Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 22.12.10

Газета « Народная газета» Вузлавыя моманты (№245 за 22 декабря 2010 года)

Інтэрнэт ідзе ў глыбінку.

На рамонт сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі і закуп абсталявання Глыбоцкі раённы вузел паштовай сувязі выдаткаваў cёлета з уласных сродкаў каля 90 мільёнаў рублёў.

Больш як дваццаць гадоў Ганна Браніславаўна Ананька працуе начальнікам Мацюкоўскага аддзялення паштовай сувязі. Столькі ж яна чакала тых прыемных змен, якія адбыліся тут зусім нядаўна. Дзякуючы рамонту і будынак, і паштовая зала змяніліся непазнавальна.
- Працаваць тут цяпер адно задавальненне, — гаворыць Ганна Браніславаўна.
- Менавіта такой і павінна быць сельская пошта, — лічыць начальнік Глыбоцкага РВПС Сафія Хрол. — Час вясковых аддзяленняў прабіў: сёлета на іх рамонт і новае абсталяванне затрачана амаль 90 мільёнаў рублёў менавіта ўласных сродкаў, атрыманых за кошт аказання платных паслуг.
Метад работы нагадваў талаку. Выбраўшы зручны час, на аб’екты выязджалі ўсе работнікі раённага вузла паштовай сувязі і разам з сельскімі паштавікамі дружна высякалі кусты ля будынкаў аддзяленняў сувязі, разбівалі газоны, садзілі кветкі, фарбавалі, клеілі… Амаль усё рабілі самі, эканомілі сродкі, сабраныя на рамонт. І толькі ў час рамонту Чарневіцкага аддзялення паштовай сувязі, дзе трэба было выканаць вялікі аб’ём складаных будаўнічых работ, запрашалі спецыялістаў.
- За кошт уласных сродкаў сёлета набылі два камплекты абсталявання для пунктаў калектыўнага доступу ў інтэрнэт. Устанавілі іх у Абрубскім і Чарневіцкім аддзяленнях, — расказвае Сафія Хрол. — Аддзяленні сувязі “Гатаўшчына”, “Абруб”, “Чарневічы”, “Прошкава” аснасцілі аўтаматызаванымі сістэмамі разліку па банкаўскіх пластыкавых картачках.
Крок за крокам, не чакаючы дзяржаўнай дапамогі, раённы вузел паштовай сувязі надае сучасны выгляд сельскім паштовым аддзяленням. Але наперадзе спраў не меней: у 2012 годзе ў Глыбокім запланавана правядзенне рэспубліканскага свята беларускага пісьменства. На чарзе — рамонт у будынку раённага вузла паштовай сувязі і добраўпарадкаванне тэрыторыі ля яго.

Газета «Народная газета» (№245 за 22 декабря 2010 года)

Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати