Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 24.09.10

Газета «Звязда» Прызавая «ліхаманка» працягваецца (№186 за 23 сентября 2010 года)

Чым менш часу застаецца да заканчэння падпісной кампаніі на 4-ы квартал 2010 года, тым часцей газета "Звязда" з'яўляецца на "людзях" з надзвычай важнай місіяй — уручэннем каштоўных прызоў на месцах тым шчасліўчыкам, каму ўсміхнулася ўдача ў апошнім розыгрышы. Акрамя таго, мы стараемся заглянуць, хоць ненадоўга, у самыя аддаленыя куткі нашай краіны, калі маршрут паездкі дазваляе гэта зрабіць.

Адзін з апошніх падпісных "акордаў" ладзіўся адразу ў тры вобласці, што зусім не дзіўна: як-ніяк, а ў аўтамабілі былі два каляровыя тэлевізары "Віцязь", электрапрас і цеплавентылятар. Калі ўлічыць, што да камплекту можна яшчэ далучыць насценныя і настольныя гадзіннікі з фірменным лагатыпам "Звязды", фірмовыя майкі, кепкі, блакноты, календары, то прызавы фонд — неблагі.

Двухдзённы ваяж адкрываўся наведваннем Мар'інай Горкі. Хоць тут афіцыйна прыз, які мы выдаём па накладной, не значыўся, але ж візіт ветлівасці меў на ўвазе кароткую размову з работнікамі ідэалагічнага фронту і пошты. На развітанне — майкі-кепкі, і рухаемся далей. Хоць, шчыра прызнаемся, нават з немалым вопытам ваджэння аўтамабіля і адпаведным чытаннем дарожным знакаў, заехаць і выехаць у адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна — справа не з лёгкіх. Відавочна, што нашы дарожнікі спецыяльна "ўпрыгожваюць" нашы дарогі так, што блытацца можна даволі доўга, і гэта з раніцы пры поўнай бачнасці.

Праўда, гэтыя няўвязкі з інфармацыйнымі знакамі, якія, на жаль, нас суправаджалі па ўсім маршруце, не сталі перашкодай, каб спазніцца ў Асіповічы. Пад штурманскім кіраваннем кіраўніка ідэалагічнага аддзела райвыканкама Ганны Землянухінай, мы дакладна знайшлі галоўны вузел паштовай сувязі. Яе начальнік Валерыя Матузава з задавальненнем склала кампанію для афіцыйнага фота нашай даўняй падпісчыцы Ганне Бародзіч. Адметна, што Ганна Сцяфанаўна ў "Звяздзе" выйгравала ўжо шмат чаго, у тым ліку і тэлевізар. Таму цяперашні "Віцязь" вырашыла падарыць дачцэ Вікторыі. Праўда, мы дапамаглі ёй даставіць каштоўны прыз на месца з умовай, што Вікторыя Сямёнаўна стане новай падпісчыцай старэйшага беларускамоўнага выдання. Спадзяёмся, што так яно і будзе.

У Бабруйску хоць і не было феерверкаў у гонар нашага прыезду — прызы на гэты раз абышлі гэты буйны раённы цэнтр бокам — тым не менш сустрэчы ў гарадскім і раённых выканкамах, пошце аказаліся надзвычай плённымі, пасля чаго засталося адчуванне, што тут з падпіскай на газету будзе ўсё ў парадку.

Аптымізмам была прасякнута і сустрэча на Жлобінскім раённым вузле сувязі з нагоды ўручэння каляровага тэлевізара "Віцязь" жыхарцы вёскі Радуша Алене Арэшка. Поўнае садзейнічанне ва ўручэнні каштоўнага прыза нашай падпісчыцы, якая зараз адна выхоўвае двух дарослых дзяцей, аказалі намеснік начальніка аддзела ідэалогіі Марына Раманенка і начальнік РВПС Ніна Ражкова, за што ім бязмежнае дзякуй!

Бадай, найбольш ёмкім па часе стаў прыпынак у Гомелі. Задушэўная размова аб справах надзённых, у тым ліку і аб падпісцы на "Звязду", з намеснікам старшыні аблвыканкама Баляславам Пірштуком была працягнута ў кабінеце начальніка абласнога ДАІ, падпалкоўніка міліцыі Ігара Макушэнкі — нядаўна ён быў госцем у спецвыпуску "Радар". Куратар нашага знаходжання ў Гомелі — галоўны спецыяліст упраўлення ідэалогіі аблвыканкама Вольга Рабікава з веданнем справы і экскурсавода, і штурмана ў кароткі тэрмін даставіла нас у кабінет дырэктара "Гомельаблсаюздрука" Васіля Кулыбы, якому быў перададзены каштоўны прыз — цеплавентылятар для кіяскёра з Лельчыцаў Вольгі Гаўрылавец. Яна стала ўладальнікам гэтага прыза ў сумесным конкурсе са "Звяздой". Некалькімі хвілінамі пазней мы заглянулі да кіраўніка Гомельскага філіяла "Белпошты" Галіны Цярэшчанкі. На развітанне — візіт да намесніка старшыні адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля Уладзіміра Прывалава. Ён не так даўно заняў гэтую пасаду, таму сяброўская падтрымка і прыз, насценны гадзіннік, — якраз тое, што трэба.

Апошнім часам эпіцэнтрам звяздоўскіх прызоў стаў Мазыр. Вось і на гэты раз мы паспяшаліся даставіць электрапрас нашай даўняй падпісчыцы Галіне Лісеенка. На жаль, стан здароўя не дазволіў ёй прыбыць на раённы вузел паштовай сувязі. Аднак нас зноў выручыла начальнік РВПС Галіна Рубан. У самы бліжэйшы час, запэўніла Галіна Аляксандраўна, каштоўны прыз, які яна прадэманстравала сваім супрацоўнікам, будзе дастаўлены наваспечанай гаспадыні).

Другі дзень нашай паездкі паступова набліжаўся да заканчэння. Праўда, часу ўсё ж хапіла, каб засведчыць сваю прысутнасць перад ідэолагамі і паштавікамі ў Калінкавічах, Акцябрскім і Глуску.

З пачуццём задавальнення мы вярталіся дамоў праз Асіповічы. Як і ў пачатку паездкі, зноў прыйшлося гадаць на дарожных знаках, каб правільна выехаць на трасу з Глуска на Асіповічы, а адтуль — на Мінск. Вось ужо гэтыя эканомныя дарожнікі: у адзін бок знакі ўстаноўлены, у другі — ніводнага. Відавочна, што ў хуткім часе мы запросім увайсці ў склад выязных экіпажаў каго-небудзь з адказных асобаў дарожнага ведамства. Усё ж карысць будзе, ды і, пэўна, што новых падпісчыкаў зможам прыдбаць.

Газета «Звязда» (№186 за 23 сентября 2010 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати