлена цягнуся дадому, настрой дурны, і здаецца, нішто і ніхто яго не выратуе. Па звычцы адкрываю паштовую скрыню і бачу сярод газет і рэкламных улётак … паштоўку! На ёй жоўты смайлік і надпіс "Усміхайцеся часцей". Міжвольна я так і раблю, і маёй радасці няма мяжы. Дзякуй за гэта пасткросінгу — праекту, які дорыць людзям столькі станоўчых эмоцый.

Сама ідэя абмену паштоўкамі з'явілася вельмі даўно, аднак пасткросінгу ўсяго 5 гадоў. Чаму? Таму што раней нікому не прыходзіла ў галаву зрабіць з гэтага нешта глабальнае, што будзе звязваць тысячы людзей з розных куткоў планеты. А вось партугалец Паўла Магальяеш так і зрабіў, таму што сам быў у захапленні ад усіх гэтых паштовак, лістоў, напісаных радкоў на невядомай мове, рознакаляровых марак і быў упэўнены, што ён такі не адзін. І ён меў рацыю. За пару гадоў да яго далучылася каля 25 тысяч чалавек, сёння пасткросераў ўжо больш за 200 000. Сярод іх настаўнікі і бізнэсмены, паштальёны і школьнікі, і нават жывёлы! Іх усіх аб'ядноўвае адно — любоў да "папяровых радасцяў". Сам стваральнік праекта, Паўла, не такі ўжо і актыўны ўдзельнік. Ён адправіў толькі 60 паштовак. Тлумачыць ён гэта тым, што занадта шмат часу ідзе на падтрыманне сайта і падарожжа. Цяпер ён жыве ў Славеніі, да гэтага — год у Кітаі. "Я падарожнічаю, каб пазнаваць нешта новае, вучыцца, расці", — піша ён у сваім блогу. Хто ведае, колькі краін ён яшчэ наведае, перш чым вернецца ў родную Партугалію? У любым выпадку, ён даў пачатак новаму руху, імя якому — пасткросінг.

У нашай краіне пасткросераў ужо больш за тры тысячы, і па колькасці адпраўленых паштовак мы займаем 17-е месца з 208 краін, якія ўдзельнічаюць у праекце. Тыдзень таму беларускія аматары паштовак сабраліся ў цэнтры Мінска, каб абмяняцца ўражаннямі, эмоцыямі і, вядома ж, карткамі. Пакуль яны дружна падпісвалі свае паштоўкі, некаторыя жыхары сталіцы спыняліся і пыталіся, чым гэта яны займаюцца. Атрымаўшы адказ, з зацікаўленай усмешкай людзі ішлі далей. Хто ведае, можа, пройдзе дзень-два, і яны таксама далучацца да "войска" пасткросераў?

"Гэта стварае свет вакол тваёй паштовай скрыні і твайго дома. Я шмат чаго даведалася дзякуючы пасткросінгу, я стала больш марыць і ўжо ўбачыла месцы, наведваннем якіх могуць пахваліцца толькі абраныя", — такое меркаванне аб новым сусветным захапленні выказвае Маргарэт Холмс з Паўднёвай Афрыкі. Кожны бачыць у праекце нешта сваё: хтосьці так спраўляецца з дэпрэсіяй, хтосьці накіроўваецца ў завочнае падарожжа, камусьці падабаюцца стасункі з людзьмі … Можна працягваць і працягваць. У некаторых пасткросераў справа і да вяселля дайшла! Кэці з Фінляндыі і Джэфры з Аўстраліі пазнаёміліся на сайце праекта. Як сцвярджаюць яны самі, дзе яшчэ мы б маглі пазнаёміцца? Ды нідзе! Гэтая пара так любіць паштоўкі, што кожны раз, праходзячы міма крамы з імі, мусіць заплюшчваць вочы, каб не паддацца спакусе туды зайсці.

Стаўшы пасткросерам аднойчы, вам наўрад ці калі-небудзь хопіць адвагі кінуць гэты занятак. Гэта і нядзіўна: хто захоча, каб яго паштовая скрыня перастала дастаўляць радасць і зноў стала збіраць толькі рэкламнае смецце і квітанцыі?

Строга кажучы, хобі даступна ўсім, незалежна ад узросту, полу і сацыяльнага статусу. Або амаль усім — патрабуецца веданне англійскай мовы, каб разумець адно аднаго без перакладчыкаў. Пасля рэгістрацыі на сайце www.роstсrоssіng.соm вам будзе прапанаваны адрас зусім выпадковага карыстальніка з любога пункта свету, і вы павінны будзеце накіраваць яму паштоўку. Пазней ваш адрас таксама хтосьці атрымае. Таму вы таксама не даведаецеся, адкуль прыйдзе паштоўка, пакуль яе не атрымаеце. Гэта ж будзе прыемны сюрпрыз, ці не так?


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати