Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 09.10.10

Газета «Звязда» Падарунак кліентам пошты (№198 за 9 октября 2010 года)

У сваё прафесійнае свята паштавікі робяць падарункі кліентам. На галоўным паштамце ў Магілёве 8 кастрычніка адкрыўся пункт абслугоўвання карпаратыўных кліентаў.

Напярэдадні Сусветнага дня пошты наведнікаў 30-га аддзялення сувязі ў абласным цэнтры на прыступках будынка вітаў паштальён Печкін і яго сябры. Казачныя персанажы раздавалі людзям рэкламкі аб паштовых паслугах і віншавалі з надыход-
ным святам.

У гонар свята пошты пункт абслугоўвання карпаратыўных кліентаў на вуліцы Першамайскай, 28 адкрыўся ва ўрачыстай абстаноўцы.

— Гэта ўжо другі такі пункт у Магілёве, — пракаментаваладырэктар Магілёўскага філіяла РУП "Белпошта" Алена Котава. — Мы робім гэта для камфорту прадпрыемстваў і устаноў, якія з'яўляюцца нашымі кліентамі. Каб ім не трэба было губляць час у чэргах, каб зручна было карыстацца ўсімі нашымі паслугамі — усё сканцэнтравана ў адным месцы.

Пункт абслугоўвання карпаратыўных кліентаў прапаноўвае ўвесь спектр паштовых паслуг юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам за безнаяўны разлік. У тым ліку прыём і апрацоўку усіх відаў паштовых адпраўленняў, рэалізацыю марак, канвертаў і бланкаў строгай справаздачнасці, а таксама і новую цікавую паслугу "Электронная марка". Дэвіз паштовай службы застаецца нязменным — хуткасць, надзейнасць і даступнасць.

У Магілёўскім філіяле РУП "Белпошта" паведамілі, што ў бліжэйшай перспектыве падобныя пункты абслугоўвання карпаратыўных кліентаў адкрыюцца ў іншых гарадах вобласці — Горках, Крычаве, Асіповічах, але найперш — у Бабруйску. Гэта выгадныя праекты, таму што дзясяткі карпаратыўных кліентаў паспяхова супрацоўнічаюць з поштай і, са свайго боку, паштавікі імкнуцца дагадзіць ім.

— Віншую ўсіх з Сусветным днём пошты, — сказала Алена Котава. — Зычу працвітання нашай галіне, стабільнасці нашым кліентам і дабрабыту ўсім супрацоўнікам пошты!

Газета «Звязда» (№198 за 9 октября 2010 года)

Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати