Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.10.10

Газета «Звязда» Калі з працай шанцуе (№209 за 26 октября 2010 года)

Калі б на конкурсе прафесійнага майстэрства начальнікаў гарадскіх і сельскіх аддзяленняў сувязі выбіралі самага вясёлага, шчырага і абаяльнага супрацоўніка, то сёлета, хутчэй за ўсё, першае месца адхапіла б Марына Шарай — начальнік пятага аддзялення сувязі Калінкавічаў. Але такой намінацыі на конкурсе няма (можа, таму, што ўжо надта шмат абаяльных супрацоўніц працуе на пошце?). Затое Марыне без праблем удалося стаць адной з лепшых па прафесіі. На конкурсе яна заваявала другое месца, і, як сама прызнаецца, "адчувае радасць, гонар за свой філіял, працу, за тое, што мы лепшыя". Прычым на кіруючай пасадзе Марына працуе крыху больш за два гады. І вось адно з першых прызнанняў заслуг — на конкурсе Марына праявілася сябе як лепшы тэарэтык паштовай справы і атрымала адзін з буйных прызоў — пральную машыну, якой якраз у гаспадарцы і не хапала. Служыць на пошце Марына з 19 гадоў і вельмі задаволеная сваёй прафесіяй.

— Мне падабаецца мая праца, гэта пастаянныя зносіны з людзьмі. А яны ў нас добрыя, ветлівыя. У гэтым пашанцавала. Сталым людзям цікава прыйсці на пошту, пагутарыць, чымсьці сваім падзяліцца, нас паслухаць. Нас абавязкова віншуюць з усімі святамі. Людзі прыходзяць розныя, многа сярод іх і тых, хто любіць "Звязду".

У Калінкавічах сярод паштавікоў у нас ёсць свае людзі. Так, Марына ўзгадала Ганну Афанасьеўну Казлову, якая шмат гадоў адпрацавала на пошце эканамістам, а цяпер на пенсіі і не расстаецца са "Звяздой".

Спрабую высветліць у Марыны, можа, яна ведае якія сакрэты, якой павінна быць газета, каб яе ўсе выпісвалі? Але, аказваецца, ніякіх сакрэтаў няма, у кожнай газеты свой настрой, аўра і адпаведна — свае чытачы. Трэба толькі, каб была праграма тэлеперадач, самыя разнастайныя навіны, пры гэтым каб не забываліся ні на якія катэгорыі чытачоў, каб былі, напрыклад, спартыўныя каментары і моладзевыя рубрыкі. А далей ужо справа за журналістамі, як яны змогуць усё падаць.

Газета «Звязда» (№209 за 26 октября 2010 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати