Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.01.11

Газета «Звязда» Працаваць на пошце прэстыжна (№15 за 26 января 2011 года)

Віцебскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта" ў мінулым годзе спрацаваў з прыбыткам. І, безумоўна, гэта вынік напружанай працы ўсяго калектыву. Падчас нашай размовы дырэктар прадпрыемства Сяргей Эдуардавіч Максак расказаў аб тым, што было зроблена летась, падзяліўся планамі работы на гэты год.
 
— Сяргей Эдуардавіч, прабачце адразу за не вельмі "грунтоўнае" пытанне: а ці шмат сярод паштальёнаў Віцебшчыны мужчын?

— Так, я разумею, што вы, напэўна, маеце на ўвазе тое, што працавітыя мужчыны, як кармільцы сям'і, заўсёды шукаюць, па магчымасці, высокааплатную работу. Дык вось, магу канстатаваць, што ў Віцебскай вобласці "ажно" 82 паштальёны — мужчыны. І пагадзіцеся, што гэта сведчыць аб прэстыжнасці працы на пошце.

Нашы мужчыны — паштальёны вельмі добра сябе зарэкамендавалі. Імкнуцца перавыконваць план. Падпісчыкі, усе кліенты пошты вельмі задаволены іх працай.

- А можа, у Віцебскім філіяле ёсць прыклады, калі муж і жонка або сваякі працуюць паштальёнамі?

— Мы ганарымся тым, што сярод работнікаў ёсць нямала прадстаўнікоў (іх 75!) працоўных дынастый. Шчыра хочацца адзначыць іх добрую працу. Але ж, разумею, што газетная плошча абмежаваная. Пералічу некаторых.

Напрыклад, дзве сястры — Пацяёнак Аліна Эдуардаўна і Пацяёнак Леакадзія Эдуардаўна — працуюць паштальёнамі ў Міёрах. Каралёнак Лілія Уладзіміраўна і яе сын Каралёнак Сяргей Аляксандравіч — паштальёны аддзялення паштовай сувязі Лучай Пастаўскага раёна. Быкава Людміла Анатольеўна — начальнік аддзялення паштовай сувязі Стаі Лепельскага раёна, а дзве яе дачкі — Бадэрка Ала Мікалаеўна і Пугач Таццяна Мікалаеўна — аператары паштовай сувязі. У адным калектыве працуюць вядучы бухгалтар Бешанковіцкага раённага вузла паштовай сувязі Мачыха Алена Генадзьеўна, яе муж, электрамеханік Сяргей Уладзіміравіч і дзве дачкі — бухгалтар Мачыха Наталля Сяргееўна і аператар Белавус Святлана Сяргееўна…

Будзем спадзявацца, што і дзеці прадстаўнікоў маладога пакалення нашых работнікаў, калі вырастуць, таксама пойдуць працаваць на пошту.

- Дарэчы, пра дзяцей. Вельмі добры пачын у свой час зрабіў Віцебскі філіял — арганізаваў самы першы конкурс дзіцячых малюнкаў. І, ведаю, штогод колькасць удзельнікаў не памяншаецца, а наадварот. Наколькі я ведаю, праводзіцца конкурс і дзеля таго, каб павялічыць падпіску.

— Конкурсы дзіцячых малюнкаў па розных тэмах намі арганізуюцца вось ужо 14 гадоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі малююць рознае. Мы прапаноўвалі тэмы "Мой лепшы сябар", "Я малюю свой горад" і іншыя.

З часам конкурс пачаў выклікаць інтарэс і ў іншых арганізацый, якія жадалі выступіць у якасці партнёра па правядзенні акцыі. Сярод іх і дзіцячыя выданні і аператары па аказанні мабільных паслуг, у прыватнасці, МТС. Тэмай апошняга конкурсу была "Навагодняя ПОШТА МТС". Мы з задавальненнем запрашаем да супрацоўніцтва і іншыя арганізацыі, фірмы.

- Дзякуй і за правядзенне "Дня падпісчыка", на якія вы заўсёды запрашаеце для ўдзелу і "Звязду".

— Лічу, што "Дзень падпісчыка" — вельмі добрая праца рэдакцый па захаванні і павелічэнні тыражоў. Чытачы могуць наведаць паштовае аддзяленне і задаць журналістам пытанні, на якія на старонках газеты хацелі б атрымаць адказы. Можа, і выказаць нейкія прэтэнзіі наконт зместу нумароў, прапанаваць канкрэтныя тэмы для будучых артыкулаў. Акрамя гэтага, і патэнцыйныя падпісчыкі могуць зацікавіцца выданнем. Людзям прыемна, што ў "Дзень падпісчыка" тыя, хто афармляе падпіску, атрымліваюць з рук прадстаўнікоў друкаваных СМІ сувеніры і падарункі.

- Віцебскія новыя "спальныя раёны", напрыклад "Білева", дзе жывуць тысячы чалавек, маюць патрэбу ў паліклініках, дзіцячых садках, школах. Ды і ў даступнасці паслуг паштовай сувязі. Калі пошта ў гэтым сэнсе стане бліжэй да навасёлаў?

— У бліжэйшай перспектыве — развіццё сетак паштовай сувязі ў раёнах новабудоўляў у новых мікрараёнах горада Віцебска. У планах нашага філіяла будаўніцтва і адкрыццё новых аддзяленняў паштовай сувязі і ў новых мікрараёнах Полацка, Оршы, Наваполацка.

Не застаюцца без увагі і аддзяленні, якія ўжо працуюць. Планамерна, па меры магчымасці, у іх выконваюцца рамонтныя работы, каб наведвальнікі адчувалі камфорт падчас наведвання паштовых аддзяленняў. Каб у іх была магчымасць хутка адправіць пісьмо, аплаціць камунальныя паслугі і гэтак далей. Паверце, паштавікі стараюцца не адставаць ад часу. Пашыраем пералік паслуг.

- Якія навінкі сярод паштовых паслуг?

— Напрыклад, аўтаматызаваная сістэма назірання за паштовымі адпраўленнямі з мабільнага тэлефона. Кліент пошты, які адпраўляе пісьмо, можа сачыць за тым, дзе яно знаходзіцца, калі адпраўленне трапляе адрасату.

У рамках праекта "Электронная марка" праз інтэрнэт можна купіць паштовую марку.

Прапаноўваецца і паскораная пошта. Яе галоўны прынцып: "Сёння на заўтра з дастаўкай на дом кліенту". Вельмі зручная такая паслуга пошты, як перавод грошай. Міжнародныя грашовыя пераводы можна адпраўляць у 21 краіну свету.

Наконт плацяжоў насельніцтва. На новым узроўні тэхналагічны працэс перадачы інфармацыі па прынятых плацяжах. І цяпер, напрыклад, у адрас сотавага аператара грошы трапляюць адразу. Плацяжы без дагавораў у памеры 500010 рублёў і вышэй прымаюцца па паніжаным тарыфе 0,54 працэнта.

Паслугі пошты ў офісе і на даму юрыдычным і фізічным асобам вельмі зручныя.

Пошта робіць скідкі пастаянным кліентам. Існуе цэлая сістэма скідак: пры прадастаўленні паслуг па перасылцы паштовых адпраўленняў, грашовых пераводаў, пры прадастаўленні паслуг за прыём падпіскі і дастаўцы друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, па размяшчэнні і перасылцы рэкламных матэрыялаў і іншыя. Усё робіцца для зручнасці нашых паважаных кліентаў.
 

Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати