Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 09.10.10

Газета «Звязда» «Хуткасць, надзейнасць, даступнасць» - гэта не проста словы (№198 за 9 октября 2010 года)

Сёння, 9 кастрычніка, Сусветны дзень пошты. Да таго ж якраз у гэтыя дні рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" адзначае сваё 15-годдзе. Узрост не такі ўжо і сур'ёзны. Усё ж астатняе…

РУП "Белпошта" — вытворча-тэхналагічны комплекс з 6 абласных філіялаў, філіяла "Вузел спецсувязі", вытворчасці "Мінская пошта" і аўтатранспартнага прадпрыемства, 117 раённых вузлоў паштовай сувязі, 3744 аддзяленняў, амаль 3000 з якіх знаходзяцца ў вёсках. Для забеспячэння іх бесперабойнай работы функцыянуюць міжабласныя, міжраённыя і ўнутрыгарадскія маршруты, па якіх курсіруе каля 1300 аўтамабіляў. Агульная колькасць працаўнікоў — каля 30 тысяч чалавек.

Для таго, каб расказаць і паказаць сваю работу, РУП "Белпошта" арганізавала спецыяльны прэс-тур.

…Як і трэба было чакаць, знаёмства з прадпрыемствам пачалося з "Гібрыднай пошты" — паслугі, прэзентаванай зусім нядаўна, літаральна месяц таму. Як адзначыў вядучы інжынер тэхаддзела Вячаслаў Тамілін, яна найперш для карпаратыўных кліентаў, якія цяпер могуць пазбавіцца ад неўласцівай ім работы па раздрукоўцы, канвертаванню і рассылцы інфармацыі.

Працэс, што называецца, уражваў: інфармацыя з электроннага носьбіта пасля пэўнай апрацоўкі аўтаматычна паступала на кантролер прынтара; ён, што называецца, на вачах "выдаваў" патрэбную колькасць экзэмпляраў, кожны з якіх, зноў жа аўтаматычна і імгненна, трапляў у асобны і ўжо заклеены канверт.

А далей — справа для пошты звыклая: даставіць адрасатам у любы куточак краіны, на што пойдзе максімум два дні. І ўсё — па даступных коштах, з гарантыяй тайны перапіскі.

— Гібрыдная пошта, — патлумачыў намеснік дырэктара РУП "Белпошта" Мікалай Новікаў, — гэта наша новая, нераскручаная пакуль паслуга, у якой вялікая будучыня. Для яе развіцця да канца года мы павінны ўстанавіць дадатковае абсталяванне. Пакуль жа адным з першых буйных заказчыкаў стаў аператар мабільнай сувязі Велком. Раней рассылкай інфармацыі для сваіх кліентаў ён займаўся сам. Цяпер — атрымаў магчымасць знізіць расходы на апрацоўку зыходзячай карэспандэнцыі, забяспечыць хуткасць і гарантыю дастаўкі, што, безумоўна ж, выгадна — і для заказчыкаў, і для нас.

Каму падалася "выгаднай" новая паслуга "Гібрыдная пошта", дык гэта фотакарэспандэнтам: камп'ютары, тэхніка… Ні табе калектыву людзей, ні дынамікі рухаў…

Цэх пісьмовай карэспандэнцыі — месца, дзе ўсё гэта засталося. Ён адзін з буйнейшых на вытворчасці "Мінская пошта". Менавіта тут прымаюцца, апрацоўваюцца і сартуюцца нашы простыя і заказныя лісты, якія звозяцца сюды з паштовых скрынак, усталяваных на вуліцах сталіцы, і 110 аддзяленняў паштовай сувязі.

— Наш цэх — гэта 216 чалавек, 10 брыгад. Працуем кругласутачна. У суткі апрацоўваем каля 2 тысяч кілаграмаў карэспандэнцыі: 160 тысяч простых адпраўленняў, каля 50 тысяч заказных, — не без гонару распавядала намеснік начальніка цэха Юлія Грэк. — Усяго за мінулы год праз нашы рукі прайшло іх каля 105 мільёнаў… У пазамінулы — 98 мільёнаў. Цяпер прыкладна 85 адсоткаў ад агульнай колькасці паштовых адпраўленняў складае дзелавая карэспандэнцыя. Раней — пераважала асабістая. За заказнымі адпраўленнямі наладжана аўтаматызаваная сістэма яе адсочвання.

Наогул жа словы "аўтаматызацыя" (ёю ахопленыя ўсе аддзяленні паштовай сувязі), "лакальныя сеткі", "інтэрнэт", "камп'ютарна-касавыя сістэмы", "плацежна-касавыя тэрміналы" і да іх падобныя гучалі ці не на кожным кроку.

— Адна з важнейшых задач пошты — ісці насустрач сваім кліентам: і, так бы мовіць, прыватным асобам, і дзелавому сектару эканомікі, — распавядала начальнік вытворчасці "Мінская пошта" Алена Трубач. — Каб паспяхова выканаць яе, сёння ў любым аддзяленні паштовай сувязі можна не толькі падпісацца на газеты, адправіць лісты, электронныя грашовыя пераводы альбо пасылкі, купіць паштоўкі ды атрымаць пенсіі… Можна заплаціць за камунальныя паслугі і тэлефоны, кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне, за ахову кватэры, аформіць пакет дакументаў на атрыманне крэдыту, аплаціць страхоўкі, купіць газеты і часопісы, тавары спажывецкага попыту… У 20 аддзяленнях сувязі вылучаны спецыяльныя месцы для абслугоўвання карпаратыўных кліентаў. У выніку аб'ёмы па адпраўленнях пісьмовай карэспандэнцыі і грашовых пераводаў за апошнія 10 гадоў павялічыліся ў паўтара раза, па пасылках і адпраўленнях унутранай паскоранай пошты "Экспрэс" — больш чым у чатыры, міжнароднай паскоранай пошты ЕMS у 1,3 раза.

Гэтую паслугу РУП "Белпошта" ўкараніла яшчэ ў 1993 годзе, і спачатку яна працавала толькі ў 20 буйнейшых гарадах краіны. Потым падрыхтавалі спецыялістаў, распрацавалі лагістыку, з'явіліся адрасныя ярлыкі і канверты (для таго, каб паслуга была пазнавальнай), і…

— Зараз ідзе апрацоўка каля 65 тысяч адпраўленняў, выходных, скажам так, з нашай краіны і каля 40 тысяч уваходных, — расказвае начальнік службы ЕMS "Белпошты" Наталля Парфёнава. — Паслуга прапаноўваецца на камерцыйнай аснове, тарыфы перавышаюць звычайныя, але тут гарантаваны высокі сэрвіс. Наш кліент можа адсочваць увесь шлях свайго адпраўлення — з моманту здачы ў любым паштовым аддзяленні да ўручэння атрымальніку — і можа быць упэўнены ў самай аператыўнай яго дастаўцы.

Што падобным чынам адпраўляецца? Усё, што пажадае кліент (апроч, зразумела ж забароненых гаручых матэрыялаў, наркотыкаў і пад.)… Апошнім часам, як расказвала Наталля Аляксандраўна, усё часцей падарункі, нават жывыя кветкі. А чаму б і не — тэрміны сціслыя, а значыць, кліент, мае ўсе шанцы падараваць букет ва ўсёй яго прыгажосці.

Сярод параўнальна новых паслуг "Белпошты" і заказ тавараў беларускіх вытворцаў па каталогах (каб нешта замовіць, жыхару хоць сталіцы, хоць самага далёкага хутара дастаткова запоўніць адпаведную заяўку і пры атрыманні аплаціць кошт і перасылку).

Іншымі словамі, тое, як насам-рэч далёка зайшла беларуская пошта з часоў першага згадвання (а яно датуецца 885-м годам), добра бачна ў музеі, які створаны намаганнямі сапраўдных патрыётаў, ветэранаў прадпрыемства. Цяпер у ім каля пяці тысяч экспанатаў, сярод якіх нямала ўнікальных — дарэвалюцыйныя паштоўкі і маркі, арыгінальны ліст 1870 года, тарыфы на паштовыя паслугі і аналіз скаргаў, планы паштовых станцый, набор паштовых скрынак…

У гэты музей, па словах загадчыцы Лідзіі Туміловіч, любяць прыходзіць школьнікі, навучэнцы каледжа сувязі: зусім магчыма — будучыя кадры.

Сярод якіх (а раптам?) будзе і вучаніца Залужскай сярэдняй школы, што на Стаўбцоўшчыне, — Святлана Зіневіч. Пакуль яна, як прызналася, не думала ўсур'ёз, кім будзе. Аднак да пошты дачыненне ўжо мае — заняла другое месца ў 39-м міжнародным (!) моладзевым эпісталярным конкурсе — атрымала ад бюро Сусветнага паштовага Міжнароднага саюза (Берн, Швейцарыя) адпаведны дыплом, медаль, швейцарскі гадзіннік і каштоўны падарунак ад "Белпошты", якая працуе пад дэвізам: "Хуткасць, надзейнасць, даступнасць".

І для яе гэта не проста словы.

Падрабязнасці розыгрышу і спісы пераможцаў — у наступным нумары газеты.

Газета «Звязда» (№198 за 9 октября 2010 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати